Культурная сталіца Беларусі - штогадовая акцыя, якая праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з 2010 года. Акцыя складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці і замежных турыстаў.

На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых уладаў.

Гістарычна, да пачатку правядзення акцыі, нефармальнае званне культурнай сталіцы Беларусі насіў горад Віцебск. 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны быў афіцыйна абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля гэтага, штогод у рамках спецыяльнай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.

19 снежня, у Бялынічах у раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца — 2024”. Высокае званне “Культурная сталіца”перададзена гораду Іванава Брэсцкай вобласці, такое рашэнне было прынята 28 сакавіка 2024 года на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Цыкл мастацкіх вернісажаў работ членаў грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“ (з фондаў музеяў Брэсцкай вобласці) ”Беларусь мая – ты і водар гаючы і натхнення крыніца!“

Раённы агляд-конкурс сярод бібліятэк раёна на лепшую арганізацыю работы па патрыятычнаму выхаванню моладзі ”Памяць пакаленняў“

Цыкл творчых сустрэч з дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, літаратурных і музычных вечароў, выстаў і іншых культурных мерапрыемстваў, прысвечаных знамянальным падзеям і вядомым асобам культуры Рэспублікі Беларусь

Комплекс кінавідэа лекторыяў, патрыятычных відэаурокаў, выстаў ”Гісторыя і культура Рэспублікі Беларусь“, ”Брэнды Беларусі“, ”Беларусь – краіна для жыцця“        

Арт-майстэрня ”Садружнасць“; удзел дэлегацый і творчых калектываў гарадоў-пабрацімаў г. Іванава ў культурных мерапрыемствах

Цыкл навагодніх мерапрыемстваў (тэатралізаваныя прадстаўленні, ранішнікі, квэсты, парады, мюзіклы, шоу-праграмы і інш.)

Студзень-лістапад - раённы конкурс мастацкіх работ, фота і відэаролікаў сярод падлеткаў і моладзі ”Родныя краявіды“, прысвечаны 85-годдзю ўтварэння Іванаўскага раёна

Люты – снежань - гісторыка-культурная эстафета ”Наша зямля - наша біяграфія“ сярод сельскіх Саветаў Іванаўскага раёна (да 85-годдзя з дня ўтварэння Іванаўскага раёна)

Сакавік – кастрычнік - культурна-асветніцкі праект ”Вядомыя жанчыны Беларусі“

Красавік – май - грамадска-патрыятычная раённая акцыя калектываў аматарскай творчасці ”Песні Перамогі“ (да 80-годдзя Вялікай Перамогі)

Красавік – чэрвень - цыкл духоўных сустрэч ”Православие“ у рамках творчага праекта ”З кнігай да вытокаў духоўнасці“

Жнівень-верасень - цыкл вечароў арганнай музыкі

Верасень-снежань - цыкл канцэртаў салістаў і калектываў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

1-20 студзеня - святочныя калядныя, навагоднія мерапрыемствы урамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці“

8 студзеня -духоўна-культурны праект “Радасць калядных сустрэч“

12-13 студзеня - XIVМіжрэгіянальны фестываль народнай творчасці “Фальклор без межаў“

15 студзеня - урачысты вечар прэзентацыя “Іванаўшчына – мая зямля, мой родны край“, прысвечаны 85-годдзю утварэння Іванаўскага раёна

17-18 студзеня - тэатралізаванае прадстаўленне “Шчадроўскі разгуляй“ з удзелам фальклорных калектываў Іванаўскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў

Канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы“ (г. Гродна)

Творчая акцыя “Дні культуры ў працоўных калектывах горада“ (да 85-годдзя з дня ўтварэння Іванаўскага раёна)

Літаратурныя сустрэчы “Радкі, што душу так кранаюць…!“ з маладымі паэтамі і пісьменнікамі Брэстчыны

Рэспубліканская акцыя “Горад Іванава – культурная сталіца Беларусі”.

