Даўнюю і цікавую гісторыю мае старажытная веска – Баландзічы, якая размешчана на усходад вескі Адрыжын, недалёка ад возера Пясчанае. З успамінаў старажыл вынікае, што яе месцазнаходжанне мянялася некалькі разоў. І ўсяму віной – пажары, якія прымушалі вяскоўцаў адбудоўваць паселішча занава. Але трохі гісторыі...
У “Рэестры лясных пушчаў” (дакуменце ВКЛ) успамінаецца: “Прайшлі ў 1559 годзе цераз раку Прыпяць і Піну міма Дольска і Баландзіч к Гліннай”. Веска з’яўлялася шляхецкім маенткам. А пазней узнік фальфарак.
З успамінаў старажылаў вядома, што першыя жыхары пасяліліся спачатку недалека ад возера (у паўднева-заходняй частцы). Але ў час Паўночнай вайны 1700-1721 г.г. веска была разбурана, а жыхары знішчаны і пазней на гэтым месцы ўзніклі могілкі. Паселішча з цягам часу было адноўлена.
Вялікае гора спасцігла жыхароў вескі ў 1812 годзе, калі адступаючыя часці французскай арміі Напалеона спалілі вёску да тла. Жыхары адбудавалі яе, але адступілі ад папярэдняга месца на вярсту на пясчаныя дзюны. Яшчэ раз паселішча згарэла амаль датла ў 1907 годзе ад пажару пасля навальніцы.
Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе зямельныя надзелы вакол Баландзіч былі выкуплены 25 гаспадарамі. Надзелы гэтыя назвалі грунтамі. Назвы грунтаў паходзілі часткова ад імя гаспадара, яго прозвішча, або спецыяльнасці. Напрыклад: Федоры, Клімаўцы, Каваліі другія. Лепшыя землі ў вёсцы Баландзічы належылі памешчыку Кіслоўскаму.
Паселішча было даволі вялікае. Аб гэтым сведчыць вось такі факт. У справаздачы Баландзічскага народнага вучылішча за 1914 год гаворыцца: “На 1 студзеня 1914 года дарослага насельніцтва: мужчын – 332, жанчын – 336, пісьменных —12, дзяцей школьнага ўзросту – 95, з іх вучыцца – 32”. Асобнае памяшканне было пабудавана ў 1911 годзе і працавалі два настаўнікі: Праневіч (законавучыцель), закончыў Мінскую духоўную семінарыю і Н.Арлоў (скончыў Ровенскае рэальнае вучылішча).
Гісторыя вёскі звязана з імём вядомай мастачкі Марыі Яраславаўны Андрайковіч-Бутаўт. Яна ў 1852 годзе нарадзілася ў в.Баландзічы. Разам з бацькам, удзельнікам паўстання 1863 года пэўны час жыла на высылцы ў Расіі. У 1870 годзе навучалася жывапісу ў Мюнхене, падарожнічала па Італіі. Працавала ў галіне гістарычнай карціны і партрэтнага жанру. Аўтар карцін: “Каханоўскі над памерлай Уршулай”, “Кардынал Ян Медычы”, “Міласэрднасць каралевы Ядвігі” і іншыя. Памерла ў 1933 годзе. Творы зберагаюцца ў музеях Кракава і Варшавы.
Першая школа ў вёсцы з'явілася ў 1910 годзе. Жыхары на ўласныя сродкі арандавалі наёмнае памяшканне пад школу, і была адкрыта пачатковая чатырохкласная школа. Навучанне вёў адзін настаўнік і толькі на польскай мове. Галоўным прадметам быў "закон Божы". Кніг было мала. Навучанне грамаце ажыццяўлялася ў асноўным завучваннем на памяць вялікіх тэкстаў. Асвоіўшы найпростыя навыкі чытання і лісты, школу часта кідалі, бо не хапала сродкаў на аплату навучання.
Галоўная вуліца ў Баландзічах носіць імя былога жыхара гэтай вёскі Сяргея Мікалаевіча Хахлачова. Чым заслужыў такі гонар выхадзец з далёкай Расіі, ажно са Сталінграда? А тым, шго гераічна змагаўся і аддаў сваё жыццё за свабоду і лепшы лёс беларускага народа. Збегшы з фашысцкага палону, Сяргей Мікалаевіч партызаніў ў атрадзе імя Нямытава. А пасля вайны ажаніўся і застаўся ў Баландзічах. Неўзабаве Хахлачова выбіраюць старшынёй Адрыжынскага сельскага Савета. На гэтай пасадзе ён праявіў сябе, як здольны арганізатар і абаронца народа. За гэта і стаў, бы костка ў горле, для варожых недабіткаў, што хаваліся па мясцовых лясах. Не раз падкідвалі яму запіскі з пагрозамі, але старшыня застаўся верным свайму абавязку і сацыялістычным ідэалам. Тады ворагі забілі патрыёта, па-подламу, з-за вугла. Пазней рэшткі цела Хахлачова былі перанесены ў Іванава, да абеліска, а памяць пра яго засталася ў назве галоўнай вуліцы вёскі.
.png)
















Комментарии
Мая баба, калі была маленькая, жыла ў Гнеўчыцах (1926 году нараджэння). І расказвалі, калі была Польшча, што на Ардыжынскае возера пані з Варшавы прылятала на гідрасамалеце. Тады сяляне з навакольных вёсак прыходзілі на той самалет на вадзе глядзець. Можа, то была пані Кіслоўская.
І ёсць просьба: не трэба пра "варожых недабіткаў" - цяпер на Украіне пра УПА і АУН расказваюць тое, чаго нельга было казаць у СССР. Можа, і мы дажывем.
RSS лента комментариев этой записи