2018 год

Калачова, Ірына Іванаўна. Ад добрага кораня – добры парастак / І.І.Калачова. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П.Броўкі, 2018. — 176 с. —  (Ганаруся табой, Беларусь).

У кнізе разглядаюцца сямейныя традыцыі беларусаў, якія бытавалі ў мінулыя стагоддзі, паказваецца багацце народных прыёмаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей. Тэарэтычная частка дапаўняецца практычнымі заданнямі для бацькоў, якія разам з дзецьмі змогуць абагульніць атрыманую інфармацыю па тэмах: любоў да Радзімы, павага да бацькі і маці, шанаванне старэйшых прадстаўнікоў роду і інш.

Чаропко, В.К. Витовт / Виктор Чаропко. -  Минск: Адукацыя і выхаванне, 2018 – 96 с. : ил. –  (Великие князья ВКЛ).

Иллюстрированная книга «Великий князь Витовт» известного писателя и историка Виктора Чаропко открывает новую книжную серию «Великие князья ВКЛ». Витовт правил ВКЛ почти 40 лет. Великое Княжество Литовское и Русское достигло под его рукой пика своего могущества, став настоящей империей. Таков итог жизни и политической деятельности великого князя Витовта. А вот как ему удалось этого достичь и какую цену за это заплатить, и рассказывает нам Виктор Чаропко на основании анализа письменных источников. Адресовано широкому кругу читателей, интересующихся отечественной историей.

Плавінскі, М.А. Ваяры Беларусі Х—ХІ стагоддзяў [для сяр. і ст. шк. узросту] / М.А. Плавінскі. –  Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2018. –  64 с.: іл. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

Кніга прысвечана вайсковай гісторыі Беларусі раннесярэдневяковага часу. У ёй распавядаецца аб складзе і колькасці войскаў беларускіх княстваў, узбраенні ваяроў, тэхналогіі яго вырабу і асаблівасцях выкарыстання падчас баявых дзеянняў. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Медведева, Г.В. Подарок своими руками / Г.В. Медведева. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 72 с.: ил. –  (Белорусская детская энциклопедия).

В этой книге вы найдёте множество идей для воплощения оригинального подарка — подарка, сделанного своими руками. С её помощью вы освоите азы вышивки. Приобретённые навыки помогут вам создать красивые и необычные подарки для ваших родных, близких и друзей. Книга станет незаменимым помощником для учителей уроков труда, руководителей кружков декоративно-прикладного творчества в центрах досуга, а также для всех, кто увлекается вышивкой.

2017 год

 

Гурецкая, Е.В.  Лозоплетение. Иллюстрированный мастер-класс / Е.В.Гурецкая. - Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. - 88 с.: ил. - (Энцыклапедыя народнага майстра).

 Книга познакомит читателя с технологией лозоплетения и по-новому откроет представление о ремесле. Издание научит правильно подбирать нужный материал и работать с ним, поможет освоить основные виды плетений и пошагово выполнить интересные работы из природного материала. Тут рассматриваются вопросы изготовления изделий на круглом и овальном донышках, плетение корзины с обруча, белорусской корзины и многое другое. Издание включает целую галерею чудесных изделий из лозы, которые можно создать, используя полученные навыки. Книга будет полезна как для специалистов в области лозоплетения, так и для всех, кто только постигает это удивительное ремесло на занятиях в кружках, студиях, мастер-классах, а также в индивидуальной предпринимательской деятельности.

 

Беларусь. Этнічныя супольнасці  / А.В. Гурко [ і інш.] . – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. - 164 с.: іл. - (Беларусь сучасная).

У кнізе  асобнымі артыкуламі прадстаўлены беларусы і 19 найбольш буйных і вядомых этнічных супольнасцей, якія стала пражываюць на тэрыторыі нашай рэспублікі.  Дзевяць з іх (рускія, палякі, украінцы, яўрэі, татары і інш.)  пасяліліся ў Беларусі шмат вякоў таму, а 10 стварылі  свае дыяспары  ў 20 стагоддзі. Аўтарамі кнігі выступілі маладыя навукоўцы  з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.Выданне адрасована ўсім, хто цікавіццагісторыяй і культурай роднай краіны ва ўсей яе разнастайнасці.