Творчы праект “Культурны код Іванаўшчыны”

Выступленне народнага ансамбля цымбалістаў “Лілея” УА “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы”

Культурная акцыя “Музычная гасцёўня Напалеона Орды” з удзелам Нацыянальнага Акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга (да 218 гадавіны з дня нараджэння Н.Орды, вядомага мастака, музыканта)

Спектакль “Ефрасінія Полацкая. Святыя літары” УА “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі абласны тэатр лялек”

Краязнаўчая онлайн-вандроўка “Ганаруся табой, Беларусь!” (да Міжнароднага Дня роднай мовы)

Прэзентацыя творчых здабыткаў калектываў аматарскага мастацтва раёна са статусам “народны” “Мелодыі Палесся” (да Дня роднай мовы)

Канцэрт Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” (да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь)

Сустрэча-дыялог пакаленняў “Вайна. Перамога. Памяць” у рамках раённага праекта па патрыятычнаму выхаванню моладзі, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне)

Вялікі эстрадны канцэрт “Jazz Party” вакальнага ансамбля “Элеганта” УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”

Канцэртная праграма  “Букет святочных віншаванняў” Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” (да Дня жанчын)

Раённы творчы марафон “З любоў’ю да маці” дзіцячых калектываў мастацкай творчасці Іванаўскага раёна

Вечар-рэквіем “Званы спаленых вёсак” (да Дня Хатынскай трагедыі). З удзелам прадстаўнікоў пракуратуры і дэманстрацыяй дакументальнай кінастужкі “Геноцид. Без права на жизнь”

Спектакль ”Моцарт и Сальери” Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (да Сусветнага дня тэатра)

Абласны семінар “Праектнае развіццё ўстаноў культуры Брэсцкай вобласці “Ад ідэі – да рэалізацыі”

Тэматычны канцэрт “Мы разам, мы адзіныя” (да Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі) з удзелам творчых калектываў Брэсцкай вобласці, г. Пензы і г. Зарайска Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Дакументальна-музычны праект «Забвению не подлежит» ДУ “Брэсцкая абласная філармонія”

Раённы конкурс творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Багацце душы чалавека”

Рэгіянальны педагагічны форум “Ступені росту” (па выніках работы ўстаноў дадатковай адукацыі Іванаўскага, Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў вобласці)

Прэзентацыя унікальных элементаў абрадавай культуры рэгіёна “З крыніц жыватворных”

Тэатралізаваны баль герояў кніг (да Міжнароднага Дня дзіцячай кнігі)

Выступленне Заслужанага аматарскага калектыва РБ народнага ансамбля танца “Пінская шляхта” (г. Пінск)

Кінатэатр пад адкрытым небам. Паказ фільма “Брэсцкая крэпасць” з удзелам медыйных асоб РБ і РФ КУП “Брэстаблкінавідэапракат”

Урачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару “Людзі, што пішуць летапіс раёна” (да 85-годдзя з дня ўтварэння Іванаўскага раёна)

Інтэрактыўная выстава – экспазіцыя “Салют Перамогі” у рамках святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне

Святочны канцэрт-віншаванне “Акорды Перамогі” з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі

Комплекс тэматычных мерапрыемстваў, патрыятычных акцый, кіналекторыяў, урокаў памяці, прысвечаных 80-гадавіне Вялікай Перамогі

Абласны семінар-практыкум па грамадска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі “Абмяркоўваем. Прапаноўваем. Рэалізуем”

“Брэст-Іванава-Пенза” – міжрэгіянальны відэамост бібліятэк-партнераў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне УК “Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М.Горкага”

Цыкл мерапрыемстваў “Сімвалы маёй краіны” (да Дня Дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь)

Раённае свята праваслаўных песнапенняў “Велікодны благавест”

Рэгіянальны злёт сямейных дынастый “Сакрэты сямейнага шчасця” (да Міжнароднага Дня сям’і)

