Паводле гістарычных дакументаў вядома з сярэдзіны 19 ст. На 1866 г. вёска дзяржаўнай маёмасці ў Адрыжынскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, 34 вяскоўцы ўваходзілі ў Гнеўчыцкае сельскае таварыствава. У 1905 г. ў вёсцы 120 жыхароў.
У 1915—18 гг. акупіравана германскімі, у 1919—20 гг. — польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. у Палескім ваяводстве, Драгічынскім павеце, Янаўскай гміне, 10 будынкаў, 51 жыхар, усе праваслаўныя.
3 1939 г. - у БССР. На 1940 г. вёска ў Іванаўскім раёне Пінскай вобласці, Крытышынскім сельскім савеце, 26 двароў, 144 жыхары.
У Вялікую Айчынную ваайну ў 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 5 жыхароў вёскі, на франтах 2-й сусветнай вайны ў 1939—45 гг. 8 жыхароў.
3 8 студзеня 1954 г. вёска тагож раёна Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 111 жыхароў. У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне. Паводле перапісу 1979 г. 14 жыхароў, у 1997 г. — 2 двары, 4 жыхары.
Разам з жыхарамі Радоўні з 1949 г. вяскоўцы працавалі ў калгасе імя Варашылава, які 2 верасня 1950 г. ўвайшоў у склад калгаса імя Сталіна, 21 лістапада 1961 г. перайменаванага ў калгас «Радзіма», 30 студзеня 1963 г. ў калгас «Расія». Пасля ўзбуйнення 11 снежня 1980 г. ў калгасе імя Машэрава, з 10 ліпеня 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Машэраўскі».
У 2018 г. пражывае 2 жыхары.
.png)















