Вядома з 16 ст. У 1557 г. як прыватная вёска належала служылым людзям — шляхцічам і ўваходзіла ў склад Пінскага павета Трокскага ваяводства  ВКЛ. 3 1795 г. ў Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. ў Літоўскай губерніі. 3 1801 г. ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерніі. Паводле рэвізіі 1816 г. ў маёнтку і вёсцы, якая належала памешчыкам Мікалаю і Антаніне Талубеевым..

   Паводле інвентароў 1846—48 гг. — фальварак і вёска, аднайменныя з маёнткам, у які яны ўваходзілі, належалі памешчыку Іпаліту Талубееву. У складзе маёнтка таксама хутары Званіеш і Майданаў. У вёсцы працавалі карчма, валавы млын, малатарня, вінакурня, заводы рагатай жывёлы і конскі, палатняная фабрыка для ўласных запатрабаванняў, смалакурня. Згодна з інвентарамі частка вёскі належала да буйнога маёнтка Баландзічы ва ўладанні памешчыка Яраслава Андржэйковіча.

   1861-1864 г.г. - адбылася адмена прыгоннага права. Сяляне атрымалі права выкупляць зямельныя надзелы. Былі складзены Устаўныя граматы. Такая Устаўная грамата была складзена і на выкуп зямлі сялянамі в. Адрыжын, дзе знаходзіўся маентак памешчыка Іпаліта Талубеева.

   Па Адрыжынскай зямлі прайшла хваля нацыянальна-вызваленчага руху 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута. Пра гэта сведчаць шматлікія дакументы.    

Народнае вучылішча ў вёсцы Адрыжын Кобрынскага павета Гродзенскай губерні адкрылася 1 студзеня 1867 года.

   Згодна з архіўнымі дакументамі народнае вучылішча было двухкласным, у ім было пяць аддзяленняў. Вучні пераходзілі з аднаго аддзяленняў іншае. У вучылішча прымаліся дзеці з 8 да 14 гадоў.

  Царскі ўрад, які імкнуўся трымаць народныя масы ў цемры і паслухмянстве, вылучала на развіццё адукацыі вельмі мала сродкаў. Адрыжынская школа, як і іншыя дарэвалюцыйныя адукацыйныя ўстановы, была ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Першапачаткова яна размяшчалася ў сялянскай хаце, цеснай і непрыстасаванай для заняткаў.  І толькі ў 1869 годзе для школы на сродкі сялян быў пабудавана спецыяльны будынак. Царскія ўлады ні капейкі не вылучалі на будаўніцтва школ і школьныя патрэбы. Так, напрыклад, у справаздачы Адрыжынскага народнага вучылішча была графа "колькі адпушчана ад казны ляснога матэрыялу на ацяпленне вучылішча, на рамонт». І ў ёй запісаны наступныя словы: «Не адпускаецца».

   З дакументаў за 1914 год вядома, што Адрыжынскае вучылішча наведвалі 61 хлопчык і 7 дзяўчынак. Урокі вялі два настаўнікі. У 1914 годзе загадчыкам вучылішча быў Харытон Кандратавіч Шустовіч, які “скончыў курсы навукі ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Мае званне пачатковага народнага настаўніка”. Другім настаўнікам быў Уладзімір Васільевіч Сакалоўскі, які скончыў курс "Тараканскай другакласнай школы Кобрынскага павета. Мае званне настаўніка па дадатковым іспыце".Акрамя гэтага, мясцовы святар выкладаў «Закон Божы», які лічыўся асноўнай дысцыплінай.

   Царскія ўлады прымушалі настаўнікаў "усяляць у навучэнцаў страх Божы, правілы святой веры, пакланенне царкве".  Штодня заняткі пачыналіся з малітвы.

   У народным вучылішчы выкладалі чытанне, пісьмо, арыфметыку, рускую граматыку, гісторыю і геаграфію. Выкладанне вялося на рускай мове, блізкай і зразумелай беларусам. І гэта мела прагрэсіўнае значэнне. Вучні ахвотна вывучалі творы рускіх пісьменнікаў: байкі Крылова, вершы і казкі Пушкіна, Кальцова, апавяданні Талстога,Ушынскага.

   З пачаткам Першай сусветнай вайны вучылішча спыніла працу.

   25 лютага 1870 г.  пры шматлікім сходзе народа было ўрачыстае асвячэнне царквы Святога Архангела Міхаіла. Ггэтая драўляная царква, асвечаная ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы, стаяла на паўднёвым беразе возера.

