Моладава
Гісторыя вескі Моладава, маентка “Моладава”, звязана з іменамі двух магнацкіх родаў на Беларусі – Воінаў і Скірмунтаў.
Сам маентак быў спярша за Ясельдай, за Бусай, там, дзе калісь былі вескі Багнаўцы і Росаш. Цяпер захаваліся толькі ўрочышчы з такімі назвамі.
..... Сядзеў пан як бы на водшыбе: далека ад воднага шляху на Ясельдзе, ды ад дарогі Пінск – Моталь. Сюды і пераносіцца панская сядзіба. Для абслугоўвання маентка пан перасяляе на новае месца самых дужых, маладых, працавітых сялян. Вось з іх, маладых, і пачалася веска Моладава, вось чаму яна атрымала тукую назву.