Размешчана яна сярод сасновага і яловага лесу ў вельмі прыгожых мясцінахДакладная дата ўтварэння вескі не вядома. Магчыма, яна ўтварылася  ў выніку ссялення з хутароў, а магчыма, вакол леснічоўкі, якая была пабудавана для арганізацыі  нарыхтовак лесу і яго сплаву да Днепрабугскага каналу. Быў нават пракапаны нешырокі канал для сплаву лесу да Днепрабугскага канала. Такім чынам можна зрабіць вывад, што гэтае паселішча было  сфарміравана  каля 1914-1918 гг. Вядома, што да 1916 года тут налічвалася шэсць хутароў. Вось прозвішчы першых пасяленцаў: Тарасюк, Казека, Качан, якія пераехалі з хутароў Тырэбун, Бобра, Чорная.  Для вырошчвання зернавых тут мала было прыдатнай  зямлі, таму мясцовыя жыхары ў асноўным  займаліся  нарыхтоўкай лесу і яго сплавам, а таксама зборам ягад, грыбоў. Веска невялікая

У 2018 годзе - 65 жыхары.