Згодна з рэвізіяй 1816 г. вёска Оўзычэ вядома ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерніі, належала памешчыку Феліксу Аржэшку, у ёй былі 123 душы мужчынскага полу. Жыхары вёскі прымалі ўдзел у паўстанні 1863 г.: тут знаходзіўся галоўны склад ваеннага рыштунку паўстанцаў атрада Р.Нарбута. На 1866 г. 236 жыхароў вёскі ўваходзілі ў Оўзіцкае сельскае таварыствава, а вёска — ва ўладанні памешчыка Браніслава Аржэшкі. У 1905 г. ў Асавецкай воласці, у вёсцы 536 жыхароў, у маёнтку — 14, плаціна, на якойжылі 18 чалавек.

   У 1915—18 гг. акупіраваны германскімі, потым польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У вёсцы было 38 будынкаў, 180 жыхароў, у фальварку 4 будынкі, 55 жыхароў.

   У 1920-я г. вёска ўваходзіла ў пералік самых «нядобранадзейных» вёсак, тут існавалі ячэйка райкома і райком КСМЗБ. Таксама Янаўскі райком КПЗБ размяшчаўся ў вёсцы і быў разфомлены ў маі 1927 г.

   3 1939 г. - у БССР. На 1940 г. вёска ў Гарбахскім сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. 137 двароў, 552 жыхары. 1 ліпеня 1940 г. быў арганізаваны калгас «Серп і молат», працавала пачатковая руская школа.

   У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». За гады вайны спалены (разам з хутарамі) 146 будынкаў. 31 студзеня 1943 г. захопнікі знішчылі 60 жыхароў вёскі — жанчын, дзяцей, старых. На ўшанаванне памяці загінуўшых у 1972 г. на будынку фельчарска-акушэрскага пункта ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У часы вайны загінулі ці прапалі без вестак 5 партызан і падпольшчыкаў і 58 жыхароў вёскі — ахвяр тэрору, на франтах у 1939-45 гг. - 23 жыхары. У 1985 г. пастаўлены помнік у выглядзе штыка 64 загінуўшым землякам.

   У 1951 г. дзейнічала хата-чытальня.

   22 жніўня 1949 г. аднавіў сваю дзейнасць калгас «Серп і молат», у якім таксама працавалі жыхары хутара Уласенка і в. Смольнікі. 28 студзеня 1959 г. калгас увайшоў у склад калгаса «Зара» з цэнтрам у вёсцы Гарбаха і 15 лютага 1963 г. быў перайменаваны ў калгас «Праца». На 2005 г. ва ўгоддзях СВК «Гарбаха-Агра».

   У 2019 годе пражывае 118 жыхары.