logotype
HOT NEWS:
09 -June -2023 - 00:27

ПАДЫШЧА

   Землі, дзе зараз размешчана вёска ПАДЫШЧА, былі нізкія, вельмі забалочанныя. Яны скрозь параслі хмызняком, месцамі густымі лясамі. Тутэйшыя сяляне часта назапашвалі пэўную  колькасць сена. Але звычайна дамоў  яго яны не везлі, а ставілі ў стагі, каб потым,  зімой, па цвердай дарозе, яго вывезці. А каб  яно не падгнівала і не  псавалась з-пад нізу, рабілі так называемыя “поды” з галля хмызнякоў, лазы. ”Поды—шча”. Гэта значыць – Падышча, як зараз гавораць.

   

Пяшкова

Вёска Пяшкова да адмены прыгоннага права ў 1861 годзе налічвала 12 дамоў і належыла памешчыку Пяшкову, па імені якога і называюць яе сёння.

Дамы былі курныя, гэта значыць, што ў іх не было дымаходаў, а дым выходзіў скрозь адтуліны.Пасля вёска належыла панам Бытлеўскаму і Ажэшка.

Пясчанка

Вёска Пясчанка ўзнікла ў 1957 годзе ў выніку ссялення хутароў.

Хутары называліся Пясчанскія, ад слова пясок. Яны размяшчаліся на высокім месцы, пяску. Адсюль і пайшла назва вёскі Пясчанка.

Полкацічы

Полкацічы…. Незвычайная назва…

Кажуць, вельмі даўно, на гэтым месцы было вялікае возера, а вакол яго лясы дрымучыя. Возера называлі Пола. Ніхто тут не сяліўся, баяліся лесуноў. Але аднойчы малады пан са сваімі слугамі палявалі ў гэтых лясах. Ён ведаў, што мясціны гэтыя зачараваныя, але хацеў сам паглядзець, што ж там такое, чаго баяцца людзі. Калі ён выехаў з лесу, перад ім адкрылася карціна такой ціхай і некранутай прыгажосці, якой ён яшчэ ніколі не бачыў.

Пераруб

   Вёска Пераруб размешчана ў двух кіламетрах на поўдзень ад вёскі Пяшкова. З заходнягу боку вёскі праходзіць дарога Пінск-Камень-Кашырск. З поўдня на адлегласці аднаго кіламетра ад вёскі працякае Днепра-Бугскі канал. На поўдні размешчана невялікая вёска Кужалічын.

2023  Центральная районная библиотека им. Ф. И. Панферова (г. Иваново)   globbersthemes joomla template templjoomla.ru