У 1863 г. ў вёсцы 40 двароў, уваходзіла ў маёнтак Радаўня, які належаў памешчыку Пятру Манькевічу. У 1866 г. ў Янаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі.

   У 1905 г. — 593 жыхары. У 1915—18 гг. акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. у Янаўскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, у вёсцы 24 будынкі, 167 жыхароў. Працавала школа, у 1934 г. — 116 вучняў.

   3 1939 г. - у БССР. На 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Магільнянскім сельскім савеце Іванаўскага  раёна Пінскай вобласці, 127 двароў, 490 жыхароў. Працавала пачатковая руская школа, каля вёскі былі выяўлены залежы торфу.

  У 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 11 жыхароў вёскі, у партызанах — 1 жыхар, на франтах у 1939—45 гг. 23 воіны-землякі.

   3    8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. У 1954 г. вёска з Магільнянска гасельскага савета перададзена ў Крытышынскі.

   Паводле перапісу 1959 г. — 575 жыхароў. У 1958 г. пабудаваны новы будынак школы. У 1962— 65 гг. у Драгічынскім раёне. У 1963 г. ў вёску пераселены жыхары хутара Радаўня.

   Паводле перапісу 1979 г. — 467 жыхароў.

   22 жніўня 1949 г. быў створаны калгас імя Варашылава, які 2 верасня 1950 г. ўвайшоў у склад калгаса імя Сталіна, у 1961 г. перайменаванага ў калгас «Радзіма», у 1963 г. — «Расія». 3 11 лістапада 1980 г. вёска ў калгасе імя Машэрава, з 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Машэраўскі». У 2018 годзе пражывала 218 жыхара.