Землі, дзе зараз размешчана вёска ПАДЫШЧА, былі нізкія, вельмі забалочанныя. Яны скрозь параслі хмызняком, месцамі густымі лясамі. Тутэйшыя сяляне часта назапашвалі пэўную  колькасць сена. Але звычайна дамоў  яго яны не везлі, а ставілі ў стагі, каб потым,  зімой, па цвердай дарозе, яго вывезці. А каб  яно не падгнівала і не  псавалась з-пад нізу, рабілі так называемыя “поды” з галля хмызнякоў, лазы. ”Поды—шча”. Гэта значыць – Падышча, як зараз гавораць.

   Згодна ўспамінаў старэйшых, паселішча  сфарміравалася ў перыяд з 1906 па 1912 гады, калі зямельны банк пачаў распрадажу зямель у Адрыжынскай воласці. Сюды пачалі прыязджаць перасяленцы з Драгічынскага, Антопальскага, Бярозаўскага раёнаў. Восьтолькі  некаторыя звесткі аб першых перасяленцах і адкуль яны прыбылі:

   Талатаі - перасяленцы з в. Бурнакі Драгічынскага раена,

   Дзядовічы – перасяленцы з в. Маркавічы Драгічынскага раена,

   Дзюрычы  - перасяленцы з в. Сукачы Драгічынскага раена,

   Ляшчыны — таксама з гэтых мясцін.

   А вось Кавалевічы перасяліліся з в. Адрыжын, купіўшы ў гэтых мясцінах  участак зямлі і стварыўшы хутар.

   Як ужо было адзначана, гэтыя мясціны былі нізкія, забалочанныя. Балоты гэтыя зараз асушаны, але ўрочышча так і называецца  “Подыска”.

   Вучоныя назву вескі растлумачваюць так: калісьці  тут была нізіна, куды збіралася вада. Корань слова “пад” ад слова “спад”.

   Першым перасяленцам было дадзена права выбіраць месцы, дзе ставіць хаціны. Спачатку ішла планавая  забудова, але з-за малой колькасці зямлі і людзей вёска засталася раскіданай. А ўжо ў 1980 годзе па ўказу  Савета Міністраў БССР аб аб’яднанні  весак Сухі-Бор і Падышча ў адзіную і яна стала называцца– Падышча.

   Першая школа ў в. Падыща была адкрыта ў 1941 годзе і размяшчалася ў доме Талатынніка Хвядоса Ігнатавіча. Падчас вайны школа не працавала. Пасля вайны ў 1944 году была адкрыта пачатковая школа для двух вёсак Падыща і Ападыща і размяшчалася ў арандаваным доме на хутары паміж вёскамі. 
   У 1949 годзе ў в. Падышча адкрылі сямігадовую школу, якая размясцілася ў арандаваных памяшканнях: у доме Кавалевіча Рыгора Іларыёнавіча і Дзядовіча Якава Іосіфавіча. Заняткі праходзілі пазменна. Узначаліў сямігодку Дзядовіч Данііл Іосіфавіч.   
   У 1958 годзе пачата будаўніцтва будынка школы і ў 1959 годзе школа часткова скончана. Заняткі праводзілі часткова ў недабудаваным будынку, і ў арандаваных дамах. 
   У 1963 годзе будынак школы згарэў і навучанне зноў цалкам перайшло ў арандаваныя дамы. Навучанне па дамах вялося да 1973 года, калі пабудавалі новае зданне школы.
   У 1999 годзе школа была зачынена. Дзеці працягвалі вучобу ў Адрыжыне.
   У 2018 годзе - 100 жыхароў.