 

Суша А.А. Франциск Скорина — человек мира/ Алесь Суша. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. - 304с. : ил.

Книга посвящена белорусскому первопечатнику, основателю восточноевропейского книгоиздания Франциску Скорине. Именно он первым из восточных славян в 1517 году выпустил в свет печатную книгу во всей ее многогранности и полноте. Как печатник и издатель Франциск Скорина является также известным деятелем белорусской культуры эпохи Возрождения.

Его талант проявился во многих сферах деятельности: он известен как переводчик, писатель, философ-гуманист, теолог, медик, ботаник, общественный деятель. В настоящее время выявлено свыше 520 печатных экземпляров книг Ф. Скорины, которые хранятся в книжных и музейных собраниях Беларуси, Великобритании, Германии, Дании, Литвы, Польши, России, Словении, США, Украины, Чехии.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура / А. І. Лакотка [і інш.]; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 751 с.: іл.

Другая кніга трэцяга тома выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» прысвечана духоўнай культуры беларускага сяла, складаецца  больш чым дваццаці раздзелаў, у якіх разглядаюцда археалагічныя культавыя помнікі дахрысціянскага перыяду, міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, народнее рытуальна-магічнае лекаванне, замовы. Артыкулы каляндарна-абрадавага цыкла пачынаюцца тэмай Калядаў, знаёмяць з семантыкай ранневеснавога фальклору, русальнай абраднасцю, абрадам «ваджэння Кўста», паэзіяй беларускага Купалля, фенаменалогіяй восеньскіх песень. У раздзелах сямейна-абрадавага цыкла апісваюцца радзінныя звычаі і абрады, беларускае традыцыйнае вяселле, пахавальная абраднасць, родаваарыентаваныя ўяўленні ў традыцыйнай культуры. Асобныя нарысы прысвечаны пазаабрадавай лірыцы, беларускім казкам і загадкам, «народнай Бібліі», беларускім духоўным вершам і народнаму вершаванню, семіётыцы традыцыйнага народнага жылля, а таксама звычаям і абрадам, звязаным са свойскай жывёлай і пчалярствам.

Выданне багата ілюстравана. 

Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў. 

Дубянецкі, Э.С. Асветнікі Беларусі. Сымон Будны. Ваcіль Цяпінскі. Іпацій Пацей : для сярэд. і ст. шк. узросту. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. — 72 с. : каляр. іл. ; 168х240 мм. — (Ганаруся табой, Беларусь). — 1200 экз.

У кнізе ў папулярнай форме распавядаецца пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць трох хрысціянскіх асветнікаў 16—17 стагоддзяў, якія, нягледзячы на розніцу ў рэлігійных і філасофскіх поглядах, унеслі значны ўклад у развіццё пісьменнасці і кніжных ведаў на беларускіх землях – пратэстанцкіх дзеячаў, друкароў Сымона Буднага (каля 1530—1593) і Васіля Цяпінскага (каля 1540 — каля 1603) і ўніяцкага царкоўнага дзеяча і пісьменніка Іпація Пацея (каля 1541 — каля 1613). Кніга прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа. 

Валодзіна, Т.В. Ядронае  жыта  гаспадара кліча…”: календарны год у абрадах і звычаях/Т.В. Валодзіна, Т.І. Кухаронак. -Мінск: Бел. навука, 2015. -354с.:іл. – (Традыцыйны лад жыцця). 

Каляндар – той надзейны стрыжань, на якім трымаецца традыцыйны лад сялянскага жыцця. У аснове сваёй ён мае добра распрацаваную міфалагічную сістэму, што абумоўлівае сэнс і ў многім паэтычную вобразнасць рытуальных дзеянняў і песень. Своеасаблівым маркерам часу выступае царкоўна-хрысціянскі каляндар, які вызначае склад, парадак і іерархію адзінак гадавога часу (перш за ўсё святаў, пастоў і мясаедаў), у значнай ступені і іх назвы. 

У кнізе папулярна распавядаецца пра ўсе традыцыйныя каляндарныя святы, звычаі і абрады Беларусі з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі. На багатым фактычным матэрыяле, сабраным аўтарамі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, дадзена комплекснае ўяўленне пра каляндарную абраднасць беларусаў як наиважнейшую сферу і падсістэму жыццядзейнасці нашага народа. 

