Наверх

foto1 foto2 foto3 foto4 foto5
Вы здабылі Перамогу жыцця высокаю цаной
Вайна. Іванаўшчына. Памяць.
У памяці. У сэрцы. У кнігах.
Застаўся ў сэрцы вечны след вайны
Іх подзвігі – нашчадкам запавет

Галерэя баявой славы

djВторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.

Telephone: 8 01652 21255

e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by

Get Adobe Flash player

Медиа урок "Не подлежит забвению..."

ПАМЯТЬ НАРОДА 1941-1945 (Ивановский район)

"Сново ожили в памяти были живые"

      Непазбежнасць вайны з Германіяй, магчымасць нападу Гітлера на нашу краіну адчуваліся ўсімі. I ўсе ж яе пачатак на світанні 22 чэрвеня 1941 г. быў для кожнага нечаканым бо ў душы чалавека жыве, спрацоўвае нейкае ахоўнае пачуццё: а можа, не будзе, а можа, неяк абыдзецца, а можа, яшчэ не хутка?

     На жаль, не абышлося. I хоць войскі прыгранічных раёнаў мужна змагаліся, імкнучыся стрымаць напор праціўніка, у якога па ўсіх паказчыках была перавага (нечаканасць нападу, вялікі папярэдні ваенны вопыт, перавага ў жывой сіле і тэхніцы), Чырвоная Армія несла вялікія страты і з баямі адступала.

    Акупацыя Іванаўшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі працягвалася з 27 чэрвеня 1941 г. па 16 ліпеня 1944 г. — 1116 сутак.

    Каб стварыць бачнасць, што немцы на Беларусі не захопнікі-акупанты, а, наадварот, добразычліўцы, вызваліцелі ад бальшавіцкага ярма, што яны садзейнічаюць будаўніцтву новай Беларусі, былі створаны органы мясцовай улады, мясцовага самакіравання.

    У раённым цэнтры ўся ўлада належала зондэрфюрэру -  нямецкаму шэфу раёна, які падпарадкоўваўся кіраўніку акругі — гебітскамісару. Пры шэфе раёна стваралася раённая ўправа, на чале якойстаяў бургамістр, якога прызначалі ўзгодненым рашэннем тры асобы: нямецкі шэф раёна (зондэрфюрэр), ваенны камендант (ва ўсіх раённых цэнтрах знаходзіліся нямецкія гарнізоны) і кіраўнік карных органаў. Зразумела, што пры такой узгодненасці кандыдатуры бургамістра на гэту пасаду траплялі асобы вельмі давераныя і дэталёва правераныя немцамі.

   Сельсаветы былі ліквідаваны. Замест іх былі створаны валасныя ўправы на чале з бургамістрамі. Валасная ўправа падпарадкоўвалася зондэрфюрэру і раённай управе. У вёсках прызначаліся старасты (солтысы, войты — так іх у некаторых мясцінах называлі на манер нядаўняга заходнебеларускага часу). У пераважнай большасці на ўсе гэтыя пасады траплялі людзі з цёмным крымінальным мінулым, тыя, хто ненавідзеў і савецкую ўладу, і тых, хто яе падтрымліваў. Хоць бывалі выпадкі, калі вяскоўцы ўгаворвалі заняць гэту пасаду і аўтарытэтных жыхароў вёскі, якім цалкам давяралі.

    Самастойнасці, вядома, гэтая «мясцовая ўлада» не мела. Яна выконвала ўказанні нямецкіх камендатур, сутнасць якіх  - высмоктваць матэрыяльныя і людскія рэсурсы з беларускай вёскі.

   А саміх беларусаў чакаў незайздросны лёс.

   Згодна з планам «Ост» прадугледжвалася 25% беларусаў анямечыць, 75 % — выселіць. Планавалася адабраць беларусаў нардычнага тыпу (па расавых прыкметах і палітычных меркаваннях) для анямечвання, адправіць іх у Германію ў якасці рабочай сілы, выкарыстоўваць як сельскагаспадарчых рабочых, а таксама ў прамысловасці або як рамеснікаў. Так як яны сутыкаліся б толькі з немцамі і ў сувязі зтым, што ў беларусаў адсутнічае нацыянальнае пачуццё, яны ў хуткім часе (на працягу аднаго пакалення) маглі б поўнасцю анямечыцца.

