Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Непазбежнасць вайны з Германіяй, магчымасць нападу Гітлера на нашу краіну адчуваліся ўсімі. I ўсе ж яе пачатак на світанні 22 чэрвеня 1941 г. быў для кожнага нечаканым бо ў душы чалавека жыве, спрацоўвае нейкае ахоўнае пачуццё: а можа, не будзе, а можа, неяк абыдзецца, а можа, яшчэ не хутка?
На жаль, не абышлося. I хоць войскі прыгранічных раёнаў мужна змагаліся, імкнучыся стрымаць напор праціўніка, у якога па ўсіх паказчыках была перавага (нечаканасць нападу, вялікі папярэдні ваенны вопыт, перавага ў жывой сіле і тэхніцы), Чырвоная Армія несла вялікія страты і з баямі адступала.
Акупацыя Іванаўшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі працягвалася з 27 чэрвеня 1941 г. па 16 ліпеня 1944 г. — 1116 сутак.
Каб стварыць бачнасць, што немцы на Беларусі не захопнікі-акупанты, а, наадварот, добразычліўцы, вызваліцелі ад бальшавіцкага ярма, што яны садзейнічаюць будаўніцтву новай Беларусі, былі створаны органы мясцовай улады, мясцовага самакіравання.
У раённым цэнтры ўся ўлада належала зондэрфюрэру - нямецкаму шэфу раёна, які падпарадкоўваўся кіраўніку акругі — гебітскамісару. Пры шэфе раёна стваралася раённая ўправа, на чале якойстаяў бургамістр, якога прызначалі ўзгодненым рашэннем тры асобы: нямецкі шэф раёна (зондэрфюрэр), ваенны камендант (ва ўсіх раённых цэнтрах знаходзіліся нямецкія гарнізоны) і кіраўнік карных органаў. Зразумела, што пры такой узгодненасці кандыдатуры бургамістра на гэту пасаду траплялі асобы вельмі давераныя і дэталёва правераныя немцамі.
Сельсаветы былі ліквідаваны. Замест іх былі створаны валасныя ўправы на чале з бургамістрамі. Валасная ўправа падпарадкоўвалася зондэрфюрэру і раённай управе. У вёсках прызначаліся старасты (солтысы, войты — так іх у некаторых мясцінах называлі на манер нядаўняга заходнебеларускага часу). У пераважнай большасці на ўсе гэтыя пасады траплялі людзі з цёмным крымінальным мінулым, тыя, хто ненавідзеў і савецкую ўладу, і тых, хто яе падтрымліваў. Хоць бывалі выпадкі, калі вяскоўцы ўгаворвалі заняць гэту пасаду і аўтарытэтных жыхароў вёскі, якім цалкам давяралі.
Самастойнасці, вядома, гэтая «мясцовая ўлада» не мела. Яна выконвала ўказанні нямецкіх камендатур, сутнасць якіх - высмоктваць матэрыяльныя і людскія рэсурсы з беларускай вёскі.
А саміх беларусаў чакаў незайздросны лёс.
Згодна з планам «Ост» прадугледжвалася 25% беларусаў анямечыць, 75 % — выселіць. Планавалася адабраць беларусаў нардычнага тыпу (па расавых прыкметах і палітычных меркаваннях) для анямечвання, адправіць іх у Германію ў якасці рабочай сілы, выкарыстоўваць як сельскагаспадарчых рабочых, а таксама ў прамысловасці або як рамеснікаў. Так як яны сутыкаліся б толькі з немцамі і ў сувязі зтым, што ў беларусаў адсутнічае нацыянальнае пачуццё, яны ў хуткім часе (на працягу аднаго пакалення) маглі б поўнасцю анямечыцца.
Ну, а які лёс астатніх, непрыгодных для анямечвання? Згодна з генеральным планам, яны павінны быць пераселены ў Заходнюю Сібір, зыходзячы зтаго, што «беларусы - найболып бяскрыўдны і таму самы бясшкодны» для немцаў народ з усіх народаў усходніх абласцей.
