Вы здесь: Главная Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна Акупацыйны рэжым, злачынствы захопнікаў
Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
3 паступовым прасоўваннем фронту на захад узмацніліся ўдары партызан па ворагу. Паспяхова, напрыклад, была праведзена савецкімі партызанамі славутая аперацыя «Рэйкавая вайна». Набліжаўся дзень вызвалення нашага краю ад нямецкіх акупантаў. За тры дні ўся тэрыторыя Іванаўскага раёна ў яго цяперашніх межах была вызвалена. У райцэнтр савецкія салдаты ўвайшлі 16 ліпеня 1944 г.
Раён вызвалены, а барацьба працягвалася. У жніўні праведзена масавая мабілізацыя на фронт. I там нашы землякі ваявалі храбра. Навічкамі яны не былі, бо многія прыйшлі на фронт з партызанскіх атрадаў, з падполля.
Усе, хто дажыў да перамогі і вярнуўся дадому, прыйшлі з узнагародамі.
На жаль, не ўсіх дачакаліся — і з франтоў, і з Германіі, куды яны былі вывезены на прымусовыя работы. Такіх было 5720 чалавек.
Іванаўскі раён за час вайны панёс вялікія людскія страты. Пры вызва-ленні раёна загінула 108 воінаў і партызан, з іх прозвішчы 52 чалавек не ўстаноўлены.
На франтах загінулі, памерлі ад ран, прапалі без вестак 2476 чалавек. У партызанскіх атрадах і падполлі загінулі 123. Мірных жыхароў фашысты знішчылі 8404 чалавекі, з іх 3991 муж-чына, 2743 жанчыны, 1670дзяцей.
Ад рук бандытаў з арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) ужо на тэрыторыі вызваленага раёна загі-нула 45 чалавек.
Велізарны матэрыяльны ўрон нане-сены эканоміцы раёна. За час акупацыі і пры адступленні немцаў гарэла 60 вёсак. Знішчаны 5201 жылыдом, 1416 гаспадарчых будынкаў, ссечана 12 926 пладовых дрэў.
Страты, нанесеныя народнай гаспадарцы раёна за гады вайны, склалі 1 451 991 348 руб. у цэнах таго часу.
Акупацыйны рэжым, што быў устаноўлены гітлераўцамі на часова захопленай ім тэрыторыі нашай Радзімы, распрацоўваўся загадзя, яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго кірункі былі выкладзены Гімлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя думкі пра абыходжанне з насельніцтвам на Усходзе» ад 25.5.1940 г. У ім указвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі належыць разглядаць як аб'ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка, гаварылася ў гэтым мемарандуме, павінна быць накіравана на тое, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» ў напаўпісьменных рабоў.
Асноўныя палажэнні акупацыйнага рэжыму былі даволі падрабязна выкладзены і ў шэрагу іншых сумнавядомых дакументаў, у тым ліку ў плане «Барбароса» (канчатковы варыянт выкладзены ў дырэктыве вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі ад 18.12.1941 г.), які вызначыў стратэгію і тактыку нападу на СССР, генеральным плане «Ост» — праграме каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, «Інструкцыі пра асобныя вобласці» да дырэктывы № 21 плана «Барбароса» (13.3.1941), дырэктыве па кіраўніцтве эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях і інш. Гэтыя дакументы намецілі практычныя мерапрыемствы па ўстанаўленні акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая падлягала захопу. У далейшым яны дапаўняліся загадамі,інструкцыямі галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі і іншых ведамстваў гітлераўскай Германіі, у якіх масавы тэрор, рабаванні, гвалтаванне і забойствы ўводзіліся ў ранг дзяржаўнай палітыкі.
Асноўны сэнс гэтых жорсткіх, нечалавечых загадаў і інструкцый зводзіўся да таго, каб самымі бязлітаснымі сродкамі і мерамі не дапусціць супраціўлення нашага народа, фізічна знішчыць значную частку насельніцтва краіны. Гэтыя дакументы поўнасцю развязалі рукі гітлераўскім катам і забойцам, вызваляючы іх ад усялякай адказнасці за зробленыя злачынствы.
