logotype
HOT NEWS:
27 -March -2023 - 23:07

 

СМОЛЬНІКІ

 Размешчана яна сярод сасновага і яловага лесу ў вельмі прыгожых мясцінах. Адсюль  і назва  пайшла“СМОЛЬНІКІ” - гэта значыць смалісты, смаляны, смольны, звязаны з  сасновым лесам, дзе здабывалі шляхам падсочкі  смалу. 

Святаполка

Як кажуць людзі: “Было гэта яшчэ пры Польшчы”. Ішла нейкая вайна. У вёску прыйшоў ваенны полк, каб пераначаваць і прадоўжыць свой шлях далей.

Час быў напружаны. Пан генерал вельмі перажываў за сваіх воінаў, каб на яго полк у гэту ноч не напаў вораг, і яны дажылі да світання.

І вось, калі прыйшоў ранак, усюды стаяла цішыня, а над вёскай было нейкае ззянне. Усе вырашылі, што полк быў абаронены ў гэтую ноч Божай міласцю.

Пан генерал глянуў на ўсё гэтае свячэнне, памаліўся Богу і скамандаваў свайму палку ісці далей.

А назвалі гэты полк “святым палком” і ў гонар яго стала вёска – Святаполка. 
 

Сухое

Першае ўпамінанне вёскі Сухое адносіцца да сярэдзіны 18 стагоддзя, калі там налічвалася каля 30 двароў прыгонных сялян.

Назва вёскі Сухое атрымала па таму месцу, дзе ўпершыню размяшчалася – каля старых могілак - тут было самае высокае месца, таму што навакольная мясцовасць вёскі нізінная і ўвесь час навокал вёскі было макро, толькі ў вёсцы суха.

Стараселле

Вёска заснавана ў 17 стагоддзі. У часы царственнасці Кацярыны Другой была пракладзена дарога. Па гэтай дарозе праязджала царыца. Па яе ўказу дорога была абсаджана бярозкамі. Па дарозе Кацярына Другая  спынялася ў жывапісных месцах на адпачынак. Адным з такіх месц было Старое Сяло.

І ад слоў Старое Сяло паходзіць назва вёскі Стараселле.

Снітава

Першае ўпамінанне пра вёску Снітава адносіцца да канца 15 стагоддзя.

Тэрыторыя ў той час была забалочана і пакрыта лесам. На балотах вакол вёскі расла расліна “снітко”. Ёсць думка, што назву вёсцы дала гэта расліна.

Скарацічы

Назва вёскі Скарацічы звязана з заняткамі людзей, якія займаліся вырабам скур жывёл – былі скарнякамі.

Зараз гэта вуліцы Школьная і 17-га верасня вёскі Полкацічы.

2023  Центральная районная библиотека им. Ф. И. Панферова (г. Иваново)   globbersthemes joomla template templjoomla.ru