Сцэнарыйправядзення юбілею газеты
Прысвячаецца 75-годдзю газеты “Янаўскі край»
Афармленне: сталы для гасцей размешчаны для зручнага прагляду дзеяння, стол юбіляраў выдзелены, на задніку сцэны юбілейная лічба, зала і праход ўпрыгожаны букетамі паветраных шароў.
Выстава:“Листая страницы твои в юбилей”, персанальная фотавыстава работ фотакарэспандэнтаў - «Ад фотастужкі да лічбы. Экспазіцыя "Гісторыя газеты".
На экране відэаролік (30 секунд) "Старонкі нашага часу" (відэашэраг старонак газет розных часоў, пад дынамічную музыку). Заканчваецца стоп-кадрам агульнай застаўкі свята.
Гучыць фонавая музыка.
Выходзяцьвядучыя.
Вядучы1: Добры дзень, паважаныя сябры!
Вядучы2: Прывітанне, шаноўнае спадарства!
Вядучы1: Мы рады вітаць вас у нашай утульнай зале. Усіх верных сяброў раённай газеты, усіх тых, хто прыйшоў падзяліць радасць адметнай падзеі для нашага горада і раёна. Кожны раз, калі мы гаворым пра выдатную газету, мы маем на ўвазе, перш за ўсё, сваю малую радзіму, свае карані. Край, дзе мы нарадзіліся, навучыліся жыць, кахаць і быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.
Вядучы2: Районка наша – юбиляр! Шагали вместе, вместе жили…
Как ждали каждый экземпляр: на то причины точно были.
Давали много ей имен, их все мы помним очень ясно.
Её судьба как связь времен, прошла, конечно, не напрасно.
75 лет газете нашей! И, верно, это не предел.
В ней наши мысли, наши судьбы и бесконечность добрых дел!
Ад усёй душы вітаем калектыў раённай газеты і ўсіх прысутных з гэтай радаснай падзеяй. І прыміце ў падарунак музычнае віншаванне.
_________________________________________________________________
Музычны нумар
Вядучы 1 Газеце - 75! Многа гэта ці мала?
Вядучы 2: Калі казаць пра чалавека, то, напэўна, многа. Калі пра газету, то, мала... ці не?
Вядучы 1: Прапаную вымяраць узрост не колькасцю гадоў, зім, вёснаў... Возьмем іншыя адзінкі вымярэння.
Вядучы 2: Якія?
Вядучы 1:. Ды самыя розныя!
Вядучы 2: Сапраўды! Мы можам вымераць жыццё газеты колькасцю артыкулаў, цікавымі рэпартажамі, а яшчэ колькасцю тыражоў і прыхільнікаў газеты!
Вядучы 1: Гады можна вымераць і бяссоннымі начамі, і аўральнымі сітуацыямі. Былі яны ў жыцці нашай дарагой газеты…
Вядучы 2:Можна мераць колькасцю цікавых нумароў, а іх нямала…
Вядучы 1:. Лікам падзяк ад верных чытачоў!
Вядучы 2:. Мы маглі б і далей прадаўжаць пералічваць, але аб усім па парадку….
Вядучы 1. 75 гадоў - сур'ёзны прамежак часу, за які ў краіне і свеце адбылася велізарная колькасць падзей і галоўныя з іх былі адлюстраваны на старонках раённага выдання.
Вядучы 2. Наша газета не заўсёды была такою, якой яе ведаюць цяперашнія чытачы. І назва мянялася, і фармат, і змест, і перыядычнасць, і тыраж. Бо жыла яна разам з раёнам, неад’емнаю была ад надзей і патрэб сваіх суайчыннікаў. А часы мяняліся, гісторыя краілася, і кожны газетны радок станавіўся адлюстраваннем гэтай самай гісторыі.
Вядучы 1:Ваеннае ліхалецце, разбураная народная гаспадарка, пакалечаныя лёсы людзей… Менавіта ў такі цяжкі для беларускага народа час і было прынята рашэнне Іванаўскага райкама партыі аб выданні свайго друкаванага органа
Вядучы 2:Ваеннай парой нарадзілась яна
У далёкім гаду 43.
Яшчэ палыхала, грымела вайна
У нашым знявечаным свеце.
А ў Янаўскім краі, як праўды глыток,
Як подых жаданага лета
З’явіўся вось той друкаваны лісток
Раённая наша газета.
Вядучы 1. 19 верасня 1943 года, на хутары Мукошын нарадзілася невялікая па фармаце, але незвычайна папулярная сярод байцоў злучэння і мясцовага насельніцтва газета "Партызан Палесся", якая натхняла народ на бязлітасную барацьбу з захопнікамі.
