У сярэдзіне 19 ст. вёска пад назвай Бошна. На 1866 г. у ведамстве дзяржаўнай маёмасці ў Адрыжынскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі.

   У 1915—18 гг. акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. у Янаўскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, у вёсцы 23 будынкі, 152 жыхары (з іх 150 — палякі).

   3 1939 г. ў БССР. На 1940 г. вёска ў Крытышынскім сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 32 двары, 170 жыхароў, пачатковая руская школа.

   У 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Частка жыхароў пасля вайны выехала ў Польшчу.

   3 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці.

   У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне.

   3 верасня 1949 г. ў вёсцы быў створаны калгас імя Шверніка, які 4 верасня 1950 г. ўвайшоў у склад калгаса «70-годдзе Сталіна» (з цэнтраму в. Гнеўчыцы, у 1960 перайменаваныў калгас «Беларусь»). 3 1980 г. ў калгасе імя Машэрава (з цэнтрам ў в. Крытышын), з 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Машэраўскі».

   У 1997 годзе 18 двароў. У 2010 – 11 гаспадарак, 18 жыхароў. 

   У 2018 годзе пражывае 12 жыхароў.