Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 20 ст. У 1905 г. ў маёнтку Заваяцін Адрыжынскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 8 жыхароў. У 1915-1917 гг. акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. У1924 г. ў Варацэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, 4 будынкі 11 жыхароў. У пачатку1930-х г. у вёсцы налічвалася 60 гаспадарак, 134 жыхары, 351 га зямлі.
3 1939 г. ў БССР. У 1940 г. вёска ў Варацэвіцкім с/с Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 28 двароў, 165 жыхароў, працавала пачатковая руская школа. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». На франтах вайны загінулі ці прапалі без вестак 9 жыхароў вёскі. 3 1946 г. ва ўзведзеным будынку дзейнічала школа (у 1961 пачатковая, 22 вучні).
3 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. 3 16 ліпеня 1954 г. вёска далучана да Гарбахскага с/с. Паводле перапісу 1959 г. хутар Заваяціна, 151 жыхар. У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне.
24 снежня 1949 г. ў вёсцы створана сельгасарцель «Піянер», якая аб'яднала 21 сялянскую гаспадарку. 10 кастрычніка 1950 г. яна ўвайшла ў склад калгаса імя Молатава з цэнтрам у вёсцы Гарбаха, які 26 чэрвеня 1957 г. атрымаў назву «Зара», а 15 лютага 1963 г. перайменаваны ў калгас «Праца». 3 2003 г. ва ўгоддзях СВП «Гарбаха-Агра».
.png)