Адрасуецца этнографам, фалькларыстам, гісторыкам, усім, хто цікавіцца народным побытам і творчасцю беларусаў. 

Кніга аздоблена фотаздымкамі А. Боганевай, Т. Валодзінай, С. Выскваркі, К. Дубовік, Р. Гамзовіч, М. Грынблата, У. Ганчара, А. Клешчука, Т. Кухаронак, У. Лобача, А. Ляшкевіча, Т. Мармыш, А. Лянкевіча Ю. Пракоф’евай, С. М. Пракудзіна-Горскага, А. Сталярова, П. Цалкі, В. Шэйбака, фота з Інтэрнэта. Выкарыстаны фота і малюнкі з архіва ІМЭФ НАН Беларусі, БелТА

.

Лобач, У.А. Святыя крыніцы Беларусі / У. Лобач, Т. Валодзіна. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 188 с. : каляр. іл. — (Традыцыйны лад жыцця). — 700 экз.

Кніга прысвечана дзівоснаму феномену беларускай зямлі — культавым крыніцам, якія ў народзе здаўна і дагэтуль лічацца святымі. Легенды, паданні, цуды ацалення, абрады і каляндарныя святы, звязаныя з ушанаваннем крыніц беларусамі, — пра ўсё гэта даведаецца чытач у выданні. У кнізе змешчана вялікая колькасць экспедыцыйных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, а таксама фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

 
 
Традыцыйная беларуская вышыўка / складальнікі: Глушко Настасся, Ярмалінская Наталля. -  Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі; РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства», 2016. - 60с. : каляр. іл. - 50×84 1/8. 

Традыцыйная вышыўка — адна з яркіх праяў беларускага народнага мастацтва. Тканым і вышываным арнаментам багата аздаблялася адзенне — кашулі, фартухі, наміткі, а таксама рытуальныя тканіны і побытавы тэкстыль. Аздабленне адзення чырвоным арнаментам выконвала не толькі эстэтычную функцыю, але і сведчыла пра статус і паходжанне чалавека. Асабліва вытанчана і багата ўпрыгожваліся святочныя строі, якія вымаліся з куфра толькі на ўрачыстыя падзеі. Менавіта таму да нашых дзён захаваліся выдатныя прыклады майстэрства традыцыйнай вышыўкі.

Выданне ілюструе найбольш пашыраныя тэхнікі народнай вышыўкі: процяг, крыжык, гладзь і іншыя дэкаратыўныя швы. У альбоме змешчаны фотаздымкі вышытых прадметаў адзення і побытавых рэчаў, схемы арнаментаў, якімі яны аздоблены. Яны будуць карысныя тым, хто пачынае знаёміцца з традыцыйнай беларускай вышыўкай і спрабуе вышываць самастойна, а таксама дасведчаным майстрам, мастакам, дызайнерам.

Таксама тут прысутнічаюць тэкставыя тлумачэнні, параўнальная характарыстыка сучасных і даматканых тканін, ёсць слоўнік тэрмінаў, дэманструюцца матэр'ялы і інструменты для вышыўкі.

Схемы вышыўкі могуць быць выкарыстаны для стварэння рэплікі прадмета, а таксама для аздаблення тэкстыльных рэчаў. На схемах графічна перадаюцца характар і кірунак шыўка, яго маштаб у адносінах да перапляцення нітак тканіны.

Складальнікі: Глушко Настасся, Ярмалінская Наталля. Выпуск выдання ажыццёўлены сумесна з РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».


  Издание содержит Правила приёма лиц для получения высшего образования 1 ступени и Правила приема лиц для получения среднего специального образования, утверждённые Указом Президента Республики Беларусь от 7 февраля 2006 г. №80, с изменениями и дополнениями, внесенными Указом Президента Республики Беларусь от 9 января 2017 г. №4 «Об изменении Указа Президента Республики Беларусь», а также памятки абитуриенту о поступлении в учреждения высшего и среднего специального образования по состоянию на 25 января 2017 года.

