Утворана ў 1920-я г. ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.

   3 1939 г. ў БССР.

   У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час вайны загінулі 7 жыхароў вёскі —  ахвяры фашысцкага тэрору, на франтах — 4 жыхары. 13 снежня 1942 г. ў вёсцы загінуў сувязны партызан атрада імя С.Г. Лазо брыгады імя Молатава В.І. Кружалінаў, на ўшанаванне яго памяці на месцы гібелі ў 1977 г. пастаўлены абеліск.

   Пасля вайны вёска знаходзілася ў Магільнаўскім (Магільнянскім) сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці.

   3 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. вёска ў Крытышынскім сельскім савеце, 149 жыхароў.

   У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне. Да 1986 г. існаваў хутар Загута.

   3 2 верасня 1950 г. вяскоўцы далучаны да калгаса імя Сталіна з цэнтраму в. Крытышын, які 21 лістапада 1961 г. быў перайменаваны ў калгас «Радзіма», з 30 студзеня 1963 г. ў калгас «Расія». Пасля ўзбуйнення 11 снежня 1980 г. ў калгасе імя Машэрава, з 10 ліпеня 2003 г. ў СВК «Машэраўскі».

   У 2018 пражывае 21 чалавек.