Згодна звестак, якія аставілі пасля сябе старэйшыя, гэтая веска ўтварылася ў перыяд з 1910 па 1914 гады на аснове некалькіх хутароў, якія ўзніклі недалёка ад ракі Піна. Аднымі з першых пасяленцаў, якія заснавалі тут хутар былі Панасавец Піліп і Панасавец Улас. Магчыма адсюль і назва – “Уласава зямля”. А калі ў гэтых мясцінах пасяліліся іншыя, узнік невялікі населенны пункт, які і атрымаў назву– Уласаўцы-2, так як ужо ў той час існавала вёска Уласаўцы, побач з вескай Адрыжын, якія з цягам часу зліліся ў адну. Першыя пасяленцы былі з в. Адрыжын і Уласаўцы. Вось адны з першых пасяленцаў:
Панасавец Піліп Пракопавіч,
Дрычыц Федар Платонавіч,
Кунахавец Афанасій Мікалаевіч,
Панасавец Улас Федаравіч,
Панасавец Дар’я Пракопаўна.
Паступова паселішча павялічвалася, асабліва пасля перасялення з хутароў, што дазволіла адкрыць у весцы васьмігадовую школу, якую ўзначаліў Сіліванюк Іван Мартынавіч у 1964 годзе. З цягам часу школа ператварылася ў пачатковую, але ў 1976 годзе яна была закрыта і дзеці прадоўжылі навучанне ў Адрыжынскай СШ.
У 2018 годзе - 55 жыхары.
.png)