    В книге имеется переводная таблица среднего балла документа об образовании, порядок проведения вступительных испытаний, порядок зачисления абитуриентов, сведения о лицах, имеющих право на льготы при зачислении, перечень документов, предоставляемых  в приёмные комиссии.

 

 

   Кто есть кто в Брестской библиотеке / Брестская областная библиотека им. М. Горького ; [составители: А. С. Кузьмина, Ю. М. Майкевич]. – Молодечно : Победа, 2016. - 317, [1] с.

  Справочно-информационное издание отражает основные периоды становления и развития Брестской областной библиотеки. Содержит краткие биографические сведения о сотрудниках библиотеки, а также включает информацию о достижениях в профессии.

  Адресовано библиотекарям, историкам, краеведам и всем, кто интересуется развитием библиотечного дела на Брестчине.

 

2016 год


Возрождение.  От реабилитации к устойчивому развитию.-Минск: Беларуская энцыклапедыя имя Петруся Броукі, 2016. - 184с.:ил.

Книга «Возрождение.От реабилитации к устойчивому развитию» - о последствиях трагедии, которая обрушилась на белорусскую землю 30 лет назад в связи с катастрофой на Чернобыльской атомной электростанции. Издание возвращает к событиям 1986 года, рассказывает об огромной работе белорусского государства по защите населения и возрождению пострадавших земель  сегодня. В книге использованы документальные и фотоматериалы, предоставленные Департаментом по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС Министерства по черезвычайным ситуациям Республики Беларусь. В книге собран большой справочный и иллюстративный материал.

 

 

   Кузьма Чорны. Чалавек-гэта цэлы свет: успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв’ю,  дакументы /уклад.Галіна Шаблінская. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. - 510с.іл. - (Жыцце знакамітых людзей Белаусі).

У гэтай кнізе, якая падрыхтавана да 115-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, сабраны успаміны, артыкулы, эсэ, інтэрв’ю яго родных, пісьменникаў, літаратуразнауцаў, дзеячаў мастацтва. Яны ствараюць партрэт чалавека, які меў шчасце быць мастаком слова ”Боскай міласцю” і зведаў на ўласным лесе цяжкасці, што выпалі на долю яго пакалення, але не здрадзіў сабе, чытачам, Бацькаўшчыне. Упершыню друкуецца некалькі ўнікальных матэрыялаў з сямейнага архіва пісьменніка, а таксама лісты Кузьмы Чорнага з фондаў БДАМЛН.

 

 

 

 

Мастацтва суверэннай Беларусі: альбом/ склад.: К.В.Ізатаева [і інш].-Мінск: Беларус.Энцыкл.імя П.Броукі, 2016. - 232 с.:іл

 Альбом ”Мастацтва суверэннай Беларусі” раскрывае творчыя дасягненні беларускіх мастакоў за 25 гадоў - час існавання суверэннай Рэспублікі Беларусь. У кнізе адлюстраваны асаблівасці развіцця айчыннага мастацтва ў кантэксце традыцый і сучаснасці, мастацкай пераемнасці і эксперыментальных пошукаў. На старонках альбома прадстаўлена больш за 100 твораў мастакоў розных пакаленняў - жывапіс, скульптура, графіка і дэкаратыўна прыкладное мастацтва.

 

 

Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў. У 12 т. Т. 5. Гісторыя Беларусі / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (гал.рэд.). – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016. – 648.: іл.

 Пяты том “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў” прысвечаны гісторыі Беларусі ад глыбокай старажытнасці і часу з’яўлення першых людзей на беларускай зямлі да нашых дзён. Падрыхтаванае вядучымі беларускімі гісторыкамі выданне раскрывае асноўныя тэрмінамі і паняцці школьнай праграмы па гісторыі Беларусі. Прызначана для вучняў старшых класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, каледжаў і ліцэяў, якія імкнуцца атрымаць паглыбленыя шматбаковыя веды ў галіне гістарычнай навукі, можа быць карысна пры падрыхтоўцы да экзаменаў і паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы гістарычнага профілю.

 

 

Кляшчук, А. В. Карагод беларускіх абрадаў / Анатоль Кляшчук. – Мінск: Беларусь, 2015. – 383 с.

