“Я словы Коласа, Купалы як дыяменты беражу…” Пад такой назвай 25 лістапада прайшоў літаратурны вернісаж, у рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гледачы зрабілі падарожжа па жыццёвым і творчым шляху нашых вялікіх творцаў, паглядзелі ўрывак з неўміручай “Паўлінкі”, якая увайшла ў залаты фонд сусветнай драматургіі.

 

Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх не магчыма ўявіць беларускую літаратуру. Яны яшчэ пры жыцці паспелі адчуць народную любоў і ўдзячнасць. Жыццё не аднойчы выпрабоўвала іх на адданасць бацькаўшчыне, і той рэдкі талент, які даў Бог, дапамог ім застацца дзвума яснымі, чыстымі, нібы слязінкі, зоркамі з простымі беларускімі імёнамі – Янка і Якуб.