logotype
HOT NEWS:
19 -May -2025 - 01:07

Адрыжын

   Даўно гэта было. Вёска Адрыжын знаходзілася там дзе зараз стаяць Уласаўцы – так раней называлі паўночную частку вёскі. Прыгожыя і багатыя тут былі мясціны. Ды і людзі жывуць добрыя, апрача аднаго чалавека: баяліся яго ўсе, бо ён знаўся, быццам бы, з нячыстай сілай.

   Пад восень гэта здарылася. Усе ў гэты час былі на полі, жыта жалі. Цяжка сказацць чаму, але загарэлася ў сяле хата. Ды не чыя-небудзь, а ведзьмака. Можа Бог пакараў, а можа і сам агню натрос: ён знаходзіўся  ў гэты час у сяле, але і пальцам не паварушыў, каб паспрабаваць змагацца з агнём. Пэўна, падумаў: мая згарэла, дык няхай і ў другіх нічога не будзе.

  

Подробнее...

Ападышча

Ападышча, Падышча маюць вельмі даўняе паходжанне. Такімі словамі называліся натуральныя мясціны, якія засталіся пасля таго, калі з Палесся адступала мора. Падышча азначала паніжэнне, упадзіну. Ападышча – месца, дзе зямля апала, прасела.

Подробнее...

Агова

Было гэта даўно, недзе ў самым пачатку XVI стагоддзя. Жыў-быў адзін чалавек. I быў ён на ўсе рукі майстар: мог і дзяжу зрабіць,  і цэбры, і бочку. А яшчэ ён рабіў вельмі прыгожыя куфры. 

Подробнее...

2025  Ивановская центральная районная библиотека им. Ф. И. Панферова (г. Иваново)   globbersthemes joomla template templjoomla.ru