Веска, цэнтр Гарбахскага сельскага савета i СВП «Гарбаха-агра». За 16 км. на Пауднёвы Захад ад Іванава, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Снітава.

   Назва вёскі Гарбаха паходзіць ад слова горб, што азначае схіл узгорка.

   Паводле інвентароў 1846-1848 гг. - вёска і хутар знаходзіліся ў складзе канфінскаванага маёнтка Варацэвічы Кобрынскага павета. Гродзенскай губерні, які знаходзіўся ў карыстанні памешчыцы Жазафіны Орды (да 1859 г). У той час у вёсцы налічвалася 89 двароў, на хутары ідвор. На 1848 г.у вёсцы 354 душы, працавала карчма, на хутары Гарбашка было 2 жыхары. Пасля 1861 г. была заснавана цагельня. На 1866 г. веска знаходзілася ў Варацэвіцкай воласці. У 1905 г. у вёсцы налічвалася 911, а на цагельным заводзе 11 жыхароў. Пры падзеле зямлі паміж в.Варацэвічы і в.Гарбахаў 1912 г. была створана дзяржаўная дача: надзелены зямлёй 174 дзяржаўных сялян вёскі, выдзелены зямля для агароднікаў і салдацкія участкі. У 1915-1918 гг., веска была акупіравана германскімi, а з 1919 г., польскімі войскамі. 3 1921 г. пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы. У часы акупацыі жыхары вёскі Гарбаха Сачывічык Іван Ігнатавіч 1908 года нараджэння, Сачывічык Фёдар Іларыёнавіч 1906 года нараджэння, i Лось Барыс Андрэевіч 1910 года нараджэння, арганізавалі невялікую падпольную арганізацыю і вялі барацьбу супраць польскіх улад. На 1924 г., веска знаходзілася ў Варацэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Тады ў вёсцы налічвалася 74 будынкі i 368 жыхароў. 3 20 снежня 1925 г. увайшла ў склад Асавіцкай гміны. У гэты час ў вёсцы працавала школа, у якой налічвалася 80 вучняў. 3 восенні 1939 г. пасля уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР веска знаходзіца ў складзе БССР. На 12 кастрычніка 1940 г. веска з’яуляецца цэнтрам Гарбахскага сельскага Савета Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. У той час у вёсцы налічвалася 148 двароў і 720 жыхароў, працавала пачатковая руская школа. У Гарбахскім сельсавеце дзейнічалі 3 цагельні (немеханізаваныя), 3 пачатковыя школы. У 1941-1944 гг. веска была акупіравана нямецка-фашысцкімізахопнiкамі ўваходзіла ў рэйхскамісарыят Украіна".

   У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары вёскі Гарбаха удзельнічалі ўбарцьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 першых дзён акупацыі вёскі жыхары пачалі арганізоўваць падпольную арганізацыю па барацьбе з фашыстамі. Узначаліў яе старшыня сельскага савета Хоміч Васіль Пятровіч 1914 г. нараджэння. У кастрычніку 1941 г. ён быў выдадзены здраднікам i растраляны нямецкімі захопнікамі. Разам з ім былі растраляны жыхары вёскі Сачывічык Ф.І. Сачывічык I.І i Лось Б.А. 3 1942 г. у ваколіцах вёскі дзейнічала партызанская брыгада пад кірауніцтвам Герасімава Mixaiлa Іванавіча. У партызанскую зону пайшлі сем’і Хвісюка Аляксея і Хвісюка Пятра, Сачывічык Алены, Пілінкевіча Івана, Бандзюка Грыгорыя. За сувязь з партызанамі быўзабіты Hiканчук Іван Канстанцінавіч. Усяго за гады вайны ў партызанах загінула 3 і растраляны акупантамі 10 жыхароў вёскі. 3 франтоў 2-й сусветнай вайны 1939-1945 гг. не вярнуліся 29 воінаў-землякоў. На ушанаванне памяці вяскоўцаў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у 1969 г. пастаўлены помнік (аўтар I.K. Мельшчук), 15 ліпеня 1944 г. веска, як і ўся Іванаўшчына была вызвалена і распачалося мірнае будаўніцтва. 3 8 студзеня 1954 г. веска знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася 379 жыхароў. У сельсавеце налічвалася 40 вёсак і хутароў. У двух прыстасаваных будынках дзёйнічала пачатковая школа, у 1961 г. - налічвалася 77 вучня. У 1962-1965 гг. веска знаходзіцца ў Драгічынскім раёне. Паводле перапісу 1979 г. у вёсцы налічвалася 716 жыхароў. У 1969г. у вёсцы быў пабудаваны магазін. У 1986 г. у вёску пераселены жыхары з мясцін, забруджаных радыяцыяй пасля чарнобыльскай трагедыі.

