Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

Іванаўскі раён знаходзіцца на паўднёвым захадзе Рэспублікі Беларусь, на поўдні Брэсцкай вобласці. Раённы цэнтр – горад Іванава (каардынаты: 52˚10́ пн. ш., 25˚30́ усх. д.). Плошча раёна – 1553 км кв.(гэта 12 месца па плошчы сярод 16 раёнаў Брэсцкай вобласці ).

Шырата крайняга паўночнага пункта 52˚30́пн. ш., крайняга паўднёвага - 51˚53́ пн. ш. Працягласць раёна з поўначы на поўдзень – 63 кіламетра. Даўгата крайняга заходняга пункта – 25˚12́усх. д., усходняга - 25˚52́ усх. д. Працягласць з захаду на ўсход складае 33 кіламетра. Такім чынам, Іванаўскі раён выцягнуты з поўначы на поўдзень. На ўсходзе раёна дзень пачынаецца на 3 хвіліны раней, чым на захадзе.

У прыродных адносінах тэрыторыя Іванаўскага раёна з’яўляецца часткай Усходне – Еўрапейскай раўніны - Палескай нізіны. Належыць да басейна ракі Прыпяць, што ўпадае ў раку Днепр і належыць да басейна Чорнага мора. Адлегласць да Атлантычнага акіяна складае прыкладна 1000 кіламетраў, Паўночнага Ледавітага акіяна – 1200 кіламетраў.

Іванаўскі раён ляжыць ва ўмераным кліматычным поясе, у прыроднай зоне змешаных і шырокалістых лясоў.
Горад Іванава аддалены ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска на 250 км, ад Брэста – на 140 км. Праз тэрыторыю Іванаўскага раёна праходзяць буйныя транспартныя магістралі: адрэзак Палескай чыгункі, аўтамагістраль Брэст – Гомель, нафтапровад “Дружба“, пракладзены судаходны Днепра – Бугскі канал. Гэтыя транспартныя шляхі злучаюць не толькі заходнія і ўсходнія раёны Беларусі, але і гаспадарчыя цэнтры Расіі з краінамі Еўропы. Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі, што злучваюць Беларусь і Украіну.


Іванаўскі раён мяжуе з такімі раёнамі Брэсцкай вобласці, як Драгічынскі – на захадзе, Бярозаўскі і Івацевіцкі – на поўначы, Пінскім раёнам – на ўсходзе. Адметнай асаблівасцю геаграфічнага становішча з’яўляецца яго мяжа з Ровенскай і Валынскай абласцямі Украіны, што робіць раён пагранічным.

Адлегласць ад Іванава да суседніх райцэнтраў складае: да Драгічына – 27 кіламетраў, да Пінска – 35 кіламетраў, да Бярозы – 60 кіламетраў, да Івацэвіч – 65 кіламетраў.

Па тэрыторыі Іванаўскага раёна працякаюць невялікія рэкі, прытокі розных парадкаў ракі Прыпяць. Даліны нашых рэк плоскія, у шэрагу месцаў зліваюцца з балоцістай мясцовасцю, не заўсёды ярка выражаны. Шырокую пойму мае толькі рака Ясельда, якая працякае па паўночнай частцы раёна і мае даўжыню ў межах раёна каля 30 км. Для нашых рэк уласцівы невялікія нахілы і характэрна невялікае меадраванне. Малыя рэкі – Няслуха, Самароўка, Піліпаўка, Струга маюць на асобных участках спрамленыя руслы (пэўныя ўчасткі рэк былі ператвораны ў меліяратыўныя каналы). Цячэнне нашых рэк вельмі павольнае, дно вязкае, тарфяністае. Рэкі Іванаўскага раёна маюць невялікі гідраэнергетычны патэнцыял, які складае каля 3,15 кВт/км2. Такі гідрапатэнцыял робіць малаверагодным выкарыстанне рэк нашай мясцовасці для атрымання гідраэнергіі.

