У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1497 г.,  калі пінскі князь Фёдар падараваў гэту вёску Мацвею Грычыну. Затым вёскай валодаў яго сын Барыс. 

  3 1528 г. — уладанне Яна і Станіслава Юркевічаў-Ільінічаў, з 1552 г. сяло ўваходзіла ў склад Дружылавіцкага двара. У грамаце ВКЛ былі адзначаны яго межы — «па правую руку ўваход у пушчу — сходная зямля з людзьмі яго каралеўскай міласці сяла Варацэвіцкага і сяла Снітаўскага». У канцы 16 ст. ў складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства. 3 канца17 ст. Варацэвічы ва ўладанні сямейства Орда.

  Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. ў Літоўскай губерніі. 3 1801 г. ў складзе Кобрынскага павета, Гродзенскай губерніі. У радавым маёнтку Варацэвічы нарадзіўся мастак і музыкант, кампазітар і публіцыст Напалеон Орда. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31 гг., за што радавы маёнтак канфіскаваны ў 1835 г. на карысць дзяржавы і перададзены ў пажыццёвае ўладанне яго маці Юзафіне (Жазэфіне) Бутрымовіч. Паводле інвентароў 1846—48 гг. у маёнтак Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі ўваходзілі сяло той жа назвы, в. Гарбаха, хутары Міхалін і Гарбашка; усяго зямлі ў маёнтку на 1846 г. было 2656 дзес. У сяле Варацэвічы 48 двароў, 442 жыхары, карчма. Пасля 1859 г. Напалеон Орда арандаваў 3 фермы, на якія было падзелена яго ўладанне, залажыў у Варацэвічах фабрыку сельгасмашын, правёў меліярацыю, разводзіў пародзістую жывёлу. У 1872 г. падараваў мясцовай царкве ікону з дароўным надпісам. Розныя віды сядзібы Варацэвічыі наваколля адлюстраваны ў малюнках мастака. У 1863 г. было пабудавана асобнае памяшканне для народнага вучылішча. На 1886 г. сяло - цэнтр Варацэвіцкай воласці, 77 двароў, 824 жыхары, валасное праўленне, 2 праваслаўныя царквы, школа, 2 ветраныя млыны, 2 піцейныя дамы, 2 кірмашы ў год. 

   Варацэвiцкае двухкласнае народнае вучылiшча пачало сваë iснаванне ў 1867 годзе. На момант адкрыцця 14 кастрычнiка 1867 года Варацэвіцкае народнае вучылiшча не мела свайго ўласнага будынка, а размяшчалася ў звычайнай сялянскай хаце. Толькi ў 1868 годзе на сродкi cялян Варацэвiцкай воласцi быў пабудаваны будынак даўжынëй 28, шырынëй – 12, вышынëй – 8 аршынаў. Драўляны будынак вучылiшча ўзведзены на месцы, дзе да 1999 года размяшчалася Варацэвiцкая СШ. У школе быў адзiн класны пакой. Тут жа знаходзiўся пакой для настаўнiка, гаспадарчыя пабудовы. У класе размяшчалася 20 партаў i на момант адкрыцця навучалася 64 вучнi, якiя наведвалi заняткi нерэгулярна. У 1881/1882 навучальным годзе ў школе вучылiся 65 хлопчыкаý. Па веравызнаннi: 63 праваслаўныя, 1 каталiк i 1 iўдзей.

   У канцы 19 ст. пабудавана Крыжаўзвіжанская царква, помнік архітэктуры неарускага стылю. Працавалі 6 ткачоў, цагельнік (пячнік), майстар па колах. 

   Летам 1905 года сяляне вëскi Варацэвiчы выступілі cупраць памешчыка Палеолага. Непасрэднай зачэпкай да выступлення з’явiлася тое, што памешчык Багданскi ў нiжнiм цячэннi ракi Няслуха загадаў перакрыць ваду, а Палеолаг у верхнiм цячэннi, наадварот, адкрыў свой шлюз. У вынiку вада ў рацэ выйшла з берагоў i затапiла сялянскiя сенажацi, а месцамi i пасевы. Сяляне патрабавалi лiквiдаваць водныя перашкоды на рацэ, асушыць iх палi i сенажацi, адмянiць некаторыя павiннасцi i вярнуць iм зямлю ва ўрочышчы Вiрло (Спрэчнае). Каб супакоiць сялян Палеолаг згадзiўся выканаць усе патрабаваннi, за выключэннем апошняга. Але сяляне прадаўжалi дабівацца выканання ўсiх патрабаванняў. Тады памешчык звярнуўся за дапамогай да драгун, якiя патаемна ноччу прыехалi ў вëску i на другi дзень сiлаю зброi прымусiлi cялян падпарадкоўвацца. Зачыншчыкамі выступленняў у 1905 г. былi мясцовыя жыхары Бандзюк Фядот Андрэевіч і яго брат Мяфодзій, Гедзька Сяргей Сцяпанавiч, Карпук Васiль Антонавiч, Кацярынiч Лук’ян Уласавiч i Гедзька Сямëн Данiлавiч.   