   26 сакавіка 1949 г. у вёсцы створаны калгас "Наперад да камунізму" які аб’яднаў 24  гаспадаркі. Першым старшыней быў выбраны Мацвейчык Сцяпан Андрэевіч. Першымі сярод жыхароў вёскі ў калгас ўступілі Лось Аляксандр Емельянавіч, Ігнатчук Рыгор Васільевіч, Керазь Пётр Сямёнавіч, Карпук Соф’я Аляксандраўна. 10 кастрычніка 1950 г. увайшоў у склад калгаса імя Молатава, а веска Гарбаха стала яго цэнтрам. У калгасе таксама працавалі жыхары навакольных хутароу Вілы, Гора, Грэдка, Быстрыца, Каза, Дзідава, Задзвір"е, Скірка, Чарнетын.

   26 чэрвіня 1957 г.  калгас імя Молатава   перайменаваны ў калгас “Зара”, а 28 студзеня 1959 г.  быў значна ўзбуйнены, у яго састаў увайшлі в.Заваяцін, в.Кліменцінава,в. Овзічы. З 15 лютага 1963 г.  пачаў называцца “Праца”. З 2003 г.  веска - цэнтр СВК “Гарбаха –Агро”.

Адукацыя
   Навучанне грамаце дзяцей з д. Горбаха і бліжэйшых хутароў да 1914 года ажыццяўлялася ў царкоўна-прыходскай школе пры Варацэвіцкім храме.
   Ва ўмовах Першай сусветнай, грамадзянскай войнаў, вайны Савецкай Расіі і буржуазнай Польшчы навучанне амаль цалкам спынілася. Падчас уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы дзеці атрымлівалі пачатковую адукацыю. Навучанне вялося на польскай мове.
   У пачатку 1938 года пачалося будаўніцтва школы ў в. Горбаха, але падзеі 1939 года і пачатак II Сусветнай вайны спынілі гэтае будаўніцтва.
   Няскончаная будова школы была разабрана і навучанне дзяцей у пасляваенны час вялося ў прыватных дамах.
   У 1966 годзе быў пабудаваны будынак Гарбахскай васьмігадовай школы і 1 верасня гэтага ж года за парты села 207 вучняў.
   У 1967 годзе адбыўся першы выпуск (28 выпускнікоў). У той час школу наведвалі дзеці з вёсак Горбаха, Заваяцін, Клімянцінава. Пры гэтым на той момант у вёсках Заваяцін і Кліменцінава функцыянавалі пачатковыя школы.
   Першымі настаўнікамі школы былі Барысенка В. М., Сачавічык В. Г., Курезь Е. С., Кароль В. І., Кароль С. Я., Вырвіч О. С, Данілевіч Н.  Л., Іваноў Г. Г., Іванова Л. Ф., Хвісюк Е. В., Хвісюк Ф. І., Задарожная Л. Г., Лагодзіч Е. В., Мацкевіч М. К.
   Першы дырэктар школы: Барысенка Таццяна Сцяпанаўна, якая ажыццяўляла функцыі дырэктара з 1966 па 1987 год. Далей дырэктарамі школы былі: Гарчанюк Валянціна Данілаўна - з 1987 па 1989, Каткавец Валерый Майсеевіч - з 1989 па 1991, Сямейка Васіль Андрэевіч - з 1991 па 2002, Кунаховец Раіса Мікалаеўна - з 2002 па 2003, Сямейка Людміла Фёдараўна - з 2003 і па цяперашні час.
   Школы за час свайго існавання зведала некалькі перайменаванняў: васьмігадовая, няпоўная сярэдняя, базавая агульнаадукацыйная, базавая.
   На дадзены момант Горбахскую базавую школу наведваюць вучні вёсак Гліна, Журавок, Оўзічы, Клімянцінава, Гарбаха.
У свой час былі зачыненыя Жураўкоўская, Заваяцінская, Клімянцінаўская пачатковыя школы, Овзічская і Глінянская базавыя школы.
   Знакамітыя выпускнікі:
* Пілінкевіч Мікалай Іванавіч - працаваў пракурорам Стаўбцоўскага, Мінскага раёнаў Мінскай вобласці, першым памочнікам пракурора Мінскай вобласці.

 

Керазь Сцяпан Сцяпанавіч загінуў у 1983 годзе ў Афганістане, пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. 
   1996 год — 548 жыхароў, 279 двароў.

   У 2021 годзе пражывала 481 жыхара.