Праз горад Іванава працякае невялічкая рака Самароўка, але жыхары Іванава ніколі яе так не называюць. Жыхарам раённага цэнтра гэта рэчка больш вядома як Самаранка. Аб гэтай рацэ ёсць вельмі прыгожая легенда, запісаная са слоў старажылаў. На тэрыторыі сучаснай раённай бальніцы быў калісьці маёнтак. Гаспадыня гэтага маёнтка вельмі любіла прыроду, любавалася прыгажосцю гэтай рэчкі. З “самага ранку” яна хадзіла на рэчку, каб умыцца чыстай вадой. Вось адсюль і пайшла назва гэтай ракі.

Дняпроўска – Бугскі канал.

Рака Ясельда. Аколіцы вескі Моталь.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У цэнтральнай частцы Іванаўскага раёна размешчаны Дняпроўска-Бугскі канал, які з’яўляецца адным з буйнейшых гідратэхнічных збудаванняў у Беларусі. Гэта адзіны суднаходны канал нашай краіны, які злучае раку Піна з ракой Заходні Буг. Будаваўся канал вельмі працяглы час: з 1775 па 1848 годы. За сваю гісторыю ён неаднаразова рэканструяваўся, паглыбляўся фарватэрны напрамак русла. З агульнай даўжыні канала ў 196 км каля 30 км размешчана ў межах раёна. Берагі яго ўмацаваны пясчанымі дамбамі. Каля вёскі Рагадашч размешчаны адзін з дзесяці гідравузлоў, які падтрымлівае ўзровень вады ў канале ў межах Іванаўскага раёна. Навігацыя на канале магчыма толькі ў цёплы перыяд года, калі ўсталёўваецца найбольшы ўзровень вады. Глыбіня канала невялікая і складаеўсяго 3-4 метра. Па ім перавозяцца, уасноўным, будаўнічыя матэрыялы, але ў апошнія гады інтэнсіўнасць грузапатокаў значна паменшылася.

Азёры і вадасховішчы.  На тэрыторыі Іванаўскага раёна азёры размешчаны двума кампактнымі групамі – на поўначы (Мотальскае, Мульное) і на поўдні (Пясчанае, Завышанскае, Акуніна). Усе яны невялікія, сумарная плошча люстэрка іх не перавышае 25 км2. Катлавіны азёр нашай мясцовасці маюць акруглую форму, дно ў іх плоскае, берагі нізкія.

Самае вялікае возера раёна – Пясчанае,яно размешчана на тэрыторыі Адрыжынскага сельсавета. Плошча люстэрка каля 4,5 км2. Возера мелкаводнае, катлавіна мае палогую форму. Пясчаныя берагі апраўдваюць тапанімічнае паходжанне назвы возера. Гэты вадаём багаты рыбай (платва, акунь, шчука).  Возера мае мясцовае рэкрыяцыйнае значэнне.

На ўсход ад вёскі Махро (прыблізна 10-12 км), у самым лясістым і малаасвоеным месцы раёна, сярод лясных масіваў, знаходзіцца група невялікіх азёр. Самае вялікае і вядомае з іх – Завышанскае, якое па плошчы саступае толькі Пясчанаму. Гэта возера і яго ваколіцы – цэнтр адпачынку і санаторнага лячэння, мясцовы біялагічны рэзерват. Завышанская група азёр адрозніваецца непаўторнай прыгажосцю, чыстай вадой, багатымі рыбнымі рэсурсамі.

Крыху на поўнач ад вёскі Тышкавічы размясцілася адно з самых прыгожых азёр нашай мясцовасці – возера Мульное. Гэты водны аб’ект маеневялічкую плошчу – 0,51 км2, але ў той жа час з’яўляецца самым глыбокім возерам Іванаўскага раёна. Максімальная глыбіня гэтага вадаёма дасягае 21 метра.