   У 1914 годзе пражывала каля 2200 чалавек (1166 дарослых жыхароў - 547 мужчын, 619 жанчын і 1050 дзяцей школьнага ўзросту). 

   У 1915—18гг. сяло акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскімі. На кароткі час у ліпені 1920 г. была ўсталявана савецкая ўлада. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. цэнтр Варацэвіцкай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства, у вёсцы і фальварку разам 161 будынак, 752 жыхары, школа. У 1920-я г. існавала ячэйка КПЗБ.

   3 1939 г. ў БССР, на 12.10.1940 г. вёска і  маёнтак — цэнтр Варацэвіцкага сельскага савета Іванаўскага раёна, 274 двары, 1704 жыхары, працавала пачатковая руская школа, каля вёскі былі выяўлены залежы торфу, устаноўлена тэлефонная сувязь з райцэнтрам. 

   У пачатку 1940 г. у вëсцы створаны сельскi Савет, старшынëй якога быý выбраны Жылiч Севасцьян Кiрылавiч. У 1941 годзе ў Варацэвічах пражывала 1704 чалавека.   

   У 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». 27 чэрвеня 1941 года нямецкiя захопнiкi акупiравалi Iванаўскi раëн. Пачаўся жорсткi рэжым насiлля і тэрору. Сельсавет у вëсцы быў лiквiдаваны, а замест яго створана валасная ўправа, якая падпарадкоўвалася зондэрфюрэру і раëннай управе. У горадзе і cельскай мясцовасцi была ўстаноўлена каменданцкая гадзіна, працоўная павiннасць з 14-гадовага ўзросту, непасiльныя падаткi. За невыкананне паставак кара была розная: канфiскацыя маëмасцi, вываз у Германiю, адпраўка ў лагер, расстрэл. Расстрэл чакаў жыхароў вëскi за з’яўленне на вулiцы ў каменданцкі час, укрыццë ваеннапалонных, акружэнцаў, партызан, кантакты з яўрэямi, дапамогу iм, слуханне радыë, захоўванне зброi, невыкананне заданняў нямецкiх улад цi палiцыi і г.д.

   Уехаць у вëску можна было толькi па вызначаных дарогах, дзе стаялi палiцэйска-нямецкiя прапускныя пасты. Усë, што чалавек вëз цi нëс, правяралася. З сабой трэба было мець не толькi аўсвайс, але і даведку, выдадзеную бургамiстрам, старастам на кожны канкрэтны выпадак. У кожнай хаце павiнен быў вiсець спiс членаў сям’і, уключаючы дзяцей. Любы немец ці паліцай мог забраць з хаты ўсё, што яму захочацца. 
   1 снежня 1942 года былi расстраляны 6 жыхароў вëскi Варацэвічы, а цераз 11 дзëн (12 снежня 1942 года ) акупанты знiшчылi яшчэ 12 аднавяскоўцаў. 27 верасня 1943 г.у вëсцы былi расстраляны 13 чалавек. 

   Ад рук акупантаў загінулі 49 жыхароў вёскі, на франтах 2-й сусветнай вайны ў 1939—45 гг. 62 воіны-землякі. На ўшанаванне памяці 54 аднавяскоўцаў— чырвонаармейцаў і партызан, якія загінулі ў вайну ў 1967 г. ўстаноўлены помнік. Пасля вызваленняў 1946 г. 1325 жыхароў. У 1944—45 гг. адноўлены торфазавод «Агдэмер» пад назвай торфапрадпрыемства «Варацэвічы», пабудавана вузкакалейка.

    3 5 верасня 1949 г. вяскоўцы разам з жыхарамі навакольных хутароў Міхалін, Падгорбай, Дубоўка, Аліўка, Крыўча, Чырвоны Двор, Падбалоцце працавалі ў калгасе імя Малянкова, які 26 чэрвеня 1957 г. перайменаваны ў калгас «Праўда», 13 лютага1962 г. — у калгас імя Крупскай. 3 1977 г. ў складзе калгаса «Маладая гвардыя», з 2003 г. вёска ва ўгоддзях «Снітава-Агра». 

   У 1940—1954 гадах цэнтр Варацэвіцкага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Снітаўскага сельсавета.  

У жніўні 1999 года адкрыў дзверы новы прасторны двухпавярховы цагляны будынак Варацэвіцкай сярэдняй школы. Пабудаваны ён у сучасным стылі і разлічаны на 198 вучняў. 

 У 2018 годзе пражывала 385 жыхароў.   

 11 сакавіка 2011 года ўказам прэзідэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области» зацверджаныя герб і сцяг вёскі.

   У 2019 годзе пражывае 384 жыхара.