Вяд.1:  Добры дзень, мы рады вітаць сёння ўсіх, хто завітаў да нас, каб сустрэцца з паэтычнымі радкамі Ніны Мацяш. Нам вельмі хочацца ў сенняшні вераснеўскі дзень падзяліцца з вамі радкамі прыгожых вершаў гэтай паэткі, бо 20 верасня споўнілася б 75 гадоў з дня яе нараджэння. Жаночкасць і мужнасць… Ці могуць такія розныя існасці чалавечай натуры гарманічна ужывацца ў асобе, у роўнай ступені вызначаць яе лёс? Могуць! Гэта даказвае сваім творчым і асабістым жыццём Ніна Мацяш – таленавітая паэтка,  “зорка-белаазерка” – так пра яе казаў Анатоль Вярцінскі.

Вяд.2:                                       

 Лёс мой,

Лёс мой – цяжкі колас,

Часам – цяжкі камень…

Мне люляць цябе да скону

Кволымі рукамі,

Мне з табою

Быць сам-насам

І несці ў людзі

То ў кароне промняў ясных

Ды ў пчаліным гудзе,

То шукаць табе ратунку

Ад навалы чорнай.

Час падлічвае рахункі,

Мелюць часу жорны.

Думкі, крокі,

Гнеў і радасць, -

Будзе хлеб ці ўдалы?

Не скрывіць душой ні разу –

Гэта шмат ці мала?

І любіць ажно да болю,

Як матулін голас,

Беларусь – і сонца, й долю…

Лёс мой,

Цяжкі колас!

Вяд.1:Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в. Нівы Бярозаўскага раёна. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу ў 1960 годзе, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Многа бацькоўскіх надзей несла шчупленькае дзеўчанё, Ніна. Яна вучылася на трэцім курсе, спецыялізавалася па французскай мове, літаратуры, заводзіла прафесійную бібліятэку, марыла паехаць у Парыж,
пабачыць культурную сталіцу свету. I раптам грымнуў над яе лёсам
страшны гром– аварыя якая  скавала ёй ногі. Дзяўчынааднак не разгубілася,
душа была моцная, поўная ідэй і памкненняў. Чулыя рукі медыкаў
памаглі ейутрымацца на хвалі, хоць даводзілася змагацца да
сёмага поту, каб устаць з ложка, самой дайсці да пісьмовага стала,
пісаць і друкаваць на машынцы, самой абслугоўваць сябе... Яна
экстэрнам скончыла інстытут і адчула ў сабе патрэбу самапазнання
і самавыяўлення ў слове.

 

* * *

 

 

Скачивание доступно только для авторизованных пользователей сайта