Раённы праект дзіцячай творчасці “Свет дзяцінства, свет надзей і будучыні” (да Дня абароны дзяцей)

Шоу-праграма “Міс малютка”

Рэканструкцыя жыцця і быту партызан ва урочышчы Карасіно “Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада”

Абласны пленэр рэзчыкаў драўляных скульптур “Людзі гісторыі слаўнай”

Маладзёжны арт-праект “Фіерыя танцаў” (з удзелам маладзёжных творчых калектываў спартыўных, бальных, эстрадных танцаў Рэспублікі Беларусь)

Фестываль воднага турызму “Мотальская рэгата”

Абласны семінар для кіраўнікоў публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Продвижение территорий через культурные бренды»

Выставачны праект “Краскі лета”

Культурна-турыстычная акцыя “Сцежкамі Н.Орды”

Спектакль «Женитьба» ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы”

Тэатралізаваная імпрэза “Светлы дзень вызвалення твайго, Беларусь!” (да дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь)

Канцэрт ваеннага аркестра пад кіраўніцтвам В.Коваля г.Брэст

Грамадска-патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам!”

Раённае свята “Купальскі фэст”

Міжнародны фестываль джазавай музыкі “Janow  Jazz – 2025”

Тэатралізавана-канцэртная праграма да Дня г.Іванава “Горад старажытны – горад малады”

Перформанс «Будем знакомы» (тэатральна-мастацкае прадстаўленне па старонках вядомай гісторыі)

Інтэрактыўная выставка – рэканструкцыя “Янаўскі кірмаш”

Адкрыццё ў г.Іванава “Галерэі Славы вядомых землякоў” філіала ДУК “Раённы музейны комплекс Н.Орды”

Канцэрт групы “Садко” Расійскай Федэрацыі

Тыдзень традыцыйнай культуры Іванаўшчыны (летнік рамёстваў, майстар-класы, народныя карагоды: “Троіцкі фэст”, “Пятроўскія спеўкі”, вясельныя абрадавыя дзеі і іншыя мерапрыемствы)

Раённая інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” сярод моладзі арганізацый, устаноў горада і раёна

Прэм’ера спектакля па расказам М.Зошчанка «Нервные люди» (народнага тэатра “Золак” Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый”)

Народная імпрэза “Опальскі фальварак вітае гасцей”

Канцэрт Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі і песні “Палешукі”

ХІІІ Міжнародны фестываль традыцыйнай культуры “Мотальскія прысмакі”

Канцэрт групы “Аура” (Рэспубліка Беларусь)

Выстава «Гісторыка-культурныя каштоўнасці Брэстчыны» УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»

Заключны тур праграм-сустрэч клубаў творчай моладзі Брэстчыны

Камедыя А.Астроўскага «Правда хорошо, а счастье лучше» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы

Раённае свята сямейнай творчасці ”Под крышей дома моего“

Музейная культурна-асветніцкая акцыя ”Урокі гісторыі і культурнай спадчыны палескага краю“

Вулічная прома-акцыя “Кніжнае кафэ” (да Дня ведаў)

Прэзентацыя студый цыркавога мастацтва Брэсцкай вобласці

Раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі – 2025”

Канцэртная праграма “За цябе” Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка (да Дня народнага адзінства)

Тэатралізаванае прадстаўленне “У рытме адзінства” (да Дня народнага адзінства)

Культурна-грамадскі праект ”Культурная сталіца вітае гасцей” (Да Дня народнага адзінства)

Грамадска-патрыятычная акцыя творчых калектываў Іванаўшчыны “Табе, Беларусь, прысвячаем…”

Фотавернісаж “Імгненні бібліятэчнага жыцця” (да Дня бібліятэк)

Комплекс тэматычных мерапрыемстваў (вечары-партрэты, сустрэчы-дыялогі, часы успамінаў) аб вядомых земляках “Людзі зямлі Іванаўскай” (да 85-годдзя ўтварэння Іванаўскага раёна)