Але ў паняцце «выселіць» укладваўся двайны сэнс, і гэта азначала апрача сапраўднага высялення таксама і фізічнае знішчэнне мясцовага насельніцтва.
Беларусь жа планавалі засяліць нямецкімі каланістамі, якім павінны былі прыслужваць мясцовыя жыхары, пакінутыя для анямечвання, з разліку 2 — 3 беларусы на 1 немца. Iразлічваўся такі план на дзесяткі гадоў.
У аграрнай палітыцы гітлераўцы кіраваліся непрыкрытым рабаваннем сялян. Вяскоўцы былі пазбаўлены права на зямлю. На базе калгасаў ствараліся гемайн-віртшафтэн (абшчынныя гаспадаркі), дзе панавалі парадкі часоў прыгону. Першыя калгасы ў Іванаўскім раёне былі арганізаваны ў 1940 г. Значнай матэрыяльнай базы яны не мелі, таму акупанты іх і не спрабавалі аднавіць. Затое былі адноўлены амаль усе памешчыцкія маёнткі, якія існавалі да верасня 1939 г. Вядома, кіравалі імі нямецкія каланісты. У Іванаўскім раёне яны запатрабавалі ад сялян вярнуць жывёлу і інвентар, атрыманыя імі пасля верасня 1939 г., а таксама палавіну ўраджаю, сабранага з палёў, якія раней належалі памешчыкам.
Хоць знешне немцы як бы праяўлялі справядлівасць і чуласць да селяніна. За шматлікія пастаўкі (зерне, лён, бульба, мяса, малако, яйкі, воўна), часам па 2 —3 разы на год, яны спраўна селяніну плацілі. I гэта ўжо не грабеж, а добраахвотны дагавор «купі —прадай». Ты мне «яйкі -млека — шпэк», а я табе — грошы. Праўда не рэйхсмаркі, а акупацыйныя ўкраінскія карбованцы ровенскага выпуску, бо, як вядома, Іванаўшчына адносілася да рэйхскамісарыята «Украіна». Зразумела, што купіць нешта здатнае на тыя карбованцы было нельга.
Падаткі, паборы, прымусовыя пастаўкі ляжалі на сялянах непасільным цяжарам. Толькі ў верасні 1941 г. у сялян Пінскай акругі, у якую ўваходзіў і Іванаўскі раён, немцы забралі 4800 тон збожжа, 6200 тон бульбы, 43 тыс. штук хатняй птушкі, 961 тыс. яек.
Былі нават падаткі за сабаку, за «лішнія» вокны ці дзверы ў будынку, за «лішнюю» мэблю. А часцей за ўсё сялян рабавалі, без усякай назвы гэтага рабунку, паліцыя, маршавыя ваенныя падраздзяленні, якія праходзілі праз вёску, суседні гарнізон. За невыкананне паставак кара была розная: канфіскацыя маёмасці, вываз у Германію, адпраўка ў лагер, расстрэл.
Расстрэл чакаў жыхара раёна за многае: з'яўлецне на вуліцы ў неўстаноўлены час (каменданцкі час існаваў ад пачатку акупацыі да яе канца); укрыццё ваеннапалонных акружэнцаў, партызан; даванне прытулку, начлегу чалавеку, які не жыве ў гэтай вёсцы; кантакты з яўрэямі, дапамогу ім; слуханне радыё; захоўванне зброі; невыкананне заданняў нямецкіх улад ці паліцыі і г.д. Уехаць у вёску, горад можна было толькі па вызначаных вуліцах або дарогах, дзе стаялі паліцэйска-нямецкія прапускныя пасты. Усё, што чалавек вёз ці нёс, правяралася. 3 сабой трэба было мець не толькі аўсвайс, але і даведку, выдадзеную бургамістрам, старастам на кожны канкрэтны выпадак. Iвельмі часта ні пашпарт, ні даведка не дапамагалі: у чалавека маглі адабраць без усякіх тлумачэнняў тое, што ён вёз ці нёс, маглі забраць падводу, маглі затрымаць, арыштаваць яго самога.
