Жывапісец. Нарадзіўся ў 1861 г. у в. Бродніца Іванаўскага раёна.

   Вучыўся ў Варшаве (1880 — 1883), у Кракаўскай шко­ле мастацтваў Я.Матэйкі (1883—1887). Працаваў у галіне манументальнадэкаратыўнага і станковага жывапісу. Зазнаў моцны ўплыў беларускай народнай творчасці. У 1898 г. удзельнічаў у размалёўцы касцёла ў Кельцах (Польшча). Пераможца конкурсу на праект размалёўкі кафедральнага сабора ў Полацку (1900). Выканаў шэраг размалёвак у касцёлах Нясвіжа і в. Цімкавічы (Капыльскі раён, 1906-1908), Мінска (1911), у якіх выкарыстоўваў народныя матывы ўзорыста-гаткацтва, вышыўкі, мастацкай размалёўкі сялянскай мэблі. Сярод іншых работ: 7 сюжэтных кампазіцый на біблейскія тэмы (касцёл святога Міхаіла ў Цімкавічах, не захаваўся), «Касцёл у Карнкове», «Копія партрэта мужчыны» (1883), «Інтэр'ер вясковага касцёла» (усе ў Нацыянальным музеі ў Варшаве). Удзельнік мастацкіх выставак у Мінску (1898, 1911), Львове, Варшаве, Кракаве, Дзюсельдорфе.

   Памёр у 1912 г.