   Ну, а які лёс астатніх, непрыгодных для анямечвання? Згодна з генеральным планам, яны павінны быць пераселены ў Заходнюю Сібір, зыходзячы зтаго, што «беларусы - найболып бяскрыўдны і таму самы бясшкодны» для немцаў народ з усіх народаў усходніх абласцей.

   Але ў паняцце «выселіць» укладваўся двайны сэнс, і гэта азначала апрача сапраўднага высялення таксама і фізічнае знішчэнне мясцовага насельніцтва.

Беларусь жа планавалі засяліць нямецкімі каланістамі, якім павінны былі прыслужваць мясцовыя жыхары, пакінутыя для анямечвання, з разліку 2 — 3 беларусы на 1 немца. Iразлічваўся такі план на дзесяткі гадоў.

   У аграрнай палітыцы гітлераўцы кіраваліся непрыкрытым рабаваннем сялян. Вяскоўцы былі пазбаўлены права на зямлю. На базе калгасаў ствараліся гемайн-віртшафтэн (абшчынныя гаспадаркі), дзе панавалі парадкі часоў прыгону. Першыя калгасы ў Іванаўскім раёне былі арганізаваны ў 1940 г. Значнай матэрыяльнай базы яны не мелі, таму акупанты іх і не спрабавалі аднавіць. Затое былі адноўлены амаль усе памешчыцкія маёнткі, якія існавалі да верасня 1939 г. Вядома, кіравалі імі нямецкія каланісты. У Іванаўскім раёне яны запатрабавалі ад сялян вярнуць жывёлу і інвентар, атрыманыя імі пасля верасня 1939 г., а таксама палавіну ўраджаю, сабранага з палёў, якія раней належалі памешчыкам.

   Хоць знешне немцы як бы праяўлялі справядлівасць і чуласць да селяніна. За шматлікія пастаўкі (зерне, лён, бульба, мяса, малако, яйкі, воўна), часам па 2 —3 разы на год, яны спраўна селяніну плацілі. I гэта ўжо не грабеж, а добраахвотны дагавор «купі —прадай». Ты мне «яйкі -млека — шпэк», а я табе — грошы. Праўда не рэйхсмаркі, а акупацыйныя ўкраінскія карбованцы ровенскага выпуску, бо, як вядома, Іванаўшчына адносілася да рэйхскамісарыята «Украіна». Зразумела, што купіць нешта здатнае на тыя карбованцы было нельга.

    Падаткі, паборы, прымусовыя пастаўкі ляжалі на сялянах непасільным цяжарам. Толькі ў верасні 1941 г. у сялян Пінскай акругі, у якую ўваходзіў і Іванаўскі раён, немцы забралі 4800 тон збожжа, 6200 тон бульбы, 43 тыс. штук хатняй птушкі, 961 тыс. яек.

   Былі нават падаткі за сабаку, за «лішнія» вокны ці дзверы ў будынку, за «лішнюю» мэблю. А часцей за ўсё сялян рабавалі, без усякай назвы гэтага рабунку, паліцыя, маршавыя ваенныя падраздзяленні, якія праходзілі праз вёску, суседні гарнізон. За невыкананне паставак кара была розная: канфіскацыя маёмасці, вываз у Германію, адпраўка ў лагер, расстрэл.

   Расстрэл чакаў жыхара раёна за многае: з'яўлецне на вуліцы ў неўстаноўлены час (каменданцкі час існаваў ад пачатку акупацыі да яе канца); укрыццё ваеннапалонных  акружэнцаў, партызан; даванне прытулку, начлегу чалавеку, які не жыве ў гэтай вёсцы; кантакты з яўрэямі, дапамогу ім; слуханне радыё; захоўванне зброі; невыкананне заданняў нямецкіх улад ці паліцыі і г.д. Уехаць у вёску, горад можна было толькі па вызначаных вуліцах або дарогах, дзе стаялі паліцэйска-нямецкія прапускныя пасты. Усё, што чалавек вёз ці нёс, правяралася. 3 сабой трэба было мець не толькі аўсвайс, але і даведку, выдадзеную бургамістрам, старастам на кожны канкрэтны выпадак. Iвельмі часта ні пашпарт, ні даведка не дапамагалі: у чалавека маглі адабраць без усякіх тлумачэнняў тое, што ён вёз ці нёс, маглі забраць падводу, маглі затрымаць, арыштаваць яго самога.