 Кніга з’яўляецца вынікам плённай працы вядомага фотамастака, які на працягу многіх гадоў рабіў здымкі ў розных гарадах і вёсках, дзе яшчэ захаваліся унікальныя беларускія абрады.

 

 

 

 

 

  Беларускія народныя музыкальныя інструменты : энцыклапедычны даведнік заўдыядадаткам / склад.: Т. І. Стружэцкі, В.В. Давідовіч. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016. – 224 с.: іл.

  Гэта кніга   прысвечана ўнікальнасці інструментальнай музычнай культуры беларускага народа.   Яна багата ілюстравана і  адкрывае дзіўны свет музычных інструментаў, распавядаючы пра гісторыю дуды, гармоніка,духавых інструментаў, цымбалаў, знаёміць з беларускімі майстрамі, якія іх стварылі, а так сама з музыкамі. Шмат увагі надаецца найбольш значным фестывалям народных інструментаў, штоладзяцца ў Беларусі. Кніга дапоўнена дыскам з музычнымі кампазіцыямі беларускіх выканаўцаў.Есць краязнаучы матэрыял аб  Іванаускім заслужаным ансамблі народнай музыкі і песні ”Палешукі”.

 

 

Рэспубліканскія дажынкі 1996-2013 гг.: сталіцы рэспубліканскіх дажынак/Алена Дубініч. - Несвіж, 2015. - 40с.:

“Дажынкі”-старадауняе народнае свята беларусаў. Яно мае вельмі глыбокія карані. З даўніх часоў пасля заканчэння жніва, жнеі ўпрагожвалі апошні сноп кветкамі і стужкамі, плялі вянкі з каласоў. Гэта было свята для кожнай вескі. Нездарма нашы продкі казалі: ”Хлеб-усяму галава”, ”Хлеб на стале - дастатак у хаце”. У работах Алены Дубініч кожная сталіца “Дажынак” мае ўласную эмблему-герб горада, пад якім можна даведацца: якая была  сярэдняя ўраджайнасць па краіне і, нават, колькі  ў той год выпала ападкаў (гадавая норма ападкаў - 434 мм, колькасць ападкаў вышэй гэтай нормы - мокры год, ніжэй нормы - сухі год).

 

 

Денисевич Аркадий Николаевич. Мой путь в искусство: монография. -Екатеринбург-Брест: Уральский гуманитарный институт, 2016. - 208с.

 

  Монография раскрывает сложный путь становления А.Н.Денисевича как художника, поэта, искусствоведа и педагога: от родительского гнезда, где лежат глубинные истоки жизненных и духовных сил, до непрерывного стремления к познанию прекрасного, гармонии и красоты окружающего мира. В книге описаны искусствоведческие поездки А.Н.Денисевича по историческим и культурным центрам: Москва, Ленинград, Красноярск, Екатеринбург, Таллин, Псков, Одесса, Киев, Минск.

    В издании включены стихотворения и основные картины, написанные А.Н. Денисевичем за 1990-2015гг.

   В книге также имеются фотографии и материал о Бресте и Брестской области, в том числе Ивановском районе. В Ивановском районе Аркадий  Николаевич  известен как автор оформительского проекта детской библиотеки, где придуманные им витражи, рельефы, декоративные элементы, применение текстиля в сочетании с использованием натурального дерева привнесли свой колорит в интерьер здания.

Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 2. Культура гарадоў Х- пачатку XX ст. .- Мінск, 2014.- 575 с.:іл

   У другім томе выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага горада. Кніга складаецца з пятнаццаці раздзелаў, якія прысвечаны архітэктуры гарадоў і мястэчак, турыстычнай атрактыўнасці іх гісторыка-культурнай спадчыны, сямейнаму і грамадскаму побыту гараджан, адукацыі, гарадскім легендам і паданням (духоўны вобраз горада), а таксама грамадскім абяднанням (пажарным, санітарным, дабрачынным, асветніцкім і г. д.).. Цікавы і наватарскі раздзел прысвечаны адлюстраванню беларускага горада ў творах жывапісу і графікі. Выданне багата ілюстравана.

Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Культура Беларусі : энцыклапедыя Мінск, 2013. — Т. 4 : З—Л. — 664 с. : іл.

