У дакументах згадваецца ў 1496 г. у Пінскім княстве Берасцейскага ваяводства. У 1517 г. Глінная ўваходзіла ў маёнтак Чарневічы (уладанне Нелюбовічаў). Упамінаецца ў апісанні мяжы паміж ВКЛ і Каронай Польскай у 1546 г. як Гліннае (Глінна) Дружылавіцкага двара Пінскага княства. Дзейнічала Прачысценская царква. Пасля прыняцця «Уставы на валокі» 1557 г. сяло Гліннае лічылася княжацкім, тут пражывалі сяляне. якія плацілі падатак непасрэдна вялікаму князю. У канцы 16 ст. ў Пінскім павеце Трокскага ваяводства. Глінненская царква была разрабавана польскімі войскамі ў 1660 г.
У 1775 г. згадваецца ў інвентары Рагадашчаўскага староства, у склад якога уваходзіла Гліннае, належала пінскаму стольніку Яну Аржэшку. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. у Літоўскай губерніі. 3 1801 г. у складзе Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі. Паводле рэвізіі 1816 г. веска належала памешчыцы Любанскай, у ёй налічвалася 199 душ мужчынскага полу. Паводле інвентару 1846 г. веска і фальварак той жа назвы (разам з в. Жураўка) у маёнткуГлінная Кобрынскага павета належалі памешчыку Іпаліту Талубееву. Пасля адмены прыгону ў 1861 г. у вёсцы адбыліся хваляванні (сялянене хацелі адбываць паншчыну). Над сялянамі была учынена расправа, зачыншчыкі арыштаваны. У 1866 г. уладанне Іпаліта Талубеева, сяло ў Адрыжынскай воласці, дзейнічалі царква і вучылішча. У 1885 г. — 16 двароў, 200 жыхароў, праваслаўная царква. У 1905 г. сяло, 455 жыхароў, 1 маёнтак, 30 жыхароў. У 1915—18 гг. акупіраваны германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. у складзе Польшчы. На 1924 г. у Адрыжынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Працавала школа, у 1934 г. — 78 вучняў.
3 1939 г. у БССР. Н а 12 кастрычніка1940 г. - веска, цэнтр Гліненскага с/с Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 94 двары, 494 жыхары, працавала пачатковая руская школа.
У 1941—44 гг. веска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». Акупанты загубілі 15 жыхароў, у партызанах загінуў 1 жыхар, на франтах 2-й сусветнай вайны у 1939—45 гг. загінулі ці прапалі без вестак17 воінаў-землякоў. На ушанаванне памяці аднавяскоўцаў у 1968 г. пастаўлены абеліск.
3 8 студзеня 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне.
У 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Сталіна, які 21 мая 1951 г. увайшоў у калгас імя Варашылава. У 1961г. калгас перайменаваны ў «Прагрэс», з 1986 г. веска ў калгасе «Праца», з 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Гарбаха-Агра».
.png)