  У кожнай хаце павінен быў вісець спіс членаў сям'і, уключаючы дзяцей. Часта рабіліся праверкі, калі выяўлялі «лішняга», не ўпісанага ў гэты пералік, не жыхара гэтай вёскі, арыштоўвалі не толькі неўстаноўленую асобу, але і гаспадара.

    Дзейнічаў каменданцкі час. За вароты свайго двара пасля пачатку каменданцкай гадзіны чалавек не мог выйсці, якая б важная прычына не здаралася: патрулі, паліцыя маглі ў такой сітуацыі страляць без папярэджвання.

     Калі з'явіліся партызаны і пачалі трывожыць акупантаў, зноў жа адказнасць лягла на сялян. Раніцай вызначаныя старастам мужчыны (рабілася гэта па чарзе) павінны былі баранаваць дарогу. Калі тая была замініравана, міна ўзрывалася, чалавек гінуў ці атрымліваў калецтва. Ахоўваць чыгунку таксама прымушалі сялян з навакольных вёсак.

     За кожнага забітага ў вёсцы або каля яе немца, а тым больш асріцэра, расстрэльвалі 10, 20, а то і больш сялян-заложнікаў.

    Яркім прыкладам такой палітыкі акупантаў у адносінах да мірнага насельніцтва стала трагедью в. Застружжа. Там адбывалася вяселле. 3 суседняга гарнізона прыйшлі два немцы. Адзін з партызан забіў гэтых падвыпіўшых салдат. А ў выніку — акупанты расстралялі ўсіх, хто быў на вяселлі, звыш 90 чалавек. Зразумела, падобныя выпадкі, калі ў выніку дзеянняў народных мсціўцаў вёска стаяла перад выбарам: ці ісці ў лес, у партызаны, ці сядзець дома і чакаць жорсткай расплаты ад немцаў, не былі тыповымі, і большасць нашых землякоў уключалася ў партызанскую і падпольную барацьбу асэнсавана і свядома, каб помсціць ворагу і набліжаць час вызвалення роднай зямлі.

    Дарэчы, у першыя месяцы вайны ў вёсках гулялі вяселлі. Выходзілі замуж і тыя, хто зусім страціў на гэта надзею. Парадокс? Не. Справа ў тым, што, калі пачалі вывозіць моладзь у Германію, немцы «праявілі гуманізм»: бралі ў Германію толькі халасцякоў. Вось і стараліся хлопцы і дзяўчаты стаць сямейнымі. Праўда, гэтага «гуманізму» хапіла ў акупантаў ненадоўга. Акружалі вёску, усім загадвалі ўзяць адзенне, харчоў на 10 сутак і ісці на вызначанае месца. Там працавала медыцынская камісія. Тыя, каго прызнавалі прыдатнымі для работы на карысць вялікай германскай імперыі, ужо дадому не траплялі. Іх везлі на зборныя пункты, адтуль — у няволю.

   Ажыццяўлялі гэтыя акцыі ці кіравалі імі на Іванаўшчыне начальнік СД Нігер, начальнік раённай управы Антоній Каях, бургамістр Іванава Назарый Божка, камендант паліцыі Сяргей Бэнда, камендант Дастоева яфрэйтар Фукс. Ім дапамагалі паліцэйскія.

   Акупанты імкнуліся распаліць міжнацыянальную нянавісць, заахвочвалі даносы, выкарыстоўвалі ўкраінскіх нацыяналістаў, бандэраўцаў для барацьбы супраць савецкіх партызан, камуністаў.

 

    Але вораг пралічыўся. У кожным партызанскім атрадзе разам ваявалі рускія, беларусы, украінцы, палякі, яўрэі. Гэта ярка відаць, калі знаёмішся са складам партызанскіх брыгад Пінскай і імя В.М. Молатава, якія дзейнічалі на Іванаўшчыне.

 

Культурная сталіца Беларусі - штогадовая акцыя, якая праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з 2010 года. Акцыя складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці і замежных турыстаў.

На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых уладаў.

