Вёска была заснаванаў 1900 годзе. Гэта было пры цары Мікалаі II, калі край уваходзі ў у састаў Царскай Імпэрыі.
Аб тым, што вёска была заснавана не раней 1900 года сведчыць наступны факт. Калі ўзяць год нараджэння асоб старэйшага узроста, якія нарадзіліся ужо ў в. Залядынне, дык гэта быў 1906 год. Нарадзілася Жыгарэвіч Анісія Васільеўна.
Зямля на якой папудавалась вёска належала князю Шчарбакову. Атрымаў ён яе ад цара, як узнагароду за ваенныя заслугі. Гэта былі суцэльныя карчы, купінне, вада, лес, балота. Зямля не апрацоўвалася. Былі невялікія участкі поля, але іх было вельмі мала. У выніку чаго княжацкая зямля не давала даходу дзяржаве, не плаціў налогі і, напэўна, за даўгі дзяржава забрала ў яго зямлю і аддала ў распараджэнне зямельнага банка.
І вось, калі банк аб’явіў аб прадажы гэтай зямлі, людзі сталі з’яджацца сюды з розных мясцін. Зямлю падзялілі на ўчасткі. Кожны участак падзялілі на так называемыя шнуркі. А велічыня шнурка залежала ад таго, колькі хто грошаў унёс за зямлю. Але поля было мала, таму людзі пачалі апрацоўваць новыя участкі пад поле. А для гэтага трэба было ачышчаць участкі ад кустарнікаў, леса, карчаваць і апрацоўваць. Вось такія участкі поля называліся лядамі. Адсюль і пайшла назва вёскі «Залядынне».
Калі пачалася першая сусветная вайна маладыя мужчыны пайшлі ваяваць. А старыя, жанчыны і дзеці ў большасці эвакуіраваліся ў глыб Расіі. Пасля заключэння Рыжскага дагавора ў 1920 годзе пачаўся новы перыяд у гісторыі вёскі. Людзі пачалі абжывацца. І так было прыкладна да 1930-1932 гг. У гэты час зямлю падзялілі на хутары. Жыхары перасяляліся на хутары, кожны на свой. У 1930 годзе ў вёсцы налічвалася 28 двароў.
У час вайны амаль усе дамы ў весцы былі спалены. Сяльчане вымушаны былі жыць ў зямлянках і часовых пабудовах.
Пасля вайны вёска была не вялікай, прыкладна 24 дамы, але размяшчаліся яны на пэўнай адлегласці, утвараючы хутары.
З другой паловы 50-х гадоў пачалася ліквідацыя хутарской сістэмы. Вёска пачала хутка будавацца. У пачатку 60-х вёска была электрыфікавана. У гэты ж час з’явілася радыё.
Першы магазін размяшчаўся ў доме Несцюк Алены Емельянаўны. У 1972 годзе пабудаваны ў вёсцы новы магазін і ФАП.
У 1980 годзе пабудаваны Дом культуры і аддзяленне сувязі. Дарогу заасфальтавалі ў 1988 годзе. А да 1998 года тэлефанізавалі ў вёсцы 27 дамоў.
Першыя звесткі пра школу ў вёсцы ставяцца да 1927 годзе. Афіцыйных дадзеных няма, аднак пра гэта сведчаць ўспаміны і пасведчанне аб заканчэнні 4-га класа першага вучня Жыгарэвіча Фёдара. Асобнага будынка школы не было, яна размяшчалася ў дамах жыхароў вёскі.
У 2007 годзе школа была зачынена.
У 2002 годзе ў вёсцы налічвалася 197 двароў, пражывала 338 чалавек.
У 2018 годзе - 140 жыхароў.
.png)















