У рамках раённага конкурса па папулярызацыі жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа “Гонар беларускай літаратуры” у сельскай бібліятэцы в. Махро разам з работнікамі Дома культуры і дзіцячай школай мастацтваў, а таксама бібліятэкай аг. Адрыжын была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Узнёсла гучала Купалы і Коласа слова”.


У ходзе мерапрыемства, на якое запрасілі вучняў і настаўнікаў Махроўскай сярэдняй школы вядучыя Марыя Клімовіч і Мілана Плявака расказалі многа цікавага з біяграфіі і жыцця вядомых пісьменнікаў. Урыўкі з твораў чыталі Анастасія Жвірбля, Валерыя Міхайлава і Алеся Жвірбля. Музычныя нумары на словы пісьменнікаў гучалі ў выкананні Дар’і Плявака, Марыі Клімовіч, Сяргея Ганчука, Ларысы Талатыннік і Ірыны Дынэйка. Танцавальныя кампазіцыі прадставілі ўдзельнікі  дзіцячага ансамбля “Мохряночка”.