Гісторыя ўзнікнення в. Бусса запісаная са слоў старасты вёскі Навумчыка Пятра Іосіфавіча.
   Да 1507 года Войны са сваімі сялянамі пражывалі за ракой Ясельдай у раёне вёсак Расошь і Багнаўцы.
   Па рацэ Ясельда ў Моталь з Пінска завозіліся на лодках тавары, і гандляры, у асноўным габрэі, спыняліся насупраць кожнай вёскі (Парэчча, Чамярын). Гэтыя лодкі, выдзеўбаныя з аднаго ствала дрэва, называліся "каралі". Жыхары вёсак Багноўцы і Расошь прыходзілі да рэчкі купляць тавары (запалкі, соль і інш.), у прастамоўі гэта гучала "ісці да бусаў".
   Затым панская сядзіба была перанесеная на правы бок ракі Ясельды, у больш зручнае месца, каля дарогі Пінск-Моталь. Для абслугоўвання панскага двара побач з сядзібай былі паселены самыя маладыя і моцныя людзі.
Пакінутае старэйшае пакаленне, якім ужо цяжка было дабірацца да гандляроў да рэчкі, перасялілася на левы бераг Ясельды бліжэй да гандлёвага шляху. Таму ў в. Бусса былі прозвішчы Багнаўцы і Расошкі (людзі па прозвішчы Багнавец пражываюць у вёсцы па сённяшні дзень).
   Буса - вёска ў партызанцы, сястра Хатыні. У 1944 годзе, незадоўга да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уся вёска з 87 двароў была спаленая, загінула і 12 яе жыхароў. Так расправіліся фашысты з мірнымі жыхарамі за дзёрзкую вылазку партызан, якія ўзарвалі мост праз Ясельду. Астатнія, на шчасце, паспелі сысці ў лясы, якія атачалі вёску з усіх бакоў.