У 1866 г. ў Дружылавіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі. У 1905 г. 477 жыхароў. У 1915-18 гг. акупіравана Германіяй, з 1919 г. польскімі войскамі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы. На 1924 г. у Дружылавіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, 59 будынкаў, 263 жыхары. Працавала школа, у 1934 г. - 80 вучняў.
3 1939 г. ў БССР. На 12.10.1940 г. вёска ў Ляскавіцкім сельскім савеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 94 двары, 467 жыхароў, працавала пачатковая школа, каля вёскі былі выяўлены залежы торфу. У 1941-44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах 2-й сусветнай вайны ў 1939-45 гг. загінулі ці прапалі без вестак 10 воінаў-землякоў, у партызанах 1 жыхар, акупанты загубілі 38 вяскоўцаў. У 1944-45 гг. Вярхусцкая лесадача стала цэнтрам лесанарыхтовак і лесавывазу, ахоплівала Ляскавіцкі, Іванаўскі, Магільнянскі, Стрэльненскі, Сычэўскі, Псышчаўскі, Опальскі сельсаветы. Паводле перапісу 1959 г. 453 жыхары, у прыстасаваным будынку працавала школа (на 1961 - пачатковая, 54 вучні, у будынку таксама дзейнічала 8-гадовая школа сельскай моладзі). 3 8.08.1949 г. вёска ў калгасе імя Горкага, з 2003 г. ва ўгоддзях СВК «Ляхавічы-Агра». Магазін.
У 2018 годзе пражывае - 369 жыхары.
.png)















