Паводле пісьмовых крыніц вядома з 14 ст. У 1866 г. вёска ў Янаўскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі, у дзяржаўным уладанні. У 1905 г. ў вёсцы 305 жыхароў.
У 1915—18 гг. акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. У 1924 г. ў Янаўскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, 13 будынкаў, 89 жыхароў. У прыстасаваным у 1925 г. будынку дзейнічала школа (у 1934 — 52 вучні).
3 1939 г. ў БССР. У 1940 г. - в. Заруддзе-1-е ў Магільнаўскім сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 38 двароў, 187 жыхароў. У в. Заруддзе-2-е працавала пачатковая руская школа.
У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». У гады вайны спалена 115 будынкаў. Загінулі 1 партызан-падполыпчык, на франтах — 12 жыхароў.
У 1954 г. вёска ў Крытышынскім сельскім савеце. 3 8 студзеня 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 141 жыхар.
У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне. Паводле перапісу 1979 г. 147 жыхароў.
23 жніўня 1949 г. ў в. Заруддзе-1-е створаны калгас «Іскра», які 2 верасня 1950 г. ўвайшоў у склад калгаса імя Сталіна з цэнтраму в. Крытышын і 21 лістапада 1961 г. быў перайменаваны ў калгас «Радзіма», потым 30 студзеня 1963 г. ў калгас «Расія». Пасля ўзбуйнення 11 снежня 1980 г. ў калгас імя Машэрава. 3 10 ліпеня 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Машэраўскі». Радзіма вучонага Ф.Л.Займіста.
У 2018 г. 44 жыхары.

.png)















