Наверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Адным з самых жахлівых бакоў фашысцкага акупацыйнага рэжыму быў генацыд у адносінах да асоб яўрэйскай нацыянальнасці. Нашэсце нямецкіх войскаў на нашу краіну павінна было садзейнічаць «канчатковаму вырашэнню яўрэйскага пытання». Антысемітызм гітлераўцы зрабілі асноўным пунктам сваёй прапаганды, якая была накіравана на насельніцтва Беларусі. Акупацыя падавалася імі як выратаванне жыхароў рэспублікі ад «яўрэйскага бальшавізму».
Паводле распараджэння Гітлера фашысцкія кіраўнікі загадзя пачалі распрацоўваць план «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», што азначала знішчэнне ўсіх яўрэяў... Па звестках начальніка 4-га аддзела гестапа Эйхмана, якому Гітлер даручыў выкананне гэтай праграмы, было забіта 6 мільёнаў яўрэяў, што складала трэцюю частку яўрэйскага насельніцтва ўсяго свету.Звярыную палітыку знішчэння савецкіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці гітлераўскія галаварэзы з небывалай жорсткасцю праводзілі на ўсёй часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на Іванаўшчыне. Сюды ўслед за войскамі вермахта прыбылі айнзатцкаманды, зондэркаманды, тайная палявая паліцыя (ГФП), паліцыя бяспекі і СД, фельдкамендатуры, ортскамендатуры, жандармерыя і іншыя карныя органы, у абавязкі якіх разам з вермахтам уваходзіла і вырашэнне “яўрэйскага пытання”. Усе гэтыя органы і часці былі ўкамплектаваны спецыяльна падабранымі асобамі, якія былі выхаваны ў духу нацызму і вызначыліся асаблівай жорсткасцю ў адносінах да людзей іншых нацыянальнасцей. Менавіта яны адразу ж аддзялялі яўрэяў ад мясцовых жыхароў, заганялі іх у гета.
Загады палявых і мясцовых камендатур па стварэнні гета выдаваліся паўсюдна: у Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Мазыры, Лідзе, Мінску і іншых гарадах Беларусі. У асноўным гета ствараліся закрытага тыпу. Іх тэрыторыі былі абнесены калючым дротам, ахоўваліся гітлераўскімі салдатамі і паліцыяй.Паводле распараджэння нямецкіх акупацыйных улад яўрэям забаранялася самавольна пакідаць гета, мяняць месца жыхарства і кватэры ў гета, карыстацца тратуарамі, грамадскім транспартам, паркамі і грамадскімі ўстановамі, наведваць школы.
Для яўрэяў уводзілася абавязковае нашэнне апазнавальных знакаў — акруглыя латы і шасціканцовыя зоркі жоўтага колеру, нарукаўныя павязкі з шасціканцовымі зоркамі. Амаль да ліквідацыі гета яўрэі павінны былі прымусова выконваць работу для акупантаў, пры якой многія з іх паміралі з-за нечалавечых умоў жыцця і працы, з-за адсутнасці медыцынскай дапамогі.
Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА,2000. -592 с.:іл
Адной з нямногіх ахвяр Іванаўскага гета, каму ўдалося ўратавацца, была Соня Кірз. Яна схавалася ад агню, але яе схапілі і з іншымі павялі на расстрэл на двор каля сінагогі. Але кулі дзяўчыну не зачапілі, яна вылезла зпад трупаў, перабралася на другі двор, выбралася з горада. Затым сустрэлася з партызанамі.
Як ваявала, як склаўся яе далейшы лёс? У партызанскіх атрадах трымаць зброю было каму, усе рваліся ў бой. А дзе бой, там кроў, раненні. I Соф'я Ханаўна Кірз лячыла параненых. Было гэта ў атрадзе імя С.Г.Лазо брыгады імя Молатава.
У даваенным Іванаве яўрэі складалі значную частку насельніцтва. Гэта былі ўрачы і настаўнікі, крамнікі і кавалі, краўцы і шаўцы.
У міры і згодзе, дапамагаючы і падтрымліваючы адзін аднаго, дзесяцігоддзямі жылі яны поруч з беларусамі.