Былая вёска ў Моладаўскім сельсавеце. Рашэннем Брэсцкага аблвыканкома ад 21 ліпеня 1980 г. ўвайшла ў склад в. Моладава
- Кучавы// Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроніка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 576.
Знакаміты зямляк
Мікалай Канстанцінавіч Лукашык нарадзіўся 7 чэрвеня 1934 г. у вёсцы Кучэвы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства ён ведаў, што яго прызначэнне на зямлі – быць лекарам.
Пасля заканчэння 7 класаў Дастоеўскай пачатковай школы Мікалай Лукашык паступіў на фельчарскае аддзяленне Пінскай фельчарска-акушэрскай школы і скончыў яе з адзнакай у 1953 г. Спецыяльнасць работніка сярэдняга медыцынскага персаналу, магчымасць працаўладкавацца ў вялікім горадзе і цалкам забяспечыць сваё існаванне падштурхнулі на далейшую вучобу ў медінстытуце.
У аўдыторыях Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута яго чакаў не толькі высокакваліфікаваныя навукоўцы, выкладчыкі, дружны студэнцкі калектыў, але і вучоба, чытальныя залы, лабараторыі. Тут на лячэбным факультэце да Мікалая Лукашыка прыйшла захопленасць хірургіяй, з’явілася пачуццё густу ад першых заняткаў навуковай працай. Каб зарабіць грошай, дзяжурыў ноччу ў хірургічнай клініцы, працаваў лабарантам на кафедры біяхіміі, нёс медыцынскую службу ў летніх піянерскіх лагерах, удзельнічаў у традыцыйнай восеньскай ўборцы ўраджаю з калгасных палёў. Пры ўсёй загружанасці знаходзіў час і магчымасць займацца лёгкай атлетыкай, валейболам, удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці.
У 1959 г. з чырвоным дыпломам урача М. К. Лукашык накіраваны на пасаду асістэнта кафедры біялагічнай хіміі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1965 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1968–1987 гг. працаваў на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце. З 1987 па 2005 гг. – загадчык кафедры біялагічнай хіміі, у 1998–2005 гг. з’яўляўся начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела інстытута (з 2000 г. універсітэт). Званне прафесара яму было прысвоена ў 1991 г.
Навуковыя даследаванні Мікалай Канстанцінавіч пачаў праводзіць яшчэ студэнтам трэцяга курса пры кафедры агульнай, а затым шпітальнай хірургіі. Па выніках даследаванняў закрытай траўмы галаўнога мозгу ён у першы год працы асістэнтам кафедры біялагічнай і фізкалоідной хіміі зрабіў цікавыя паведамленні на адным з пленарных пасяджэнняў І Усерасійскага з’езда хірургаў у Ленінградзе. У далейшым галоўным кірункам навуковай дзейнасці стала праблема «вітаміналогіі». Яго навуковыя інтарэсы тычыліся пытанняў, звязаных з вывучэннем метабалізму (абмену рэчываў) пры рознай вітамінавай забяспечанасці арганізма ў спалучэнні са спадарожнай паталогіяй.
М.К. Лукашыкам апублікавана больш за 200 навуковых друкаваных прац, ён з’яўляецца сааўтарам дзвюх манаграфій і даведніка ўрача агульнай практыкі, рэдактарам зборнікаў навуковых прац. Мае 17 рацыяналізатарскіх прапаноў і ўкараненняў навуковых даследаванняў у практычную дзейнасць. Пад яго кіраўніцтвам і пры ўсебаковай падтрымцы паспяхова абаронены 14 кандыдацкіх дысертацый. З’яўляўся імянным стыпендыятам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
М.К. Лукашык узнагароджаны юбілейным медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», знакам «Выдатнік аховы здароўя», знакам «За выдатныя поспехі ў працы» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998).
Працы М. К. Лукашыка
- Воробьев, В. В.Академик Ю. М. Островский ― ученый, педагог и организатор биологической науки на Гродненщине / В. В. Воробьев, Н. К. Лукашик // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. Гродно, 2008. № 3. С. 52–53
- Сборник тестовых заданий по биохимии : учебно-методическое пособие для студентов фак. мед. сестер с высшим образованием / Н. К. Лукашик ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2005. – 19, [1] с.
- Руководство для выполнения лабораторных работ по биологической химии для студентов лечебного и педиатрического факультетов/ УО «Гродненский гос. мед. ун-т», Каф. биологической химии ; сост.: Н. К. Лукашик, В. В. Климович ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2004. – 104 с. : табл.
- Руководство для выполнения лабораторных работ по биологической химии для студентов медико-психологического факультета/ Гродненский гос. мед. ун-т; Каф. биохимии ; сост.: В. В. Лелевич, Н. К. Лукашик, В. В. Климович и др. ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2004. – 96 с.
- Элективные курсы и циклы повышения практической подготовки: сб. аннотаций / Н. К. Лукашик. – Гродно : ГГМУ, 2004. – 51 с.
- Руководство для выполнения лабораторных работ по биологической химии / ГГМУ, Каф. биохимии ; сост: Н. К. Лукашик, В. В. Климович ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2003. – 39 с. : табл.
- Формы методической работы и их роль в оптимизации обучения/ Н. К. Лукашик // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. Гродно, 2003. № 1. С. 83–85.
- Лелевич, В. В.Биохимические особенности детского организма : учеб. пособие для студентов специальности «Педиатрия» мед. вузов / В. В. Лелевич, А. А. Масловская, Н. К. Лукашик. – Гродно : ГрМУ, 2001. – 119 с.
- Пути повышения эффективности учебных занятий// Медицинское образование ХХI века / Н. К. Лукашик. Витебск, 2000. С. 253–254.
- Жук, И. Г. Методическая работа в совершенствовании обучения / И. Г. Жук, Н. К. Лукашик // Медицинское образование ХХI века. Витебск, 2000. С. 254–256.
- Руководство к лабораторным занятиям по биологической химии / Н. К. Лукашик, В. В. Климович ; М-во здравоохранения РБ, Гродн. гос. мед. ун-т. – Гродно : [б. и.], 2000. – 82 с.
- Отношение тиамина к начальным реакциям углеводного обмена: автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Н. К. Лукашик ; Государственный комитет высшего и среднего специального образования Совета Министров Литовской ССР, Каунасский государственный медицинский институт. – Гродно, 1964. – 19 с.
Аб жыцці і дзейнасці М. К. Лукашыка
- Лукашик Николай Константинович// Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета : 1958–2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко. Гродно, 2013. С. 134–135.
- 75 лет со дня рождения Николая Константиновича Лукашика (07.06.1934, д. Кучевы Брестской обл.) // Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты, 2009 год / Респ. науч. мед. б-ка, Музей истории медицины Беларуси ; сост.: Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. Минск, 2009. С. 81.
- Лукашик Николай Константинович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958–2003) : биогр. справочник / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. Гродно, 2003. С.101–102.
- Горупа, М. Поиски и находки Николая Лукашика: [профессор кандидат медицинских наук руководил кафедрой биологической химии Гродненского медицинского института] / М. П. Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 11 верасня. С. 3.
- Николай Константинович Лукашик (к 70-летию со дня рождения) // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. Гродно, 2004. № 2. С. 112–113.
- Лайт, І.У перадзе – ясная мэта : [о молодом ученом Н. К. Лукашике] / І. Лайт // Гродзенская праўда. 1961. 31 снежня. С. 2.
.png)