   Уяўляе сабой сучасны ўніверсальны даведнік па тэарэтычных аспектах гісторыі культуры, культуралогіі, эстэтыкі, літаратура- і мовазнаўства, мастацтвазнаўства, па канкрэтных пытаннях развіцця літаратуры, кнігадрукавання, перыядычнага друку, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, музыкі, тэатра, кіно, цырка, эстрады, тэле- і радыёмастацтва, а таксама антрапалогіі, этналогіі, археалогіі. У выданні разглядаюцца прафесійная культура і розныя віды народнай творчасці беларусаў на ўсіх этапах іх гісторыі.

Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5 : Л — М.— Мінск, 2014. — 664 с. : іл.

    Уяўляе сабой сучасны ўніверсальны даведнік па тэарэтычных аспектах гісторыі культуры, культуралогіі, эстэтыкі, літаратура- і мовазнаўства, мастацтвазнаўства, па канкрэтных пытаннях развіцця літаратуры, кнігадрукавання, перыядычнага друку, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, музыкі, тэатра, кіно, цырка, эстрады, тэле- і радыёмастацтва, а таксама антрапалогіі, этналогіі, археалогіі. У выданні разглядаюцца прафесійная культура і розныя віды народнай творчасці беларусаў на ўсіх этапах іх гісторыі.

Кніжная спадчына Беларусі: фотаальбом.- Мінск,2014

Фотоальбом уключае выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сення зберагаюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выданні прадстаўлены рукапісныя і друкаваныя помнікі, створаныя ў ХV-XX стст. На тэрыторыі Беларусі беларускімі пісьменнікамі і выдаўцамі  або прысвечаныя  Беларусі. Унікальныя беларускія рукапісы, каштоўныя старадрукі і рэдкія кнігі мінулых стагоддзяў,цудоўныя картаграфічныя і выяўленчыя выданні, кнігі з вядомых  беларускіх  кнігазбораў пераконваюць у самабытнасці і развітасці айчыннай культуры, яе багацця і разнастайнасці.

Будзе цікавым шырокай аўдыторыі.

Дорогами православной Беларуси.- Мінск, 2010.-272 с.:ил.

Настоящее издание по праву можно назвать путеводителем по святым местам Белой Руси. В нем авторы сделали попытку как можно полнее рассказать о важнейших вехах становления Православия в различных регионах Беларуси, выдающихся подвижниках благочестия и известных святынях нашей земли. В книге содержится богатейший фотоматериал, который представляет наиболее значимые православные храмы и монастыри, почитаемые иконы, а также места, связанные с событиями христианской истории.

 

Энциклопедия идеологического работника,  Минск, 2011. -535 с.

    В данном издании в энциклопедическом варианте описаны термины и понятия, применяемые в политической лексике. В кратком виде излагаются основные процессы, протекающие в общественно-политическом и социально-экономи-ческом развитии Республики Беларусь. Предназначена для работников органов государственного управления, идеологической вертикали, опытных и начинающих политиков, студентов, всех граждан, стремящихся пополнить свой багаж политическими знаниями.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3. — Мінск: Беларуская навука, 2014. - 1319 с.

Чацвёрты том (кніга 3) «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» завяршае гэта выданне. Менавіта таму ў змесце яго адчуваецца пэўны храналагічны разнабой: нашай блізкай сучаснасці адпавядаюць толькі аглядныя раздзелы, якія прысвечаны асэнсаванню праблем развіцця айчыннай прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства; у манаграфічных жа раздзелах разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія працавалі ў розныя перыяды XX стагоддзя. Як і ў папярэдніх тамах выдання, асэнсаванне канкрэтных мастацкіх з'яў грунтуецца на прынцыпах гістарызму, праводзіцца з улікам новых навуковых падыходаў, у адпаведнасці з сучаснымі гуманістычнымі, дэмакратычнымі патрабаваннямі.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў.

Кніжная спадчына Ф. Скарыны. Т.1.: Кніга  Быцця.-­ Мінск,2013.-271 с.

Выданне ўяўляе сабой першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Ф.Скарыны. Выданне знаеміць шырокую грамадскасць з адным  з найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры-выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету.

Будзе карыным для даследчыкаў, выкладчыкаў,студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.