Рашэннем Іванаўскага райвыканкама ад 12 жніўня 1957 г. № 247 ва ўрочышчы Віўнева была ўтворана веска  Віўнева. У выніку  ссялення з навакольных хутароў  яна хутка вырасла і ў 1971 г. ужо налічвала 42 двары, а ў 1997 годзе - ужо 55 двароў і 134 жыхароў. 

   Паступова  ва ўрочышчы з’яўлялася ўсе больш дамоў і таму гэта дало падставу польскім уладам у сяр. 30-х гадоў адкрыць тут навучальную ўстановуна польскай мове. Было нават узята шэфства над гэтай навучальнай установай з боку другіх польскіх навучальных устаноў. У школу  зыходзіліся дзеці з навакольных хутароў: Ляды, Амелін, Шумкі, Дразды, Сухі-Бор, Ападышча і другіх. Тут нават вучыліся дзеці з украінскіх хутароў. Пасля вайны ў 1948 годзе была адкрыта сямігадовая школа. Па рашэнню Іванаўскага райвыканкама было разабрана памяшканне былой раеннай бібліятэкі,  якую перавезлі ў Віўнева і пабудавалі асобнае памяшканне для школы. У 1955 годзе  была ўрачыста адкрыта новая 8-гадовая школа. На вялікі жаль, многія вескі безпадстаўна палічылі “неперспектыўнымі” і школа  ў весцы  была ператворана ў пачатковую, а потым і зусім, нават на суперак волі яе жыхароў, была закрыта, а дзеці прадоўжылі навучанне ў в. Адрыжын.

   Для параўнання: на канец 2005 года ў Віўнева  налічваецца 50 двароў і 123 жыхары, 2018г. - 87 жыхары.