
У 1905 г. маёнтак, 60 жыхароў, у Асавецкай воласці Кобрынскага павета. У 1915—18 гг. акупіравана германскімі, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. 3 1939 г. ў БССР. На 1940 г. у Глінненскім сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. 1 ураджэнец вёскі загінуў у савецка-фінляндскую вайну 1939—40 гг. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 2 жыхароў, з фронту не вярнуліся 7 воінаў-землякоў. Пры вызваленні вёскі загінулі 4 воіны, у 1966 г. на магілах пастаўлены абеліскі. 3 1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. вёска ў Глінненскім сельскім савеце, 109 жыхароў. У 1957 г. пад пачатковую школу прыстасаваны прыватны будынак, на 1961 г. — 51 вучань. У 1964 г. жыхары бліз хутара Страмец пераселены ў вёску. Паводле перапісу 1979 г. — 300 жыхароў. 3 1982 г. Глінненскі сельскі савет перайменаваны ў Залядынскі, з 1986 г. вёска ў Адрыжынскім сельскім савеце. Пасля вайны вёска ў калгасе «Новае жыццё» (з цэнтрам у в. Залядынне), з 1951 г. ў складзе калгаса імя Варашылава (з цэнтрам у в. Глінна), у 1961 г. перайменаванага ў «Прагрэс». 3 1986 г. вёска ў калгасе «Кастрычнік» (з цэнтрам у в. Адрыжын). 3 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Кастрычнік-Агра».
У 2018 годзе - 31 чалавек.
.png)















