Вёска Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці да адмены прыгоннага права ў 1861 годзе мела 12 дамоў і належала памешчыку Пешкаву, па імені якога і называюць яе цяпер. Дамы былі курныя. Пасля вёска належала панам Бытлеўскаму і Ажэшку, якія, прыняўшы ўдзел у паўстанні Каліноўскага, былі вывезеныя ў Сібір. 
   Пасля адмены прыгоннага права ў вёсцы Пяшкова быў вінакурны завод, хлебапякарня і дзве карчмы. У канцы 19 стагоддзя ў вёсцы было каля 25 гаспадарак з насельніцтвам 120 чалавек. 
   Зямлю апрацоўвалі ўручную драўлянымі сохамі з жалезнымі наканечнікамі. Пасля разгрому паўстання Каліноўскага Ажэшку вывезлі ў Сібір, а яго землі прадалі сялянам. Сельскія дзеці хадзілі ў школу вёскі Пераруб, дзе была аднакамплектная школа. У 1917-1920 гадах у вёсцы было каля 40 двароў з насельніцтвам каля 200 чалавек. У 1927 годзе ў вёсцы была адкрыта школа з навучаннем на польскай мове. Пісьменнасць насельніцтва была вельмі нізкай, а жыццё бедным.
   У 1939 годзе прыйшла Чырвоная Армія, але ненадоўга: у 1941 годзе пачалася вайна. Чырвоная Армія хутка адыходзіла і, нават не былі пакліканы да 1944 года на барацьбу з фашызмам людзі прызыўнога ўзросту. Многія з іх ўключыліся ў партызанскую барацьбу.
   Падчас вайны загінулі 3 мірных жыхара вёскі, у партызанах – 2, на франтах Другой сусветнай – 24 воіна-земляка. 
   Дадому вярнуліся: кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і медаля «За адвагу» Емяльян Васільевіч Кузьменчук, узнагароджаны гэтай слаўнай медаляй Фёдар Ігнатавіч Кузьмінчук, Пётр Бенядзіктавіч Кузьмінчук, Рыгор Раманавіч Кузьмінчук, Іосіф Раманавіч Цябук, Васіль Афанасьевіч Чашун. Стралок Міхаіл Аляксеевіч Кузьмінчук ваяваў на тэрыторыі Польшчы, быў паранены пад Варшавай, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 2 ступені. Радавым сапёрам быў залічаны ў 22-е аддзяленне запаснога палка Іван Нікіціч Кароль. Удзельнічаў у будаўніцтве перапраў і мастоў праз рэкі Вісла і Одэр. Дайшоў да Берліна. Радавы стралок Мікалай Андэреевіч Кароль з баямі браў Прагу, горада Шнайдэміль, Шчацінне, Дойчкрон, фарсіраваў Віслу, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». З баямі дайшоў да Берліна Макар Іванавіч Кузьмінчук, вызваляў Варшаву Калістрат Кірылавіч Леванчук, удзельнічаў у вызваленні Польшчы і Прагі Пракоп Арцёмавіч Трафімаў.
У 2018 годзе ўвёсцы пражывае 37 чалавек.