Яшчэ задоўга да агрэсіі кіраўнікі трэцяга рэйха адобрылі распрацаваны гітлераўскім апаратам план падзелу захапленай тэрыторыі. Восенню 1941г. падзел часова акупіраванай Беларусі быў у асноўным завершаны. Яе энтаграфічную цэласную тэрыторыю захопнікі гвалтоўна парэзалі на часткі, груба парушаючы пры гэтым гістарычна сфарміраваную супольнасць тэрыторыі,мовы, культуры беларускага народа. Тэрыторыю рэспублікі па лініі Полацк-Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі-воз.Чырвонае на поўдні, р.Зальвянка-усходняя ўскраіна Белавежскай пушчы на захадзе вылучылі ў генеральную акругу, якя атрымала назву “Беларутэнія”.
Плошча акругі склала толькі чвэрць тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3 138 256 чалавек (па стане на 4.12.1941 г.). Паўднёвыя раёны Гомельскай, Палескай, Пінскай, Брэсцкай абласцей былі ўключаны ў рэйхскамісарыят «Украіна». Беластоцкая вобласць, паўночныя раёны Брэсцкай і частка Баранавіцкай абласцей адышлі да акругі «Беласток», якая далучалася да Усходняй Прусіі. Часткі Астравецкага, Ашмянскага, Відзскага, Пастаўскага, Свірскага і Смаргонскага раёнаў далучылі да генеральнай акругі «Літва». Віцебскую, Магілёўскую і ўсходнія раёны Мінскай абласцей, а таксама большую чатку Гомельскай вобласці аднеслі ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр».
Акупацыя Іванаўшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі працягвалася з 27 чэрвеня 1941г. па 16 ліпеня 1944 г. — 1116 сутак.
Каб стварыць бачнасць, што немцы на Беларусі не захопнікі-акупанты, а, наадварот, добразычліўцы, вызваліцелі ад бальшавіцкага ярма, што яны садзейнічаюць будаўніцтву новай Беларусі, былі створаны органы мясцовай улады, мясцовага самакіравання.
У раённым цэнтры ўся ўлада належала зондэрфюрэру — нямецкаму шэфу раёна, які падпарадкоўваўся кіраўніку акругі — гебітскамісару. Пры шэфе раёна стваралася раённая ўправа, на чале якой стаяў бургамістр,якога прызначалі ўзгодненым рашэннем тры асобы: нямецкі шэф раена (зондэрфюрэр), ваенны камендант (ва ўсіх раенных цэнтрах знаходзіліся нямецкія гарнізоны) і кіраўнік карных органаў. Зразумела, што пры такоц узгодненасці кандыдатуры бургамістра на гэту пасаду траплялі асобы вельмі давераныя і дэталева правераныя немцамі. Сельсаветы былі ліквідаваны. Замест іх былі створаны валасныя ўправы на чале з бургамістрамі. Валасная ўправа падпарадкоўвалася зондэрфюрэру і раеннай ўправе. У весках прызначаліся старасты (солтысы,войты-так іх у некаторых мясцінах называлі на манер нядаўняга заходнебеларускага часу).
У пераважнай большасці на ўсе гэтыя пасады траплялі людзі з цёмным крымінальным мінулым, тыя, хто ненавідзеў і савецкую ўладу, і тых, хто яе падтрымліваў. Хоць бывалі выпадкі, калі вяскоўцы ўгаворвалі заняць гэту пасаду і аўтарытэтных жыхароў вёскі, якім цалкам давяралі.
Самастойнасці, вядома, гэтая «мясцовая ўлада» не мела. Яна выконвала ўказанні нямецкіх камендатур, сутнасць якіх — высмоктваць матэрыяльныя і людскія рэсурсы з беларускай вёскі.
А саміх беларусаў чакаў незайздросны лёс.
Згодна з планам «Ост» прадугледжвалася 25% беларусаў анямечыць, 75 % — выселіць. Планавалася адабраць беларусаў нардычнага тыпу (па расавых прыкметах і палітычных меркаваннях) для анямечвання, адправіць іх у Германію ў якасці рабочай сілы, выкарыстоўваць як сельскагаспадарчых рабочых, а таксама ў прамысловасці або як рамеснікаў. Так як яны сутыкаліся б толькі з немцамі і ў сувязі з тым, што ў беларусаў адсутнічае нацыянальнае пачуццё, яны ў хуткім часе (на працягу аднаго пакалення) маглі б поўнасцю анямечыцца.