Вядучы 2. У пасляваенны час, калі пачала аднаўляцца разбураная скрухай гаспадарка, адрадзілася і газета, пад новай назваю, адпавядаючай часу, - “Сталинский путь”,якая пазней называлася “Сталінскі шлях”. Рэдактарам яе быў Б.Звеняцкоўскі, якога пазней змяніў А.Агейчык. Тыраж выдання вагаўся ў межах ад адной да дзвюх тысяч экзэмпляраў.
Вядучы 1. 29 чэрвеня 1956 года тагачасны намеснік рэдактара К.Л.Эцін падпісаў у друк першы нумар раённай газеты з новай назвай “Камуніст”. Як і раней, раённая газета аддавала свае старонкі пераважна вытворчай тэматыцы, дзе, несумненна, першынствавала сельскагаспадарчая накіраванасць.
Вядучы 2. “Чырвоная звязда”! Звязда чырвоная…
Над Янавам барвее небасхіл…
Газета з Верай, з Праўдай заручоная,
Выток надзей, трывог і свежых сіл.
Вядучы 1.“Чырвоная звязда” – пад такой назвай газета пачала выходзіць з 1965 года.У гэты час пасля аднаўлення раёна распачаўся найбольшы росквіт перыядычнага друку. Рэдактарам быў зацверджаны Аляксей Трафімавіч Каўко. Гэта просты і ў той жа час неардынарны чалавек – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна, Заслужаны дзеяч культуры, пісьменнік, журналіст. Чалавек самабытны, справядлівы і не без гумару, ён вучыў не толькі творчасці, але і ўменню тактоўна абыходзіцца з людзьмі, заўсёды быў душою любога мерапрыемства.
Вядучы 2. У гэты час цяжка было прабіцца нябачнаму ручайку да вялікай народнай ракі і не страціць чысціню інфармацыйнай крыніцы.
Чырвонай звязды старонкі,
А голас аднолькава сціплы і звонкі.
Імчаліся хуткай стралою гады,
І толькі старонкі яе як заўжды
Служылі крыніцай асветы.
Вядучы 1. Кіраўнікамі, як вядома, не нараджаюцца - імі становяцца. Аднак быць і ўтрымацца на немалы тэрмін атрымоўваецца далёка не кожнаму. Валерыю МіхайлавічуМіхальчуку, можна сказаць, у гэтым сэнсе пашанцавала: ён заставаўся лідэрам аднаго і таго ж калектыву на працягу 26 гадоў. За гэты час нязменнымі заставаліся баявы і творчы дух раёнкі, аб'ектыўнасць у асвятленні падзей, якія адбываліся.
Вядучы 2.З 2008 па 2016 пасаду галоўнага рэдактара газеты "Чырвоная звязда" займаў уладальнік прэстыжнай рэспубліканскай журналісцкай прэміі “Залатое пяро” Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч.
Вядучы 1. За гады працы Анатоля Крэйдзіча “чырвонка” набыла другое дыханне, удасканалілася знешне і ў творчым плане, значна ўзрос яе тыраж, яна тройчы прызнавалася лепшай раённай газетай вобласці.
Вядучы 2: Сёння газету стварае малады, творчы калектыў пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара, Ігара Уладзіміравіча Гетмана. Дарэчы, у лютым 2017 года па яго ініцыятыве газета атрымала сённяшнюю назву.
Вядучы 1:Па выніках Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літера” сярод раённых і гарадскіх газет “Янаўскі край” стала лаўрэатам у намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі” за 2017 год.
Вядучы 2:У абласным конкурсе сярод гарадскіх і раённых газет за 2017 год адразу трое карэспандэнтаў рэдакцыі сталі пераможцамі ў намінацыях “Лепшы нарыс “Наш сучаснік” – Ірына Саломка, “Лепшы інфармацыйна-рэпарцёрскі цыкл памяці І. Куксы” – Анастасія Цалюк і “Прапаганда здаровага ладу жыцця”– Валерый Кухарчук.
Вядучы 1.Юбілей газеты — гэта плён працы не аднаго пакалення журналістаў. І хаця з цягам часу змяніліся тэхналогія выпуску, форма і змест матэрыялаў, аб’ём выдання, газета як была, так і застаецца люстэркам часу, інфармуе пра падзеі ў раёне, вобласці і краіне. Толькі робіць гэта на больш высокім прафесійным узроўні.
* * *
{/gcontent}
.png)