   У 1905 г было 1571 вернікаў. Мелася адно народнае вучылішча і адна жаночая прыходская школа. Узначальваў прыход Інакенцій Карнатоўскі, які скончыў літоўскую духоўную семінарыю. Свяшчэнствуе на гэтым прыходзе з 1855 г . псаломшчык Фёдар Сарокін.

   У 1944 годзе царква была спалена партызанамі з мясцовых жыхароў, але парафіяльнае жыццё ўсувязі з гэтай падзеяй не спынілася.

   Яшчэ ў 1963 г. Адрыжынская парафія і Свята-Успенская царква былі зарэгістраваныя ў "даведцы аб наяўнасці рэлігійных таварыстваў". Больш пра Успенскую царкву не сустракалася ніякіх звестак.   

У 1993 годзе была арганізавана рэлігійная абшчына праваслаўнага прыходу храма святога Архангела Міхаіла і пачата будаўніцтва царквы на месцы спаленага храма. У 1998 годзе Указам Высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага, настаяцелем прыходу быў прызначаны святар Серафім Сянкоўскі.  У 1999 годзе 25 траўня адбылося асвячэнне прастола ў гонар святога Архангела Міхаіла. У 2006 годзе стараннямі вернікаў былі сабраныя сродкі на набыццё званоў для храма, асвячэнне якіх адбылося 19 верасня 2006 года.

   Каля храма маюцца старыя могілкі.

   1905 год - глыбокай восенню ў вёсцы адбылося  рэвалюцыйнае выступленне сялян супраць памешчыка Празорава. Сяляне, узброіўшыся  віламі, косамі, палкамі патрабавалі вярнуць ім незаконна захопленыя землі. Але выступленне было падаўлена вызванымі з Кобрынскага уезда казакамі. А кіраўніку выступлення, Кавалевічу Грыгорыю, прыйшлося скрытна выехаць за мяжу, каб не быць арыштаваным паліцыяй.

   У 30-я гады ў акрузе Адрыжына колькасць хутароў моцна вырасла. Гэта адбылося за кошт таго, што частка лепшых земляў захапілі польскія асаднікі, частку зямлі ім прадала княгіня Шчарбатава. У гэты перыяд у вёсцы пражывала вялікая колькасць дробных гандляроў, якім належылі  гандлёвыя крамы. У княгіні Шчарбатавай быў паравы млын. 

  Пасля нападу гітлераўскай Германіі на Польшчу 17 верасня 1939 г. савецкі ўрад пачаў вызваленчы паход, у выніку якога вёска Адрыжын 21 верасня 1939 года была вызвалена ад панскай Польшчы. Хутка пачаліся і доўгачаканыя змены ў жыцці вяскоўцаў. Пачала функцыяніраваць чатырохкласная пачатковая школа. Для дарослага насельніцтва была адкрыта вячэрняя школа. Выкладанне вялося на рускай мове.  Дырэктарам Адрыжынскай пачатковай школы быў прызначаны Котар Васіль, былы палітычны вязень Картуз-Бярозскай турмы, які нарадзіўся ў вёсцы Гліна.

   Адразу пасля вызвалення ў маёнтку княгіні Шчарбатавай была адкрыта бальніца, аптэка.  У вёсцы ствараецца камсамольская арганізацыя. Першым сакратаром абранамедсястра Шусцік Глафіра. Жыццё моладзі напаўняецца новым сэнсам.

   24 сакавіка 1940 года прайшлі выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР. Дэпутатам Вярхоўнага Савета была абрана простая сялянка Гарбацкая Еўдакія Якаўлеўна, якая пражывалана хутары Баландзічы.

   Жыхары вёскі прымалі актыўны ўдзел у рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага канала, які быў уведзены ў строй у жніўні 1940 года.

   Але мірнае жыццё парушыла вайна. У гады Вялікай Айчыннай вайны Адрыжын знаходзіўся ў цэнтры партызанскай барацьбы і стаў адной з шасці вёсак раёна, якія паўтарылі лёс Хатыні.