У кожнай хаце павінен быў вісець спіс членаў сям'і, уключаючы дзяцей. Часта рабіліся праверкі, калі выяўлялі «лішняга», не ўпісанага ў гэты пералік, не жыхара гэтай вёскі, арыштоўвалі не толькі неўстаноўленую асобу, але і гаспадара.
Дзейнічаў каменданцкі час. За вароты свайго двара пасля пачатку каменданцкай гадзіны чалавек не мог выйсці, якая б важная прычына не здаралася: патрулі, паліцыя маглі ў такой сітуацыі страляць без папярэджвання.
Калі з'явіліся партызаны і пачалі трывожыць акупантаў, зноў жа адказнасць лягла на сялян. Раніцай вызначаныя старастам мужчыны (рабілася гэта па чарзе) павінны былі баранаваць дарогу. Калі тая была замініравана, міна ўзрывалася, чалавек гінуў ці атрымліваў калецтва. Ахоўваць чыгунку таксама прымушалі сялян з навакольных вёсак.
За кожнага забітага ў вёсцы або каля яе немца, а тым больш асріцэра, расстрэльвалі 10, 20, а то і больш сялян-заложнікаў.
Яркім прыкладам такой палітыкі акупантаў у адносінах да мірнага насельніцтва стала трагедью в. Застружжа. Там адбывалася вяселле. 3 суседняга гарнізона прыйшлі два немцы. Адзін з партызан забіў гэтых падвыпіўшых салдат. А ў выніку — акупанты расстралялі ўсіх, хто быў на вяселлі, звыш 90 чалавек. Зразумела, падобныя выпадкі, калі ў выніку дзеянняў народных мсціўцаў вёска стаяла перад выбарам: ці ісці ў лес, у партызаны, ці сядзець дома і чакаць жорсткай расплаты ад немцаў, не былі тыповымі, і большасць нашых землякоў уключалася ў партызанскую і падпольную барацьбу асэнсавана і свядома, каб помсціць ворагу і набліжаць час вызвалення роднай зямлі.
Дарэчы, у першыя месяцы вайны ў вёсках гулялі вяселлі. Выходзілі замуж і тыя, хто зусім страціў на гэта надзею. Парадокс? Не. Справа ў тым, што, калі пачалі вывозіць моладзь у Германію, немцы «праявілі гуманізм»: бралі ў Германію толькі халасцякоў. Вось і стараліся хлопцы і дзяўчаты стаць сямейнымі. Праўда, гэтага «гуманізму» хапіла ў акупантаў ненадоўга. Акружалі вёску, усім загадвалі ўзяць адзенне, харчоў на 10 сутак і ісці на вызначанае месца. Там працавала медыцынская камісія. Тыя, каго прызнавалі прыдатнымі для работы на карысць вялікай германскай імперыі, ужо дадому не траплялі. Іх везлі на зборныя пункты, адтуль — у няволю.
Ажыццяўлялі гэтыя акцыі ці кіравалі імі на Іванаўшчыне начальнік СД Нігер, начальнік раённай управы Антоній Каях, бургамістр Іванава Назарый Божка, камендант паліцыі Сяргей Бэнда, камендант Дастоева яфрэйтар Фукс. Ім дапамагалі паліцэйскія.
Акупанты імкнуліся распаліць міжнацыянальную нянавісць, заахвочвалі даносы, выкарыстоўвалі ўкраінскіх нацыяналістаў, бандэраўцаў для барацьбы супраць савецкіх партызан, камуністаў.
Але вораг пралічыўся. У кожным партызанскім атрадзе разам ваявалі рускія, беларусы, украінцы, палякі, яўрэі. Гэта ярка відаць, калі знаёмішся са складам партызанскіх брыгад Пінскай і імя В.М. Молатава, якія дзейнічалі на Іванаўшчыне.