Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 19 ст.
Паводле інвентару 1846 г. ў складзе маёнтка Глінная Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, належала памешчыку І.Д.Талубееву, 280 рэвізскіх душ. У 1886 г. ў Адрыянскай воласць, працаваў кравец.
У 1904 г. каля 500, у 1905 г. - 458 жыхароў. У 1915—18 гг. Журавок акупіраваны германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Палескім ваяводстве. Некаторыя жыхары вёскі ўваходзілі ў 1920-я г. ў Оўзіцкую падпольную арганізацыю КПЗБ. У1934 г. працавала школа, у якой навучаліся 46 вучняў.
3 1939 г. ў БССР. У 1940 г. вёска ў Глінненскім сельскіім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 106 двароў, 596 жыхароў, працавала пачатковая руская школа, каля вёскі былі выяўлены залежы торфу.
У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». За час вайны спалены 20 будынкаў, загінулі 1 жыхар— ахвяра тэрору, на франтах — 10 жыхароў.
3 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. У 1955 г. ўзведзены будынак школы. Паводле перапісу 1959 г. 505 жыхароў.
У 1950 г. створаны калгас імя Варашылава, у якім былі аб'яднаны 72 сям'і з вёскі, а таксама жыхары хутара Гурскі па Мох. 21 мая 1951 г. ён увайшоў у склад калгаса імя Варашылава з цэнтрам у в. Глінна, 5 снежня 1961 г. быў перайменаваны ў «Прагрэс». Пасля яго рэарганізацыі 20 студзеня 1986 г. жыхары вёскі былі далучаны да калгаса «Праца» Гарбахскага сельскага савета, з 2003 г. ў складзе СВК «Гарбаха-Агра».
.png)