Фестываль турызму “Янаўскі ровар” (наведванне і знаёмства з асноўнымі аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна)

Святочная праграма “Табе, матуля, прысвячаем” (да Дня Маці)

Часовая выстава “Усмешкі мамы”

Цыкл тэматычных мерапрыемстваў “Шчыра вітаем зямелькі рупліўцаў” (да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці)

Справаздача дасягненняў творчых калектываў Іванаўскага раёна “Натхнення і талентаў калейдаскоп”

Шоу-праграма “Міс-восень”

Міжнародны літаратурна-музычны форум “Дастаеўскі і яго літаратурная спадчына”

Спектакль «Идиот» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (г.Мінск)

Маладзежны форум “Час выбраў нас” (выступленні беларускіх вядомых асоб, дыялогавая пляцоўка, трэнінгі, майстар-клас і інш.)

Канцэрт групы “Брэнд бай” (г. Мінск)

Цыкл навагодніх мерапрыемстваў (тэатралізаваныя прадстаўленні, ранішнікі, квэсты, парады, мюзіклы, шоу-праграмы і інш.)

 

*   1596 - атрады Севярына Налівайкі на Іванаўшчыне.

*   1657 - забойства ў Іванаве іезуіцкага прапаведніка Андрэя Баболі, якога каталіцкая царква далучыла да ліку святых. У Іванаве, каля касцёла (на месцы цяперашняга будынка райвыканкама быў пастаўлены каменны слуп у памяць "мучаніка Баболі".

*   1668 - адкрыццё ў Іванаве праваслаўнай царквы.

*   1795 - далучэнве Іванаўшчыны да Расійскай імперыі пасля 3 падзелу Польшчы. Іванава ўвайшло ў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні.

*   1812 - у ліпені французскія войскі (генерала Рэнье) занялі Іванава, якое неўзабаве было вызвалена рускімі войскамі (генерала Мелесіна А. П).

*   1848 - адкрыццё ў Іванаве каталіцкага касцёла.

*   1868 - адкрыццё вінакурнага завода ў Іванаве.

*   1870 - пажарам у Іванаве знішчана 85 будынкаў.

*   1871- ад пажару ў Іванаве панесла страты 141 сям'я.

*   1879 - адкрыццё воцатнага завода ў Іванаве.

*    1879 - пажарам у Іванаве знішчана 126 дамоў.

*    1882 - пачатак руху па чыгунцы Пінск-Жабінка, адной са станцый па гэтай лініі стаў Янаў-Палескі.

*    1905 - у Іванаве нарадзіўся Мікалай Кольчак, Герой Савецкага Саюза (1945).

*    1912- пабудова спецыяльнага памяшкання для школы ў Іванаве.

*    1915 - акупацыя Іванаўшчыны нямецкімі   (кайзераўскімі) войскамі.

*  1919 (студзень) - першае непрацяглае існаванне Савецкай улады на Іванаўшчыне пасля адыходу нямецкага войска.

*    1919 (сакавік) - акупацыя Іванаўшчыны легіёнамі Ю.Пілсудскага.

*  1920 (ліпень) - непрацяглае існаванне Савецкай улады на тэрыторыі раёна ў час паходу Чырвонай Арміі на Варшаву.

*    1920 (жнівень) - другая акупацыя раёна польскімі войскамі.

*    1920 (6 лістапада) - стварэнне Янаўскай гміны Драгічынскага павета.

*     1921 (18 сакавіка) - Іванаўшчына ўвайшла ў склад Польшчы па Рыжскаму мірнаму дагавору.

*   1924 - стварэнне і дзейнасць на тэрыторыі цяперашняга Іванаўскага раёна падпольных райкомаў КПЗБ "Лясны" і імя Красіна.

*   1926 - у Іванаве раскіданы камуністычныя лістоўкі (выканаўцы - Рувін Розенштайн, Шлёма Шухман, Гершка  Зоруцкі, Ціта Шэрман).

