«Добро отзывчиво, как эхо»
Но давайте мы будем добрее,
Милосердие – вот наш девиз!
Доброты ничего нет добрее,
Без неё так безрадостна жизнь.
С душевным теплом, искренностью и любовью прошел праздник доброты в районной библиотеке им. Ф. И. Панфёрова «Добро отзывчиво, как эхо», приуроченный к Международному дню инвалидов.
«Добро творящий, творит Жизнь»
3 декабря в библиотеке аг. Снитово для учащихся третьего класса Снитовской базовой школы прошёл урок доброты “Добро творящий, творит Жизнь”. Во время мероприятия ребята отправились в виртуальный город Доброты, на улицу Вежливости. Поиграли в игры “Вежливо-невежливо”, “Говори хорошие слова” и познакомились с книжной выставкой “Для вялікай духоўнай патрэбы”.
В рамках мероприятия прошла экскурсия в храм “Успения Пресвятой Богородицы”, где священник храма о. Алексий провёл познавательную беседу о правилах поведения в храме.
«На кожнай сцяжынцы іх песня і голас»
У год гістарычнай памяці і святкавання 140 – гадовага юбілею Я. Купалы і Я. Коласа сельская бібліятэка аг. Псышчава разам з работнікамі Дома культуры і сярэдняй школы, а таксама сельскай бібліятэкай аг. Дружылавічы запрасілі сваіх чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”.
Пад час мерапрыемства, якое суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй аб жыццёвым шляху песняроў, выявамі беларускіх краявідаў, гучалі вершы з вуснаў чытальнікаў і песні на словы паэтаў, а таксама вершы, якія ўслаўляюць нашых класікаў, родную мову, беларускі народ і родны край у выкананні Святланы Аскірка, Віталя Новіка і Ігара Варатніцкага, Яны Валошынай.
«Стоп! СПИД»
Урок здоровья «Стоп! СПИД» прошел в Ивановской районной библиотеке им. Ф.И. Панферова для учащихся 9-х классов ГУО «СШ №4» и ГУО «Гимназия».
Ребята прослушали информацию библиотекарей отдела обслуживания, о проблемах наркомании в подростковой среде, рисках для здоровья, опасности приобретения ВИЧ, СПИД и других инфекционных болезней. Вниманию посетителей была представлена книжная выставка «СПИД: опасно не знать», на которой представлены книги, периодические издания, буклеты, памятки, рассказывающие об истории возникновения Дня борьбы со СПИДом, о современном состоянии проблемы в целом, признаках заболевания, методах борьбы с ним.
Активное участие в мероприятии приняли: врач-нарколог Луцевич В.Н., помощник врача-эпидемиолога Гусла С.В., старший оперуполномоченный по борьбе с наркопреступностью Ивановского РОВД Жилич Е.Н.
«Нужно знать, чтобы жить»
К Всемирному дню борьбы со СПИДом, в Ивановской детской библиотеке оформлена выставка-обзор «Нужно знать, чтобы жить», которая знакомит с информационно-просветительскими материалами об истории заболевания, о его симптомах и способах передачи ВИЧ-инфекции.
«Я словы Коласа, Купалы як дыяменты беражу…»
“Я словы Коласа, Купалы як дыяменты беражу…” Пад такой назвай 25 лістапада прайшоў літаратурны вернісаж, у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гледачы зрабілі падарожжа па жыццёвым і творчым шляху нашых вялікіх творцаў, паглядзелі ўрывак з неўміручай “Паўлінкі”, якая увайшла ў залаты фонд сусветнай драматургіі.
Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх не магчыма ўявіць беларускую літаратуру. Яны яшчэ пры жыцці паспелі адчуць народную любоў і ўдзячнасць. Жыццё не аднойчы выпрабоўвала іх на адданасць бацькаўшчыне, і той рэдкі талент, які даў Бог, дапамог ім застацца дзвума яснымі, чыстымі, нібы слязінкі, зоркамі з простымі беларускімі імёнамі – Янка і Якуб.
«Узнёсла гучала Купалы і Коласа слова»
У рамках раённага конкурса па папулярызацыі жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа “Гонар беларускай літаратуры” у сельскай бібліятэцы в. Махро разам з работнікамі Дома культуры і дзіцячай школай мастацтваў, а таксама бібліятэкай аг. Адрыжын была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Узнёсла гучала Купалы і Коласа слова”.
У ходзе мерапрыемства, на якое запрасілі вучняў і настаўнікаў Махроўскай сярэдняй школы вядучыя Марыя Клімовіч і Мілана Плявака расказалі многа цікавага з біяграфіі і жыцця вядомых пісьменнікаў. Урыўкі з твораў чыталі Анастасія Жвірбля, Валерыя Міхайлава і Алеся Жвірбля. Музычныя нумары на словы пісьменнікаў гучалі ў выкананні Дар’і Плявака, Марыі Клімовіч, Сяргея Ганчука, Ларысы Талатыннік і Ірыны Дынэйка. Танцавальныя кампазіцыі прадставілі ўдзельнікі дзіцячага ансамбля “Мохряночка”.
.png)






















