Мэта: пазнаёміць дзяцей з традыцыямі святкавання Вялікдзеня ; пашырыць уяўленне пра народную культуру ; звярнуць увагу сучасных дзяцей да гісторыі і культуры нашай радзімы .
(Гучыць беларуская народная музыка.
Уваходзіць вядучая – гаспадыня ў народным касцюме)
Гаспадыня: Добры дзень, госцейкі дарагія!
Ці ўсім добра бачна?
Ці ўсім добра чутна?
Ці ўсім ёсць месца?
Вельмі добра, калі так.
Даўно я вас чакаю,
Свята не пачынаю.
А адкажыце мне, мае даражэнькія госцейкі, якое свята сёння святкуе наш праваслаўны народ?
(Адказ дзяцей)
Гаспадыня: Так, мае даражэнькія, сёння ў нас Вялікдзень. Гэта свята звязана з рэлігійнымі абрадамі, прысвечанымі ўваскрэшанню Хрыста. І зараз я трошкі з ім вас пазнаёмлю. Велікодны тыдзень, які наступае пасля Вербніцы, мае ў народным жыцці свае адметныя адценні і каларыт.
- У чысты панядзелак і аўторак Велікоднага тыдня мылі і бялілі хату, прыбіралі на панадворку.
- У сераду ў хаце мылі ўсё драўлянае. Пад страху клалі хлеб, соль і мыла. З гэтым хлебам на Юр’я выганялі кароў на пашу, соль памагае ад сурокаў, а мылам мыюцца ў чысты чацвер.
- У чысты чацвер мыліся ў лазні. Хадзілі таксама мыцца на бягучую ваду або на расу, каб на целе не было хваробаў.
-У пятніцу-вялікую, пакутную, пасцілі шчырым постам, бо ў гэты дзень, згодна з Бібліяй, быў укрыжаваны на Галгофе Ісус Хрыстос.
- Субота – вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі і гатуюць іншую святочную страву. Многія не спяць усю ноч: ідуць у царкву. Раней ноччу з суботы на нядзелю ў хатах усю ноч гарэла святло, а гаспадыня пачынала гатаваць святочную ежу, каб не рабіць гэтага ў Вялікдзень (лічылася грахом).
- А ў нядзелю, у першы Велікодны дзень, печы не паляць. Умываліся вадой, у якую клалі чырвонае яйка, срэбныя і залатыя рэчы, каб быць прыгожымі і здаровымі.
Стол засцілалі бялюткім абрусам, на стол ставяць свянцонае – яйкі, соль, пірагі. Пачыналі трапезнічаць з свянчонага яйка. Яшчэ ў Вялікдзень людзі віталі адзін аднаго словамі: «Хрыстос уваскрэс!», у адказ гаварылася: «Ваісціну ўваскрэс!»
А якое ж свята, да без гульняў. Вось і мы з вамі зараз наладзім Велікоднае ігрышча. На Вялікдзень асноўнымі былі гульні з яйкамі. Перш чым пачынаць нашы гульні, адкажыце мне, калі ласка, мае даражэнькія. Хто з вас ведае, дзе ў яйка «верх», а дзе «ніз»? Пакажыце, калі ласка.
(Падыходзіць той, хто хацеў адказаць.)
Гаспадыня: Правільна. Раней людзі лічылі, што гэтая тупая частка яйка (паказвае) нагадвае круглы купал неба, ніжняя – замыкае свет падземны. Вось якое вялікае гэта наша звычайнае яйка. Але ж, мае даражэнькія дзеткі, яно яшчэ і смачнае. А колькі разнастайных страў можна прыгатаваць з яго і пры дапамозе яго!
Вось і наша першая гульня. Мае даражэнькія сябры, адкажыце мне, хто з вас ведае смачныя стравы, у якія ў састаў уваходзяць яйкі. Але пачакайце, я пачну. Першая страва – яечня…
(Удзельнікі гульні называюць стравы)
Гаспадыня: Усё хопіць. Самаму дасведчанаму кулінару – велікоднае яйка.
(Дае велікоднае яйка лепшаму ўдзельніку гульні).
Гаспадыня: А вось назавіце мне, хто маці яйка? (Кура)
- Гэта ведаеце. А вось прымаўкі пра пеўня з курай наўрад ці ведаеце… Ну, дык слухайце. Я буду пачынаць прымаўку, а вы, калі ведаеце, прадоўжыце яе. Слухайце ўважліва.
- Яйка куру не… (вучыць)
- Не чакай каб певень яйка…(знёс)
* * *
Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта
.png)