*  1 927 (студзень) - першая забастоўка рабочых на лесапільным заводзе фірмы "Горбур", які нядаўна пачаў працаваць у Іванаве.

*   1928 (6 ліпеня) - з данясення паліцыі: Іванаўскаму падпольнаму райкому КПЗБ падпарадкоўваецца 28 партячэек, у якіх 118 камуністаў і "сімпатыкаў" (спачуваючых).

*   1931 (1 мая) - на станцыі Янаў-Палескі на семафоры вывешаны транспарант з тэкстам на ўкраінскай мове "СССР", "Хай жыве 1 май", "Хай жыве КПЗУ".

*   1931 (24 ліпеня) -   масавае звальненне рабочых на заводзе "Горбур" у Іванаве.

*   1933 (17 жніўня) - разгром паліцыяй райкомаў партыі і камсамола ў Іванаве

*   1933 - у Іванаве пачала працаваць электрастанцыя пры маторным млыне X. Памяранца.

*   1937 (18 кастрычніка) - аднадзённая забастоўка на заводзе "Горбур" у Іванаве.

*   1939 (17 верасня) - пачатак вызвалення Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй.

*   1939 (21 верасня) - Чырвоная Армія займае Іванаўшчыну.

*   1939 (2 лістапада) - Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР.

*  1939 (4 снежня) - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб размежаванні тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

*    1940 (15 студзеня) - утварэнне Іванаўскага раёна зраенным цэнтрам г.п. Іванава.

*  1940 (люты) - стварэнне Іванаўскага райкома партыі(першы сакратар Кіштымаў Мацвей Іванавіч), райвыканкома (старшыня Кейзераў Мікалай Іванавіч).

*  1940  (чэрвень) - у Іванаве згарэў парагенератарны млын, падпалены былымі ўладальнікамі (Сопер Іцка, Сопер Хаім, Сандзюк Пэйсак).

         1941

*   22 чэрвеня - з выступлення па радыё В. Молатава жыхары Іванаўшчыны даведаліся аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

*   27   чэрвеня - нямецкія войскі занялі Полацк, Браслаў, Відзы, Астравец, Івянец, Ліду, Жалудок, Скідзель, Новую Мыш, Баранавічы, Грэск, Слуцк, Чырвоную Слабаду, Целяханы, Лагішын, Іванава.

*   22 ліпеня - рашэннем бюро Пінскага АК партыі створаны Іванаўскі партызанскі атрад; камандзір - Ражноў, камісар - Міроненка.

*     Верасень - пачатак падпольнай дзейнасці іванаўскіх камсамольцаў (Міхаіл Куліч, Рыгор Куліна).

1942

*   16 мая - першае крушэнне варожага цягніка на перагоне Янаў-Палескі - Юхнавічы, здзейсненае падпольшчыкамі Васіля Лагодзіча і партызанамі Мікалая Папова.

*    22  верасня. Знішчэнне фашыстамі 2 тысяч яўрэяў у Іванаўскім гета.

*    10 лістапада - на вузкакалейцы пад Іванавам спалена 8 вагонаў з грузам.

*  Снежань - стварэнне Іванаўскага падпольнага райкома партыі (першы сакратар - Кунькоў Фёдар Сямёнавіч).

*   Снежань - стварэнне Іванаўскага падпольнага райкома камсамола (першы сакратар - Барскі Мікалай).

1943

*   15 сакавіка - падрыхтаваны на гэты дзень узрыў Іванаўскай лесапілкі сарваўся, яна выведзена са строю пазней.

*    4 красавіка - стварэнне партызанскай брыгады імя В.Молатава (камандзір - Міхаіл Герасімаў, камісар – ФёдарКунькоў, начальнікі штаба Міхаіл Праходскі, а пасля Дзмітрый Удовікаў).

*    15 мая - падпольшчык Георгій Тупіца выкраў з Іванаўскай канторы "Заготзбожжа" пішучую машынку для атрада імя Лазо.

*     20  чэрвеня - масавы вываз моладзі ў Германію на прымусовыя работы.

