Паводле пісьмовых крыніц у 16 ст. вёска ў Пінскім павеце Трокскага ваяводства ВКЛ. У 1775 г. вёска, цэнтр Рагадошцкага староства, уладанне стольніка Пінскага павета Яна Аржэшкі, 38 дымоў і 222 жыхары, у Рагадошцкі маёнтак тады ўваходзілі таксама вёскі Глінна, Навінкі, Гнеўчыцы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. ў Літоўскай губерніях. 3 1801 г. ў складзе Кобрынскага павета . Гродзенскай губерніі. На 1866 г. значыцца як в. Рагадошчы ў Адрыянскай воласці ў ведамстве дзяржаўнай маёмасці. У 1905 г. ў вёсцы 537 жыхароў, плаціна, пры якой жылі 10 чалавек. У 1914—18 гг. акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. вёска ў складзе Адрыянскай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства Польшчы. Працавала школа, у 1934 г. — 99 вучняў.

   3 1939 г. - у БССР. На 1940 г. - вёска ў Глінненскім сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 128 двароў, 714 жыхароў. У 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». Карнікі спалілі ў вёсцы 7 жылых, 18 гаспадарскіх будынкаў. Ад рук акупантаў загінулі 5 жыхароў вёскі, на франтах 2-й сусветнай вайны ў 1939— 45 гг. 26 воінаў-землякоў. Пасля вызвалення забіты баевікамі антысавецкага падполля 1 жыхар вёскі. 3 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. У 1954 г. вёска з Глінненскага сельскага савета была перададзена ў Крытышынскі.

   21 снежня 1949 г. створана сельгасарцельімя Жданава, якая аб'ядноўвала ў 1950 г.  32 сялянскія гаспадаркі, 4 верасня 1950 г. арцель увайшла ў склад калгаса «70-годдзе Сталіна» (з цэнтрам у в. Гнеўчыцы), у 1960 г. перайменавана ў калгас «Беларусь». 3 11 снежня 1980 г. вёска ў калгасе імя Машэрава, з 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Машэраўскі».

Помнік археалогіі — курганны могільнік.

У 2018 годдзе пражывае 142 чалавека.