Ну, а які лёс астатніх, непрыгодных для анямечвання? Згодна з генеральным планам, яны павінны быць пераселены ў Заходнюю Сібір, зыходзячы з таго, што «беларусы — найболып бяскрыўдны і таму самы бясшкодны» для немцаў народ з усіх народаў усходніх абласцей.
Але ў паняцце «выселіць» укладваўся двайны сэнс, і гэта азначала апрача сапраўднага высялення таксама і фізічнае знішчэнне мясцовага насельніцтва.
Беларусь жа планавалі засяліць нямецкімі каланістамі ,якім павінны былі прыслужваць мясцовыя жыхары, пакінутыя для анямечвання, з разліку 2-3 беларусы на аднаго немца. І разлічваўся такі план на дзесяткі гадоў. У аграрнай палітыцы гітлераўцы кіраваліся непрыкрытым рабаваннем сялян. Вяскоўцы былі пазбаўлены права на зямлю. На базе калгасаў ствараліся гемайнвіртшафтэн (абшчынныя гаспадаркі),дзе панавалі парадкі часоў прыгону. Першыя калгасы ў Іванаўскім раёне былі арганізаваны у 1940г. Значнай матэрыяльнай базы яны не мелі,таму акупанты іх і не спрабавалі аднавіць. Затое былі адноўлены амаль усе памешчыцкія маёнткі,якія існавалі да верасня 1939г. Вядома,кіравалі імі нямецкія каланісты. У Іванаўскім раёне яны запатрабавалі ад сялян вярнуць жывёлу і інвентар ,атрыманыя імі пасля верасня 1939г., а таксама палавіну ўраджаю, сабранага з палёў ,якія раней належылі памешчыкам.
Хоць знешне немцы як бы праяўлялі справядлівасць і чулаць да селяніна. За шматлікія пастаўкі (зерне, лён, бульба, мяса, малако, яйкі, воўна), часам па 2-3 разы на год, яны спраўна селяніну плацілі. І гэта ўжо не грабёж, а добраахвотны дагавор”купі-прадай”. Ты мне “яйкі-млека-шпэк”, а я табе –грошы. Праўда не рэйхсмаркі,а акупацыйныя ўкраінскія карбованцы ровенскага выпуску,бо, як вядома, Іванаўшчына адносілася да рэйхскамісарыята “Україна”. Зразумела, што купіць нешта здатнае на тыя карбованцы было нельга.
Падаткі, паборы, прымусовыя пастаўкі ляжалі на сялянах непасільным цяжарам. Толькі ў верасні 1941 г. у сялян Пінскай акругі, у якую уваходзіў і Іванаўскі раён, немцы забралі 4800 тон збожжа, 6200 тон бульбы, 43тыс. штук хатняй птушкі, 961тыс. яек.
Былі нават падаткі за сабаку, за “лішнія” вокны ці дзверы ў будынку, за “лішнюю” мэблю. А часцей за ўсё сялян рабавалі, без усякай назвы гэтага рабунку, паліцыя, маршавыя ваенныя падраздзяленні, якія праходзілі праз вёску, суседні гарнізон. За невыкананне паставак кара была розная: канфіскацыя маёмасці, вываз у Германію, адпраўка ў лагер, расстрэл.
Расстрэл чакаў жыхара раёна за многае: з,яўленне на вуліцы ў неўстаноўлены час (камендацкі час існаваў ад пачатку акупацыі да яе канца); укрыццё ваеннапалонных, акружэнцаў, партызан; даванне прытулку,начлегу чалавеку, які не жыве ў гэтай вёсцы; кантакты з яўрэямі, дапамогу ім; слуханне радыё; захоўванне зброі; невыкананне заданняў нямецкіх улад ці паліцыі і г.д. Уехаць у вёску, горад можна было толькі па вызначаных вуліцах або дарогах, дзе стаялі паліцэйска-нямецкія прапускныя пасты. Усё, што чалавек вёз ці нёс, правяралася. З сабой трэба было мець не толькі аўсвайс, але і даведку, выдадзеную бургамістрам, старастам на кожны канкрэтны выпадак. І вельмі часта ні пашпарт, ні даведка не дапамагалі: у чалавека маглі адабраць без усякіх тлумачэнняў тое, што ён вёз ці нёс, маглі забраць падводу, маглі затрымаць, арыштаваць яго самога.