*     18 ліпеня - узрыў чыгуначнага дэпо ў Іванаве (Рыгор Сіткавец).

*     21  ліпеня - выведзена са строю "Малое дэпо" (на вузкакалейцы) у Іванаве.

*    23   ліпеня - удар партызан брыгады імя В. Молатава пасля разгрому Камень-Кашырскага гарнізона па станцыі Янаў-Палескі: спалена дэпо, 3 паравозы, 1 цыстэрна з гаручым. 

*   30 жніўня - стварэнне Пінскай партызанскай брыгады:камандзір - Іван Шубітыдзе, камісар - Архіп Пратасеня,начальнік штаба - Георгій Дораш).

*     Жнівень - спалены мост на Самаранцы, у немцаў адбітыстатак кароў (Міхаіл Куліч).

*  18 верасня - выйшаў першы нумар Іванаўскай падпольнай раённай газеты "Партызан Палесся" (рэдактар – ІванАнтонаў).

*   7 кастрычніка - узарваны млын і электрастанцыя ў Іванаве (Васіль Пятроўскі, Хрыстафор Грышчук). Загінула 7 немцаў, у тым ліку іванаўскі ляндвірт - гаспадарчы кіраўнік раёна.

1944

*   30 студзеня. 3 паведамлення аператыўнага аддзела нямецкага камандавання: у раёне Янава падарваліся на мінах  2  лесавозы, 2 салдаты паранена. Пагоня за партызанамі не дала вынікаў.

*     17 сакавіка. Агульнае наступленне немцаў на партызан па ўсёй лініі іх абароны.

*   21 сакавіка. Выгрузка на станцыях Снітава - Янаў - Нагор'е 20 эшалонаў нямецкага войска для наступлення на партызан.

*     28  сакавіка. Рэйд злучэння ўкраінскіх партызан С. Каўпака праз тэрыторыю Іванаўскага раёна.

*     30 красавіка. Спыніў сваю дзейнасць Іванаўскі падпольны райком партыі.

*     Май. Сфарміраваны Іванаўскі раённы ваенкамат.

*  16  ліпеня. 3 паведамлення Саўінфармбюро: ноччу на 15 ліпеня наша авіяцыя ажыццявіла масіраваныя налёты на чыгуначны вузел Дзвінск, станцыі Кобрын і Янаў. У выніку бамбардзіровак на станцыях Кобрын і Янаў падпапена 7 чыгуначных саставаў.

*   16  ліпеня. 3 паведамлення Саўінфармбюро: на паўночным захадзе і захадзе ад горада Пінска нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Пінскай вобласці, гарадамі Янаў і Целяханы, а таксама з баямі ўзялі звыш 50 населеных пунктаў, у тым ліку: Тышкавічы, Моталь, Опаль, Трыліскі, Ляскавічы, Рудск, Франопапь і чыгуначныя станцыі Юхнавічы і Янаў.

*  17 ліпеня. Прайшла першая сумесная нарада ў райкоме партыі (Фёдар Кунькоў) і райвыканкоме (Міхаіл Герасімаў).

*  30 ліпеня. Першае пасяджэнне Іванаўскага райвыканкома, дзе разгледжаны 4 пытанні: падбор і расстаноўка кадраў; аб аднаўленні дзейнасці першачарговых устаноў; аб зборы сельгасінвентару; аб уборцы ўраджаю.

*    1 жніўня. Пачала працаваць Іванаўская пякарня.

*    3 жніўня. Адкрылася швейная майстэрня ў Іванаве.

*    20 жніўня. Выйшаў першы нумар (пасля вызвалення Іванава) раённай газеты "Сталинский путь".

*    Жнівень. Ваенкамат правёў масавую мабілізацыю мужчын у армію.

1945

*   1945 (9 мая) - жыхары Іванаўскага раёна даведаліся аб перамозе над фашысцкай Германіяй.

