У год гістарычнай памяці і святкавання 140 – гадовага юбілею Я. Купалы і Я. Коласа сельская бібліятэка аг. Псышчава разам з работнікамі Дома культуры і сярэдняй школы, а таксама сельскай бібліятэкай аг. Дружылавічы запрасілі сваіх чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”.
Пад час мерапрыемства, якое суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй аб жыццёвым шляху песняроў, выявамі беларускіх краявідаў, гучалі вершы з вуснаў чытальнікаў і песні на словы паэтаў, а таксама вершы, якія ўслаўляюць нашых класікаў, родную мову, беларускі народ і родны край у выкананні Святланы Аскірка, Віталя Новіка і Ігара Варатніцкага, Яны Валошынай.
Таксама была падрыхтавана інсцэніроўка ўрыўка з п’есы “Шчасце паэта” В. Віткі. Удзельнікамі якой былі Пернач Ягор і Мазур Ігар, вучні 9 класа.
Жыццевы і творчы шлях Я. Купалы і Я. Коласа - гэта нібы песня лебядзіная, дзе шэпчацца явар з калінаю. І мы павінны памятаць духоўны запавет нашых песняроў - любіць, шанаваць, берагчы ўсё роднае, рабіць усё магчымае для Беларусі і яе будучыні.
.jpg)

.jpg)
