Паводле рэвізіі 1816 г. вёска Клемянцінаў належала памешчыку Зянону Аржэшку і ў ёй было 35 душ мужчынскага полу. Згодназ інвентарамі 1845— 48 гг. — вёска і фальварак з той жа назвай у складзе маёнтка Клемянцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі належалі памешчыку Паўлу Аніхімоўскаму. Дзейнічалі карчма, завод буйной рагатай жывёлы, канюшня. Па ўсім маёнтку налічвалася 156 рабочых рэвізскіх душ. На 1866 г. вёска з 162 жыхарамі знаходзілася ва ўладанні нашчадкаў памешчыцы Аніхоўскай.

   У 1905 г. ў Асавецкай воласці, у вёсцы— 286, у маёнтку16 жыхароў. У 1915—18 гг. акупіраваны германскімі, у 1919—20 гг. — польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. у Асавецкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, у вёсцы33 будынкі, 130 жыхароў. Каля вёскі з'явілася яшчэ адна вёска з назвай Клімянцінава Новае, у якой было 26 будынкаў, 124 жыхары, усе праваслаўныя. У 1920-я г. Клемянцінава ўваходзіла ў пералік самых «нядобранадзейных» вёсак, існавалі ячэйкі райкомаў КПЗБ і КСМЗБ.

   3 1939 г. ў БССР. На 1940 г. у Іванаўскім раёне Пінскай вобласці, у Гарбахскім с/с. У в. Старое Клімянцінава— 63 двары, 237 жыхароў, у в. Новае Клімянцінава— 50 двароў, 256 жыхароў.

   10 ліпеня 1940 г. ў в. Старое Клімянцінава быў арганізаваны калгас «XVIII партз'езд», працавала пачатковая руская школа.

   У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзілі ў рэйхскамісарыят«Украіна». Акупанты спалілі 47 будынкаў. Ад іх рук загінулі 11 мірных жыхароў вёскі, на франтах 2-й сусветнай вайны ў 1939—45 гг. — 22 жыхары.

   У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне, паводле рашэння сельскага выканкома 4 кастрычніка 1963 г. вёскі Старое і Новае Клімянцінава былі аб'яднаны ў адзіную Кліменцінава.

   У 2019 годзе пажывае 114 жыхароў.