Узнікла ў 1944 г. як пасёлак торфазавода «Агдэмер». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 г. пасёлак перайменаваны ў в. Трудавая.
У 1944—45 гг. торфазавод «Агдэмер» існаваў пад назвай торфапрадпрыемства «Варацэвічы». На мяжы 1940—50-х гг. быў узбуйнены, пабудавана вузкакалейка, адкрыты ашчадны банк. У1960-я г. на базе фельчарска-акушэрскага пункта адкрыта ўчастковая бальніца. У прыстасаваным будынку пры заводзе дзейнічала пачатковая школа (на 1961 — 62 вучні). Паводле перапісу 1959 г. пасёлак адносіўся да Магільнаўскага с/с Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, 538 жыхароў.
3 25 снежня 1962 г. ў Драгічынскім, з 6 студзеня 1970 г. зноў у Іванаўскім раёнах. 3 16 лістапада 1970 г. ў Снітаўскім с/с. Паводле перапісу 1979 г. — 197 жыхароў. 3 25 снежня 1949 г. вяскоўцы разам з жыхарамі Снітава і хутара Мошкі працавалі ў калгасе «Маяк сацыялізму», які 6 верасня 1950 г. ўвайшоў у склад калгаса «Маладая гвардыя» (з цэнтрам у в. Магільна, з 21 сакавіка 1977 — у в. Снітава). 3 2003 г. вёска ва ўгоддзях СВК «Снітава-Агра».
У 2019 годзе пражывае 169 чалавек.
.png)















