logotype
HOT NEWS:
27 -March -2023 - 23:50

 

КАРСЫНЬ

   Гісторыя вескі мае некалькі версій. Адназ іх сцвярджае, што на месцы сучаснай вескі стаяў векавы лес, акружаны балотамі. Людзі з бліжэйшых хутароў прыязжалі рубіць дрэвы з моцнымі выгнутымі каранямі на “палозы” для санак. На мясцовым дыялекце гэтыя загатоўкі называліся “корсамі”. Лясныя ўгодзі, дзе вяліся работы па нарыхтоўцы “палазоў” таксама сталі называцца “корсы”. Каліж у гэтых мясцінах з’явіліся першыя пасяленцы, яны і сталі называць паселішча “корсамі”, а пазней - “карсынь”.

    

Канатоп

Вёска Канатоп размешчана на поўдні  ад вёскі Рудск і на ўсходзе ад вёскі Франопаль.

Каля вёскі праходзіла вузкакалейная чыгунка, якая злучала Камень-Кашырск і Картуз-Бярозу.

Паводле падання назва вёскі Канатоп паходзіць ад забалочанай мясцовасці, дзе нават коні “топілісь”.

Узнікла вёска ў пачатку 18 стагоддзя.

У час паўночнай вайны (1700-1721) шведскія войскі праходзілі праз вёску Канатоп. Частка вёскі была спалена.

У часы гаспадарання буржуазна-памешчыцкай Польшыў вёсцы Канатоп быў маёнтак пана Янкоўскага. У яго было каля 3 тысяч гектараў зямлі.

Красное

Название д.Красное произошло от слова «красно», что означает, красивое.

По рассказам старожилов, место, где расположена деревня, в прошлом представляло собой большую, в виде острова, поляну среди леса и болот. Предположительно, это урочище и носило название Красное (красивое).

От его и получила свое название деревня.

Крытышын

Вёска Крытышын  узнікла  даволі даўно,  яшчэ ў канцы 19 стагоддзя. Людзі ў мэтах бяспекі сяліліся  ў лясах, каля рэк. Зблізку невялікай рэчкі Няслуха, каля  лясоў і ўзнікла вёска.

Вёскі былі маленькія, убогія, з халупамі. Вокны былі прарэзаны ў бярвенні, прапускалі вельма  мала святлаДахі халуп крылі звычайна саломай, але ў гэтай мясцовасці ў балотах расло шмат чарота. Ён з’яўляўся асноўным матэрыялам для дахаў. 

2023  Центральная районная библиотека им. Ф. И. Панферова (г. Иваново)   globbersthemes joomla template templjoomla.ru