 

Азеры Іванаўскага раена

 

№ п/п

Назва возера

Плошча, га

Месцазнаходжанне

1

Пясчанае

209

веска Адрыжын

2

Хулец

10

4,2 кмна паўночны захад ад вескі Семіхавічы

3

Белае

18

3,7 кмна захад ад вескі Семіхавічы

4

Карасіна

26

6 кмна захад ад вескі Семіхавічы

5

Акуніна

22

8,8 кмна захад ад вескі Семіхавічы

6

Мульное

51

1,3 кмна паўночны ўсход ад вескі Тышкавічы

7

Скупое

20

0,5 кмна поўдзень ад вескі Тышкавічы

8

Мотальскае

100

веска Моталь

9

Завышанскае

130

веска Завышша

10

Безымяннае

18

7,5 кмна паўдневы усход од вескі Махро

 

Завышанскае возера.

Адносны недахоп у прыродных азерах у раёне кампенсуецца азёрамі штучнага паходжання – вадасховішчамі і сажалкамі. На тэрыторыі Іванаўшчыны размешчана каля двадцаці прудоў і тры вадасховішчы. На землях некаторых гаспадарак маецца па некалькі такіх вадаёмаў. Стварэнне штучных вадаёмаў і запаўненне іх вадой з разгалінаванай сеткі меліяратыўных каналаў пачалося ў канцы 70-х – пачатку 80-х гадоў. Штучныя вадаёмы спалучаюць некалькі функцый – назапашвання вады, мясцовых зон адпачынку, месцаў развядзення рыбы. Зараз многія з іх перажываюць не лепшыя часы. Пачаўся працэс абмялення, зніжаецца біялагічная прадуктыўнасць, ёсць прыкметы забруджвання. Асабліва гэтыя працэсы характэрны для вадаёмаў,размешчаных каля вёсак Крытышын, Гнеўчыцы, Ляхавічы.

Вадасховішчы Іванаўскага раёна.

 

№ п/п

Назва вадосховішча

Плошча, га

Месцазнаходжанне

1

Крытышын

50

СВК   Машэраўскі

2

Джыдзінне

270

СВК  Агра-Моталь

3

Паліўка

209

УКСП  Саўгаз ім. І. А. Паліўка

 

Падземныя воды.  Падземныя воды – гэта воды, якія ўтрымліваюць горныя пароды верхніх слаёў зямной кары. Яны фарміруюцца пры прасочванні з зямной паверхні дажджавых, расталых, рачных і азёрных вод. Падзяляюцца на грунтовыя і пластавыя (артэзіянскія) воды. Глыбіня залягання іх у межах Іванаўскага раёна ад 0,1 да 10 метраў.

Падземныя воды нашай мясцовасці па ступені мінералізацыі дзеляцца на прэсныя (да 1 г/л) і саланаватыя (ад 1 да 10 г/л) – мінеральныя воды.

Падземныя воды Іванаўскага раёна выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння насельніцтва і прамысловых прадпрыемстваў. Яны маюць выключнае значэнне для гаспадаркі раёна – 95% спажываемых вод у нашай мясцовасці з’яўляюцца падземнымі. У год жыхары і прамысловыя прадпрыемствы спажываюць каля 5 млн м3 падземных вод, якія здабываюцца з дапамогай 230 свідравін.

Працяглае выкарыстанне падземных вод прыводзіць да іх вычэрпвання. Узрастае забруджванне падземных вод адходамі прамысловых прадпрыемстваў, жывёлагадоўчых комплексаў і ферм, мінеральнымі ўгнаеннямі і ядахімікатамі сельскагаспадарчых угоддзяў. Асабліва інтэнсіўна ідзе бактэрыялаічнае і хімічнае забруджванне вод шахтных калодзежаў і неглыбокіх свідравін.

У месцах натуральнага выхаду на паверхню падземных вод узнікаюць крыніцы. Асноўная колькасць крыніц Іванаўшчыны размешчана каля вёсак Опаль, Псышчава, Вартыцк.

Для аховы падземных вод праводзіцца комплекс мерапрыемстваў: ствараюцца санітарныя і водаахоўныя зоны; укараняюцца тэхналогіі экалагічна бяспечнага выкарыстання адходаў жывёлагадоўчых комплексаў і ферм.