   Першыя падраздзяленні фашыстаў, якія праходзілі праз вёску Адрыжын, занялі будынак школы пад паліцэйскі ўчастак. Фашысты адразу паказалі свой сапраўдны твар, пачаўшы навязванне "новага парадку"  здзекамі  над  мірным насельніцтвам. Многія жыхары вёскі загінулі ад рук фашыстаў. Асабліва жорстка расправіліся фашысты з жыхарамі яўрэйскай нацыянальнасці. Іх усіх расстралялі проста на беразе возера і тут жа закапалі ў адну яму. Жыхары, якія ўспаміналі падзеі таго дня казалі, што на наступны дзень вада ў возеры была чырвонай ад крыві расстраляных людзей.  Ўсенародным адказам на гэта быўпартызанскі рух. Нягледзячы на рэпрэсіі, пастаянную пагрозу жыцця, многія жыхары вёскі пайшлі ў партызаны, былі сувязнымі, забяспечвалі партызан хлебам, адзеннем.  Практычна кругласутачна працаваўмлын, якібыўдля партызан важным стратэгічным аб'ектам: тут малолі зерне для ўсіх партызанскіх падраздзяленняў. Мельнікамі па дакументах працавал

і Васіль Мікалаевіч Епішка і Талатыннік Антон Мартыновіч, чалавек з залатымі рукамі і бясстрашным сэрцам. Ён рамантаваў, аднаўляў і нават вырабляў новую зброю для партызан. Фашысты не маглі змірыцца з гэтым і на млын часта скідалі бомбы з самалётаў. Аднак знішчыць ягоне ўдавалася. Акупанты праводзілі карныя экспедыцыі. Фашысты сарвалі злосць на мірных жыхарах.   “На наступны дзень раніцай у вёску ўварваліся нямецкія салдаты на чале з афіцэрам. Сабралі людзей, пачалі дапытваць, хто спаліў паліцэйскі ўчастак. Вяскоўцы маўчалі. Тады фашысты падпалілі трыццаць дамоў - цэлую вуліцу... (з успамінаў Мікалая Дзям'янавіча Цырэльчука)».

   Страшная трагедыя адбылася 6 жніўня 1943 года.  Фашысты наляцелі раптоўна.  Акружылі вёску з усіх бакоў, падарвалі паравы млын і пачалі страляць па саламяных дахах запальнымі кулямі. Дамы ў імгненне ўспыхнулі як запалкі. Згарэла ўсё, нават драўляныя платы. Людзей выратавала толькі тое, што адразу за агародамі пачыналася непраходнае балота.  220 двароў і 78 жыхароў паглынуў гэты пажар. Застаўся толькі адзіны дом Вацкеля Васіля, які стаяў наводшыбе.

   10 чэрвеня 1944 г. в. Адрыжын была вызвалена часткамі Чырвонай Арміі і многія яе жыхары прынялі актыўны ўдзел у далейшым разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 51 жыхар вёскі не вярнуўся з вайны. Іх імёны, як і астатніх аднавяскоўцаў Адрыжынскага сельскага Савета, занесены на мемарыяльную дошку.   

Пасля вызвалення раёна ў 1944 годзе ў вёсцы Адрыжын была адкрыта чатырохкласная пачатковая школа.  Размяшчалася яна ў маленькім будынку на ўскраіне вёскі, ацалелым падчас пажару. Будынак школы, спалены падчас вайны, аднавіць так і не ўдалося.

   Як сведчаць дадзеныя ў пашпарце школы за 1948-1952 гады, у пачатку 1948-1949 навучальнага года ў пачатковай школе налічвалася 82 вучні, з іх 39 дзяўчынак. 

   У 1949 - 1950 навучальныхгадахпачаўся пераход да ўсеагульнай абавязковай сямігадовай адукацыі. Як сведчыць раённая газета "Сталінскі шлях", 31.08.1952 года Адрыжынская пачатковая школа была ператворана ў сямігадовую.

   У 1976 годзе пры Адрыжынскай сярэдняй школе пабудавана ініцыятыўным будаўніцтвам інтэрнат для дзяцей з аддаленых вёсак.  У 1982 годзе пры школе пабудаваны асобны будынак-клас для якаснай падрыхтоўкі трактарыстаў.   Спецыяльнасць "трактарыст" атрымлівалі нароўні з юнакамі і дзяўчаты.

   З верасня 1989 года школа стала адзінаццацігадовай. У 1990 годзе адбылася рэформа школы, і вучні 9 класа адразу перайшлі ў 11 клас.

   У 1994 годзе гасцінна расчыніла свае дзверы новая школа.    

   У 1958-60-х гадах пачаліся меліярацыйныя працы.

