Яна заснавана параўнальна нядаўна, у народзе яе называюць "Новае Сяло".
   Па расказах жыхароў пан Франак, які пражываў на Завышша, меў шмат зямлі, людзей у яго было мала. А пан, які жыў у Опале, меў шмат зямлі і людзей. Пан Франек узяў з Туляціч, якія знаходзяцца каля Опаля 20 сямействаў і пасяліў іх сярод поля. Вёску назвалі Франопаль.
  У 30-я гады большасць гаспадарак было расселена па хутарах. З прыходам савецкай улады пачалося новае жыццё людзей, але мірная праца была спынена вайной.
   Улетку 1944 года раён быў вызвалены ад ворага. Для назірання за рухам варожых самалётаў у в. Франопаль з Парахонска былі накіраваныя сувязісты-назіральнікі паста ЎНОС.
У 2018 годе пражывае 64 жыхары.