Гістарычна, да пачатку правядзення акцыі, нефармальнае званне культурнай сталіцы Беларусі насіў горад Віцебск. 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны быў афіцыйна абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля гэтага, штогод у рамках спецыяльнай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.

19 снежня, у Бялынічах у раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца — 2024”. Высокае званне “Культурная сталіца”перададзена гораду Іванава Брэсцкай вобласці, такое рашэнне было прынята 28 сакавіка 2024 года на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Цыкл мастацкіх вернісажаў работ членаў грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“ (з фондаў музеяў Брэсцкай вобласці) ”Беларусь мая – ты і водар гаючы і натхнення крыніца!“

Раённы агляд-конкурс сярод бібліятэк раёна на лепшую арганізацыю работы па патрыятычнаму выхаванню моладзі ”Памяць пакаленняў“

Цыкл творчых сустрэч з дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, літаратурных і музычных вечароў, выстаў і іншых культурных мерапрыемстваў, прысвечаных знамянальным падзеям і вядомым асобам культуры Рэспублікі Беларусь

Комплекс кінавідэа лекторыяў, патрыятычных відэаурокаў, выстаў ”Гісторыя і культура Рэспублікі Беларусь“, ”Брэнды Беларусі“, ”Беларусь – краіна для жыцця“        

Арт-майстэрня ”Садружнасць“; удзел дэлегацый і творчых калектываў гарадоў-пабрацімаў г. Іванава ў культурных мерапрыемствах

Цыкл навагодніх мерапрыемстваў (тэатралізаваныя прадстаўленні, ранішнікі, квэсты, парады, мюзіклы, шоу-праграмы і інш.)

Студзень-лістапад - раённы конкурс мастацкіх работ, фота і відэаролікаў сярод падлеткаў і моладзі ”Родныя краявіды“, прысвечаны 85-годдзю ўтварэння Іванаўскага раёна

Люты – снежань - гісторыка-культурная эстафета ”Наша зямля - наша біяграфія“ сярод сельскіх Саветаў Іванаўскага раёна (да 85-годдзя з дня ўтварэння Іванаўскага раёна)

Сакавік – кастрычнік - культурна-асветніцкі праект ”Вядомыя жанчыны Беларусі“

Красавік – май - грамадска-патрыятычная раённая акцыя калектываў аматарскай творчасці ”Песні Перамогі“ (да 80-годдзя Вялікай Перамогі)

Красавік – чэрвень - цыкл духоўных сустрэч ”Православие“ у рамках творчага праекта ”З кнігай да вытокаў духоўнасці“

Жнівень-верасень - цыкл вечароў арганнай музыкі

Верасень-снежань - цыкл канцэртаў салістаў і калектываў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

1-20 студзеня - святочныя калядныя, навагоднія мерапрыемствы урамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці“

8 студзеня -духоўна-культурны праект “Радасць калядных сустрэч“

12-13 студзеня - XIVМіжрэгіянальны фестываль народнай творчасці “Фальклор без межаў“

15 студзеня - урачысты вечар прэзентацыя “Іванаўшчына – мая зямля, мой родны край“, прысвечаны 85-годдзю утварэння Іванаўскага раёна

17-18 студзеня - тэатралізаванае прадстаўленне “Шчадроўскі разгуляй“ з удзелам фальклорных калектываў Іванаўскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў

Канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы“ (г. Гродна)

Творчая акцыя “Дні культуры ў працоўных калектывах горада“ (да 85-годдзя з дня ўтварэння Іванаўскага раёна)

Літаратурныя сустрэчы “Радкі, што душу так кранаюць…!“ з маладымі паэтамі і пісьменнікамі Брэстчыны

Рэспубліканская акцыя “Горад Іванава – культурная сталіца Беларусі”.