   У 1960 годзе пачалося будаўніцтва новага цаглянага будынка паміж вёскамі Адрыжын і Уласаўцы-1. Усе жыхары навакольных вёсак аказвалі дапамогу ў будаўніцтве.

   Сярэдзіна 60–х - пачатак 70-ых гадоў з'явіліся важнай вехайна шляху глыбокіх сацыяльных і культурных зменаў вёскі. Будаваліся добрыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, культурныя цэнтры.

   З кожным годам жыццё ў вёсцы станавілася багацейшым. У калгасе год за годам павялічвалася колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі.  Працягвалася рэарганізацыя калгасу.

  Новыя зрухі ў калгасным жыцці адбыліся пасля ажыццяўлення электрафікацыі вёсак. Вёска Адрыжын была электрафікавана ў 1964 годзе. Электрафікацыя вёскі значна палепшыла побыт працоўных. У дамах з'явіліся тэлевізары, радыёлы і іншыя электрычныя прыборы. 

   У 80-я гады калгас «Кастрычнік» з'яўляецца буйнай  гаспадаркай. Асноўнымі галінамі вытворчасці з'яўляліся жывёлагадоўля і раслінаводства. У калгасе лічылася 61 трактар, 30 аўтамашын, 21 збожжаўборачны камбайн. 

   На тэрыторыі вёскі Адрыжын пабудаваныя рамонтныя майстэрні, малочна-таварны комплекс, склад мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў, аўтагаражы, два чатырохкватэрныя дамы, баннапрачачны камбінат, дзіцячы сад-яслі. 

   На тэрыторыі калгаса пабудаваны камбікармовы завод, які забяспечваў гаспадарку кармамі, скончана будаўніцтва комплексу па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы на 5000 галоў. З'явіліся свой каўбасны цэх, цяпліца, звераферма.  Пачалося будаўніцтва цаглянага завода.

 

Вёска расце і прыгажэе на вачах, павялічваецца колькасць насельніцтва, павысілася нараджальнасць.У вёсцы Адрыжын знаходзіліся: паліклініка, участковая сельская бальніца на 50 месцаў, крама, сярэдняя школа, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадкаса, сельскі Савет, праўленне калгаса “Кастрычнік”, Дом культуры, дом быту.

   Канец 80-х - пачатак 90-х гадоў змянілі вёску да непазнавальнасці. З прызначэннем на пасаду старшыні Кенда Мікалая Васільевіча ў калгасе «Кастрычнік» пачалося бурнае будаўніцтва і добраўпарадкаванне цэнтра калгаса - вёскі Адрыжын. У вельмі кароткія тэрміны пабудаваны цэлы новы пасёлак з усёй інфраструктурай.  Пабудаваны новы адміністрацыйны будынак праўлення калгаса, новы Дом культуры з бібліятэкай і спартзалам, фізкультурна-аздараўленчы комплекс з выдатным басейнам і гасцініцай, гандлёвы цэнтр.

   У 1988 годзе быў пабудаваны новы двухпавярховы будынак дзіцячага садка, які быў разлічаны на 75 месцаў - тры садовыя групы і адну ясельную. У першыя гады функцыянавання ў садзе выхоўвалася да 95 дзяцей. Працаваў 12 гадзін у дзень 6 дзён у тыдзень. З 1992 па 1994 гады былі зачыненыя 3 групы. З 1994 года засталася 1 рознаўзроставая група і калі б не перадача дзіцячага садка з балансу калгаса "Кастрычнік" на баланс Адрыжынскага сельскага Савета, магчыма,дзіцячы сад перастаў бы існаваць.

   З 1 верасня 1996 года адкрываецца другая група.

   З 1верасня 1998 года на базе дзіцячага сада пачынае навучанне 1 клас Адрыжынскай сярэдняй школы, які прабыў у дзіцячым садзе 3 года і ў 2001 годзе ён ужо знаходзіцца ўшколе, а ў дзіцячым садзе адкрываецца 3-я група дашкольнікаў. 

  З1 верасня 2007 года ў дзіцячым садзе пачынае працаваць пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

   З 2015 года ў дзіцячым садзе адкрылася група інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, якую наведваюць 10 дзяцей. Агульная колькасць выхаванцаў складае 24 дзіцяці, з іх 8 вучняў 1 класа ДУА "Адрыжынская СШ".

   У 2018 годзе ў вёсцы пражывае 657 жыхара.