У кожнай хаце павінен быў вісець спіс членаў сям'і, уключаючы дзяцей. Часта рабіліся праверкі, калі выяўлялі «лішняга», не ўпісанага ў гэты пералік, не жыхара гэтай вёскі, арыштоўвалі не толькі неўстаноўленую асобу, але і гаспадара.
Дзейнічаў каменданцкі час. За вароты свайго двара пасля пачатку каменданцкай гадзіны чалавек не мог выйсці, якая б важная прычына не здаралася: патрулі, паліцыя маглі ў такой сітуацыі страляць без папярэджвання.
Калі з'явіліся партызаны і пачалі трывожыць акупантаў, зноў жа адказнасць лягла на сялян. Раніцай вызначаныя старастам мужчыны (рабілася гэта па чарзе) павінны былі баранаваць дарогу. Калі тая была замініравана, міна ўзрывалася, чалавек гінуў ці атрымліваў калецтва. Ахоўваць чыгунку таксама прымушалі сялян з навакольных вёсак.
За кожнага забітага ў вёсцы або каля яе немца, а тым больш афіцэра, расстрэльвалі 10, 20, а то і болын сялянзаложнікаў.
Яркім прыкладам такой палітыкі акупантаў у адносінах да мірнага насельніцтва стала трагедыя в. Застружжа. Там адбывалася вяселле. 3 суседняга гарнізона прыйшлі два немцы. Адзін з партызан забіў гэтых падвыпіўшых салдат. А ў выніку — акупанты расстралялі ўсіх, хто быў на вяселлі, звыш 90 чалавек. Зразумела, падобныя выпадкі, калі ў выніку дзеянняў народных мсціўцаў вёска стаяла перад выбарам: ці ісці ў лес, у парты¬заны, ці сядзець дома і чакаць жорсткай расплаты ад немцаў, не былі тыповымі, і большасць нашых землякоў уключалася ў партызанскую і падпольную барацьбу асэнсавана і свядома, каб помсціць ворагу і набліжаць час вызвалення роднай зямлі.
Дарэчы, у першыя месяцы вайны ў вёсках гулялі вяселлі. Выходзілі замуж і тыя, хто зусім страціў на гэта надзею. Парадокс? Не. Справа ў тым, што, калі пачалі вывозіць моладзь у Германію, немцы «праявілі гуманізм»: бралі ў Германію толькі халасцякоў. Вось і стараліся хлопцы і дзяўчаты стаць сямейнымі. Праўда, гэтага «гуманізму» хапіла ў акупантаў ненадоўга. Акружалі вёску, усім загадвалі ўзяць адзенне, харчоў на 10 сутак і ісці на вызначанае месца. Там працавала медыцынская камісія. Тыя, каго прызнавалі прыдатнымі для работы на карысць вялікай германскай імперыі, ужо дадому не траплялі. Іх везлі на зборныя пункты, адтуль — у няволю.
Ажыццяўлялі гэтыя акцыі ці кіравалі імі на Іванаўшчыне начальнік СД Нігер, начальнік раённай управы Антоній Каях, бургамістр Іванава Назарый Божка, камендант паліцыі Сяргей Бэнда, камендант Дастоева яфрэйтар Фукс. Ім дапамагалі паліцэйскія.
Акупанты імкнуліся распаліць міжнацыянальную нянавісць, заахвочвалі даносы, выкарыстоўвалі ўкраінскіх нацыяналістаў, бандэраўцаў для барацьбы супраць савецкіх партызан, камуністаў.
Але вораг пралічыўся. У кожным партызанскім атрадзе разам ваявалі рускія, беларусы, украінцы, палякі, яўрэі. Гэта ярка відаць, калі знаёмішся са скла¬дам партызанскіх брыгад Пінскай і імя В.М.Молатава, якія дзейнічалі на Іванаўшчыне.
Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА,2000. -592 с.:іл