Наша Іванаўшчына – краіна з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай,  якое неабходна вывучаць і зберагаць для будучых пакаленняў. Гэта той агеньчык, якія асвятляе душы нашых дзяцей, прымушае іх беражліва і з гонарам зірнуць на тое, як жылі іх продкі.

Вывучэнне роднага краю адкрывае шырокія магчымасці для самастойнай дзейнасці, для пошуку, даследавання, нават адкрыццяў. Кожная мясцінка на нашай зямлі мае сваё імя. Як мае свой лёс, сваю біяграфію чалавек, так мае сваю гісторыю і кожная вёска, кожны горад.

Існуе навука пра назвы - анамастыка, а ў ёй вялікі раздзел пра паходжанне геаграфічных назваў – тапаніміка, якая вывучае паходжанне геаграфiчных назвау, у лiк якiх уваходзяць iназвы вёсак.Тапаніміку называюць мовай зямлі, бо геаграфічныя назвы апавядаюць нам пра гісторыю, характар народа, яго схільнасці і асаблівасці побыту. Ўчытваючыся ў значэнне гэтых найменняў, можна здагацца, хто заснаваў паселiшча, у якiчас асвойвалася мясцiна, а цяпер знаходзiцца вёска або горад, якiя прыродна-геаграфiчныя ўмовы абумовiлiвыбар тапанiмiчнай назвы, якiя сувязiз iншымiкраiнамiі  плямёнамiмелiў далёкія часы нашы папярэднiкiiг.д.
снуе вялiкая колькасць мясцовых назваў, у якiх захоўваецца наша памяць, наша гiсторыя.

Збіраць і запісваць легенды нашага краю аб паходжанні назваў вёсак, урочышчаў, вуліц, складаць тапанімічныя карты ўрочышчаў, збіраць матэрыялы аб народных промыслах і мясцовых майстрах  – задача ўсіх, хто не раўнадушны да гісторыі свайго краю.