Гісторыя вескі мае некалькі версій. Адназ іх сцвярджае, што на месцы сучаснай вескі стаяў векавы лес, акружаны балотамі. Людзі з бліжэйшых хутароў прыязжалі рубіць дрэвы з моцнымі выгнутымі каранямі на “палозы” для санак. На мясцовым дыялекце гэтыя загатоўкі называліся “корсамі”. Лясныя ўгодзі, дзе вяліся работы па нарыхтоўцы “палазоў” таксама сталі называцца “корсы”. Каліж у гэтых мясцінах з’явіліся першыя пасяленцы, яны і сталі называць паселішча “корсамі”, а пазней - “карсынь”.

    Другая гісторыя сцвярджае, што вёска атрымала назву ад слова “корсь”. Так называлася старажытнае найбагацейшае племя, нашчадак якога пасяліліся ў гэтых мясцінах.

   Больш дакладнае паходжанне назвы вёскі пакуль высветліць не ўдалося. Вядома толькі, што хутары, якія тут  былі заснаваны, падпарадкоўваліся ўладальніку Адрыжынскага маёнтка - Шчарбатаву, які прадаў гэтыя землі Адрыжынскаму сельскаму грамадству. Аднак хутка адрыжынскія гаспадары зразумелі, што не змогуць разлічыцца з банкам і перапрадалі гэтыя землі больш багатым сялянам з в. Оўзічы. Купіўшы 300 дзесяцін зямлі, перасяленцы з Оўзіч прыехалі практычна на неабжытыя землі. Гэта адбылося з 1906 - на 1912 гады.

    Пасля ўстанаўлення Савецкай улады, жыццё палепшылася, але пачалася вайна.

   Сапраўдная трагедыя напаткала вёску Карсынь зімой 1943 года. У лютым 1943 года немцы вырашылі разграбаваць вёску, але партызанскія сувязныя папярэдзілі сяльчан, і яны схаваліся ў лесе. Партызаны арганізавалі засаду, у якую папаў нямецкі атрад, што рухаўся на фурманках. Бой адбыўся недалёка ад вёскі Залядынне ва ўрочышчы “Фісюкі”. Было забіта 16 фашыстаў. Але аднаму ўдалося ўцячы і ён паведаміў, што з атрадам. Цераз некалькі дзён, 15 лютага 1943 г.,  нямецкі атрад зноў уварваўся ў вёску з мэтай адпомсціць. Але жыхары, папярэджаныя партызанамі, схаваліся ў лесе і немцы сазлосці спалілі вёску. Пры гэтым зажыва спалілі МіхаевічаТодара, які быў сляпы і не пайшоў у лес, і хворага Вараксу Івана. Разам з імі згарэў і Сенчук Каленік. Многіх выпадкова захапілі ў палон.

   Яшчэ 23 аднавяскоўцы не вярнуліся з Вялікай Айчыннай вайны.

   Заслугоўвае ўвагі і гісторыя развіцця школы ў в. Карсынь. Вярнуўшыся з зарабаткаў з Канады Клімовіч П. І. на свае ўласныя грошы дапамог пабудаваць першы школьны будынак. Гэта адбылося ў 1934 г.

   А ў 1959 г. пад кіраўніцтвам  Жогла А. Ф. было арганізавана будаўніцтва новага будынка школы.

   У 1962 г.  у вёсцы Карсынь была адкрыта васьмігадовая школа. У 1974 г. было пабудавана новае цаглянае памяшканне школы.

   У сучасны час школа не працуе. Дзеці з вёскі займаюцца ў Адрыжынскай сярэдняй школе.

   У 2018 годзе - 63 жыхары.