Творчы праект “Культурны код Іванаўшчыны”

Выступленне народнага ансамбля цымбалістаў “Лілея” УА “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы”

Культурная акцыя “Музычная гасцёўня Напалеона Орды” з удзелам Нацыянальнага Акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга (да 218 гадавіны з дня нараджэння Н.Орды, вядомага мастака, музыканта)

Спектакль “Ефрасінія Полацкая. Святыя літары” УА “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі абласны тэатр лялек”

Краязнаўчая онлайн-вандроўка “Ганаруся табой, Беларусь!” (да Міжнароднага Дня роднай мовы)

Прэзентацыя творчых здабыткаў калектываў аматарскага мастацтва раёна са статусам “народны” “Мелодыі Палесся” (да Дня роднай мовы)

Канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)

Сустрэча-дыялог пакаленняў “Вайна. Перамога. Памяць” у рамках раённага праекта па патрыятычнаму выхаванню моладзі, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне)

Вялікі эстрадны канцэрт “Jazz Party” вакальнага ансамбля “Элеганта” УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”

Канцэртная праграма  “Букет святочных віншаванняў” Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” (да Дня жанчын)

Раённы творчы марафон “З любоў’ю да маці” дзіцячых калектываў мастацкай творчасці Іванаўскага раёна

Вечар-рэквіем “Званы спаленых вёсак” (да Дня Хатынскай трагедыі). З удзелам прадстаўнікоў пракуратуры і дэманстрацыяй дакументальнай кінастужкі “Геноцид. Без права на жизнь”

Спектакль ”Моцарт и Сальери” Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (да Сусветнага дня тэатра)

Абласны семінар “Праектнае развіццё ўстаноў культуры Брэсцкай вобласці “Ад ідэі – да рэалізацыі”

Тэматычны канцэрт “Мы разам, мы адзіныя” (да Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі) з удзелам творчых калектываў Брэсцкай вобласці, г. Пензы і г. Зарайска Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Дакументальна-музычны праект «Забвению не подлежит» ДУ “Брэсцкая абласная філармонія”

Раённы конкурс творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Багацце душы чалавека”

Рэгіянальны педагагічны форум “Ступені росту” (па выніках работы ўстаноў дадатковай адукацыі Іванаўскага, Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў вобласці)

Прэзентацыя унікальных элементаў абрадавай культуры рэгіёна “З крыніц жыватворных”

Тэатралізаваны баль герояў кніг (да Міжнароднага Дня дзіцячай кнігі)

Выступленне Заслужанага аматарскага калектыва РБ народнага ансамбля танца “Пінская шляхта” (г. Пінск)

Кінатэатр пад адкрытым небам. Паказ фільма “Брэсцкая крэпасць” з удзелам медыйных асоб РБ і РФ КУП “Брэстаблкінавідэапракат”

Урачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару “Людзі, што пішуць летапіс раёна” (да 85-годдзя з дня ўтварэння Іванаўскага раёна)

Інтэрактыўная выстава – экспазіцыя “Салют Перамогі” у рамках святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне

Святочны канцэрт-віншаванне “Акорды Перамогі” з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі

Комплекс тэматычных мерапрыемстваў, патрыятычных акцый, кіналекторыяў, урокаў памяці, прысвечаных 80-гадавіне Вялікай Перамогі

Абласны семінар-практыкум па грамадска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі “Абмяркоўваем. Прапаноўваем. Рэалізуем”

“Брэст-Іванава-Пенза” – міжрэгіянальны відэамост бібліятэк-партнераў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне УК “Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М.Горкага”

Цыкл мерапрыемстваў “Сімвалы маёй краіны” (да Дня Дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь)

Раённае свята праваслаўных песнапенняў “Велікодны благавест”

Рэгіянальны злёт сямейных дынастый “Сакрэты сямейнага шчасця” (да Міжнароднага Дня сям’і)

Раённы праект дзіцячай творчасці “Свет дзяцінства, свет надзей і будучыні” (да Дня абароны дзяцей)

Шоу-праграма “Міс малютка”

Рэканструкцыя жыцця і быту партызан ва урочышчы Карасіно “Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада”

Абласны пленэр рэзчыкаў драўляных скульптур “Людзі гісторыі слаўнай”

Маладзёжны арт-праект “Фіерыя танцаў” (з удзелам маладзёжных творчых калектываў спартыўных, бальных, эстрадных танцаў Рэспублікі Беларусь)

Фестываль воднага турызму “Мотальская рэгата”

Абласны семінар для кіраўнікоў публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Продвижение территорий через культурные бренды»

Выставачны праект “Краскі лета”

Культурна-турыстычная акцыя “Сцежкамі Н.Орды”

Спектакль «Женитьба» ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы”

Тэатралізаваная імпрэза “Светлы дзень вызвалення твайго, Беларусь!” (да дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь)

Канцэрт ваеннага аркестра пад кіраўніцтвам В.Коваля г.Брэст

Грамадска-патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам!”