*   1945 - прысваенне звання Героя Савецкага Саюза Мікалаю Кольчаку, Міхаілу Шыла.

*   1949 - стварэнне калгасаў "Маладая гвардыя" (чэрвень, Магільна), імя Крупскай (ліпень, Іванава), імя Вышынскага(снежань, Накла).

*   1950 (студзень) - стварэнне калгаса"Праўда" (Астравок).

*   1950 (19 красавіка) - першы раённы злёт перадавікоў сельскай гаспадаркі.

*  1952 (лістапад) - пачаліся заняткі ў новым двухпавярховым будынку Іванаўскай рускай сярэдняй школы (цяпер школа-гімназія).

*   1954 - у Іванаве пачала працаваць міжраённая інкубатарная станцыя.

*   1954 (сакавік) - першая група моладзі выехала на асваенне цалінных зямель.

*  1956 (чэрвень) - раённая газета"Сталінскі шлях" перайменавана ў "Камуніст".

*  1959 - раённая канферэнцыя чытачоў(Моладава) па раману Ф. Панфёрава "Роздумы" з удзелам аўтара.

*   1961 - пачатак будаўніцтва Іванаўскага маслазавода.

*   1961 - прысваенне Іванаўскай раённай бібліятэцы імя Ф. Панфёрава.

*   1962  (25 снежня) - расфарміраванне Іванаўскага раёна.

*   1964 - Іванаўскі маслазавод выдаў першую прадукцыю.

*   1965 (6 студзеня)  - аднаўленне Іванаўскага раёна.

*   1965 (1 красавіка) - выхад першага нумара раённай газеты "Чырвоная звязда".

*   1965  - прысваенне звання Героя Сацыялістычнай Працы Паўлу Палто.

*   1966 - прысваенне звання Героя Сацыялістычнай Працы Івану Паліўку.

*   1968 - выдаў першую прадукцыю Іванаўскі кансервавы завод.

*   1970  - масавае ўзнагароджанне жыхароў Іванава ленінскім юбілейным медалём.

*   1971  (11 сакавіка) - перайменаванне гарадскога пасёлка Іванава ў горад Іванава.

*   1975 - першая сустрэча жыхароў Іванава з   лётчыкам-касманаўтам   Пятром Клімуком.

*   1983 - выхад 6-тысячнага нумара газеты "Чырвоная звязда".

*   1985  - адкрыццё культурна-спартыўнага комплекса ў Іванава.

*  1986  (26 красавіка) - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Многія жыхары раёна былі яе ліквідатарамі. Раён прыняў, уладкаваў многіх перасяленцаў з чарнобыльскай зоны.

*   1991 - спынена дзейнасць Іванаўскага райкома партыі.

*   1993 (верасень) - урачыстасці ў сувязі з 50-годдзем з дня выхаду першага нумара раённай газеты.

*   1996 (чэрвень) - міжнародны пленэр,прысвечаны 190-й гадавіне з дня нараджэння Напалеона Орды.

*   1996  (28 лістапада)- прысваенне імя Н. Орды Іванаўскай дзіцячай школе мастацтваў.

*   1997   - адкрыццё ў Іванаве помніка Напалеону Ордзе.

*    1997 (23 чэрвеня)- ураган велізарнай разбуральнай сілы над тэрыторыяй усяго раёна.

*    2003 – 580  год з часу ўтварэння г. Іванава

*  2006  - святочныя мерапрыемствы да 200-годдзя з дня нараджэння Н. Орды і 500 – годдзя рода Дастаеўскіх

*   2008 – святкаванне 585- гадовага юбілею г. Іванава

              *  2009 – 65 – годдзе вызвалення Іванава і Іванаўскага раёна ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў

              *  2010 -70 –годдзе з часу ўтварэння Іванаўскага раёна

              *  2013 - святкаванне 590- гадовага юбілею г. Іванава

              *  2014-70-годдзе вызвалення Іванава і Іванаўскага раёна ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў

              *  2014- адкрыццё карціннай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро