Вы здесь: Главная
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Трагедыя Іванаўскага гета
Адной з нямногіх
Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі Іванаўскага раёна
Трагедыя Іванаўскага гета
Адной з нямногіхНаверх
Вторая мировая война унесла 50 миллионов человеческих жизней, из них 27 миллионов наши соотечественники.
e-mail: bibl.metodist@ivanovo-kultura.of.by
Адной з нямногіх ахвяр Іванаўскага гета, каму ўдалося ўратавацца, была Соня Кірз. Яна схавалася ад агню, але яе схапілі і з іншымі павялі на расстрэл на двор каля сінагогі. Але кулі дзяўчыну не зачапілі, яна вылезла зпад трупаў, перабралася на другі двор, выбралася з горада. Затым сустрэлася з партызанамі.
Як ваявала, як склаўся яе далейшы лёс? У партызанскіх атрадах трымаць зброю было каму, усе рваліся ў бой. А дзе бой, там кроў, раненні. I Соф'я Ханаўна Кірз лячыла параненых. Было гэта ў атрадзе імя С.Г.Лазо брыгады імя Молатава.
Больш поўнае ўяўленне пра партызанскую дзейнасць Соф'і Кірз дае камсамольская характарыстыка, выдадзеная сакратаром Іванаўскага падпольнага райкома камсамола ў пачатку чэрвеня 1944 г.:
«Кірз Соф'я Ханаўна, член ВЛКСМ з 25 сакавіка 1941 г., знаходзілася на ўліку ў пярвічнай камсамольскай арганізацыі атрада імя Лазо са студзеня 1943 г., прымала актыўны ўдзел у яе рабоце.
Баявая камсамолка-санітарка прымала ўдзел у баях з ворагам, дзе выявіла смеласць і адвагу, бязмежную адданасць Сацыялістычнай Радзіме, бязлітаснасць да ворага. Камсамолка Кірз неаднаразова выносіла параненых з поля бою. Настойліва вывучала санітарную справу, зброю. Адначасова працавала над павышэннем сваіх палітычных ведаў. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці партызанскага атрада, выпускала насцен-газеты, праводзіла палітгутаркі і інш. Настойліва праводзіла ў жыццё рашэнні камсамольскай арганізацыі. Акуратная ў быту.
Сваімі клопатамі і ўвагай да байцоў-партызан заваявала павагу сярод іх і аўтарытэт у к/а».
Соня Кірз не выключэнне: у многіх атрадах ваявалі яўрэі. Змагаліся гэтак жа адважна, як і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей нашай тады вялікай Радзімы. Была нават песня яўрэйскіх партызан «Шир ха партизаним ха егудим», якая заклікала ўзмацніць дух абаронцаў-партызан, падтрымлівала надзею і веру ў справядлівасць іх барацьбы.
Там жа, у атрадзе, Соня сустрэла сваё шчасце. Яна пазнаёмілася, пасябравала і пакахала партызана Юдэла Рэзніка, з якім пражыла доўгае, шчаслівае жыццё. Дарэчы, сястра Рэзніка ваявала ў партызанскім атрадзе імя Нямытава.
Пасля вызвалення Беларусі Юдэл Маркавіч Рэзнік ваяваў на 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх, Ленінградскім франтах. Пасля вайны Рэзнікі жылі ў Польшчы, потым пераехалі ў Ізраіль.
Памяць: Гістарычны дакумент хроніка Іванаўскага района. – Мн.: БЕЛТА,2000. -592 с.:іл