Раённае свята “Купальскі фэст”

Міжнародны фестываль джазавай музыкі “Janow  Jazz – 2025”

Тэатралізавана-канцэртная праграма да Дня г.Іванава “Горад старажытны – горад малады”

Перформанс «Будем знакомы» (тэатральна-мастацкае прадстаўленне па старонках вядомай гісторыі)

Інтэрактыўная выставка – рэканструкцыя “Янаўскі кірмаш”

Адкрыццё ў г.Іванава “Галерэі Славы вядомых землякоў” філіала ДУК “Раённы музейны комплекс Н.Орды”

Канцэрт групы “Садко” Расійскай Федэрацыі

Тыдзень традыцыйнай культуры Іванаўшчыны (летнік рамёстваў, майстар-класы, народныя карагоды: “Троіцкі фэст”, “Пятроўскія спеўкі”, вясельныя абрадавыя дзеі і іншыя мерапрыемствы)

Раённая інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” сярод моладзі арганізацый, устаноў горада і раёна

Прэм’ера спектакля па расказам М.Зошчанка «Нервные люди» (народнага тэатра “Золак” Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый”)

Народная імпрэза “Опальскі фальварак вітае гасцей”

Канцэрт Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі і песні “Палешукі”

ХІІІ Міжнародны фестываль традыцыйнай культуры “Мотальскія прысмакі”

Канцэрт групы “Аура” (Рэспубліка Беларусь)

Выстава «Гісторыка-культурныя каштоўнасці Брэстчыны» УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»

Заключны тур праграм-сустрэч клубаў творчай моладзі Брэстчыны

Камедыя А.Астроўскага «Правда хорошо, а счастье лучше» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы

Раённае свята сямейнай творчасці ”Под крышей дома моего“

Музейная культурна-асветніцкая акцыя ”Урокі гісторыі і культурнай спадчыны палескага краю“

Вулічная прома-акцыя “Кніжнае кафэ” (да Дня ведаў)

Прэзентацыя студый цыркавога мастацтва Брэсцкай вобласці

Раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі – 2025”

Канцэртная праграма “За цябе” Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка (да Дня народнага адзінства)

Тэатралізаванае прадстаўленне “У рытме адзінства” (да Дня народнага адзінства)

Культурна-грамадскі праект ”Культурная сталіца вітае гасцей” (Да Дня народнага адзінства)

Грамадска-патрыятычная акцыя творчых калектываў Іванаўшчыны “Табе, Беларусь, прысвячаем…”

Фотавернісаж “Імгненні бібліятэчнага жыцця” (да Дня бібліятэк)

Комплекс тэматычных мерапрыемстваў (вечары-партрэты, сустрэчы-дыялогі, часы успамінаў) аб вядомых земляках “Людзі зямлі Іванаўскай” (да 85-годдзя ўтварэння Іванаўскага раёна)

Фестываль турызму “Янаўскі ровар” (наведванне і знаёмства з асноўнымі аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна)

Святочная праграма “Табе, матуля, прысвячаем” (да Дня Маці)

Часовая выстава “Усмешкі мамы”

Цыкл тэматычных мерапрыемстваў “Шчыра вітаем зямелькі рупліўцаў” (да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці)

Справаздача дасягненняў творчых калектываў Іванаўскага раёна “Натхнення і талентаў калейдаскоп”

Шоу-праграма “Міс-восень”

Міжнародны літаратурна-музычны форум “Дастаеўскі і яго літаратурная спадчына”

Спектакль «Идиот» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (г.Мінск)

Маладзежны форум “Час выбраў нас” (выступленні беларускіх вядомых асоб, дыялогавая пляцоўка, трэнінгі, майстар-клас і інш.)

Канцэрт групы “Брэнд бай” (г. Мінск)

Цыкл навагодніх мерапрыемстваў (тэатралізаваныя прадстаўленні, ранішнікі, квэсты, парады, мюзіклы, шоу-праграмы і інш.)

 

Яндекс.Метрика